21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Я прыйшла, уся твая. Ты — стаiш, як статуя...»

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ДОЎНАР

Хто каго?

За што купiў, як кажуць. Дзве жанчыны ўчора сустрэлiся. Адна адной спавядаецца:

— Ты ведаеш, кумачка, такая бяда ў мяне, такая бяда... З мужыком. Ходзiць, бедны, як у ваду апушчаны — такi заклапочаны, такi самотны... Я ля яго i так, i вось гэтак: i сустрэну, i распрану, i прыгатую смачненька, i пакармлю... Усё хачу дагадзiць, настрой прыў-зняць... Нiч-чога не атрымлiваецца! А ў цябе? Ты свайго парадаваць можаш?

— А чорт яго ведае! — кажа кабета. — Хiба я спрабавала?

...То i мы не будзем — спрабаваць i нешта пра яе расказваць. А вось пра першую (яна, трэба думаць, на здымку?) — калi ласачка! Бо стараннi яе — дарма не прапалi: невядома, калi iх родны муж ацанiў, а чужыя — адразу, як толькi фотку ўбачылi...




Потым, як водзiцца, — думкi свае зрыфмавалi, даслалi ў рэдакцыю, якая чатыры гады (без малога) праводзiць конкурс на лепшы подпiс да здымка.

Што ў чарговы раз атрымалася — яшчэ раз паглядзiце на здымак i чытайце. Для ўступу — «настальгiчнае»:

Вось бы мне такую дзеўку

Ды на юныя гады!..

Ох, якую я прыпеўку

Праспяваў бы вам тады! —

усклiкае мiнчанiн Iван Iванавiч Астроўскi. I, канешне ж, проста не можа ўстрымацца ад дамеснай парады:

Тут, браток, такi дэмарш...

Паглядзець..., што толку?

Даiграй «Паходны марш»

I ў самаволку!

Але — зноў жа — не проста iдзi, любi ды любуйся, а, каб не апячыся, думай. Думай прынамсi, што:

Гэта дзеўка i святога

Можа ў грэх увесцi.

А як выйдзе за якога,

То цi зварыць есцi?

Ёсць пытанне, ой ёсць!.. Нават не адно:

Прыгажосцi — тут замнога —

Што хлапцом i цэнiцца...

Не пакiне лёс без рога,

Калi ўсё ж ажэнiцца!

Так мяркуе Мiкалай Уласавiч Гарбачоў з в. Сiнягорская Сенненскага раёна.

Але ж i кахаць, i жанiцца, як быццам, пакуль ранавата: даслужыць хлапцу трэба. А то, бач (звяртае ўвагу Валянцiна Апанасаўна Гудачкова з Жыткавiч):

Нахiлiлася да вушка

Нiбы шэпча яму: «Душка,

Што там музыка твая?

Ты кахай такiх, як я!..»

А пакахаеш i што далей? Не вам казаць:

...Здаецца скiнуў бы мундзiр

I за дзеўкай... Хоць у вiр! —

усклiкае за юнака Вiктар Федарака са Скiдаля.

Вiлейчанка ж Юлiя Кажура сцвярджае, што ў гэтым выпадку — толькi ўбачыць i ўжо дастаткова:

Наш курсант, трубач Ягораў,

У доме моды быў учора

На мадэлек глянуў — на сваю

бяду:

Сёння ледзь трымае ў руках трубу.

Тыя ж думкi гучаць i ў радках Аляксея Аляксеевiча Каваленкi з Капыльшчыны:

Даражэнькая, прабач,

У аркестры я — трубач:

Як цябе ўспамiнаю —

Забываю, што iграю!

Таму i кiнуў (а мо нават выгналi?) — стаiць з трубой, разгубiўшыся...

I Юрый Купчанка з в. Скароднае Ельскага раёна ой як яго разумее!

Моцарт, Глiнка, Бах, Каруза,

Сцэна, класiка, канцэрт...

Як прыйшла такая Муза —

Не да музыкi цяпер!

Што праўда, то праўда — труба. Але ж месца для Музы — не вельмi прыдатнае. Турбуецца пра гэта Любоў Мiхайлаўна Чыгрынава з в. Забалацце Вiлейскага раёна.

Як глушэц сяржант такуе:

«Мне б такую!», «Мне б

та-ку-ю...»

Ды вядома ўсiм, здавён —

Не для «мiсак» гарнiзон.

Сведчанне таму — у лiсце з Гомеля ад Мiкалая Старых. Спачатку празаiчнае: «За 19 месяцаў вайсковай службы, якiя правёў у аддаленым таёжным гарнiзоне, жанчын я бачыў толькi аднойчы, — прыязджалi з канцэртам».

Цi не таму, цудоўна разумеючы пачуццi маладога воiна, былы i, як мяркуем, не вельмi малады — пiша:

У войску стымул усялякi —

Ад звальнення да падзякi.

Але больш за ўсё натхняе

Тая дзеўка маладая,

Што кахае i чакае...

Мо, i не такая яна, як гэта — iншы твар i фiгура не 90х60х90... А ўсё адно — даражэйшая. Бо твая, бо любiш. Любячы ж —

Як не помнiць мне Янiну,

Маю мiлую дзяўчыну...

Шчэ паўгода патрублю, —

Прапанову ёй зраблю, —

пiша за хлопца Мiкалай Мiкалаевiч Румянцаў з в. Бярэжцы Жыткавiцкага раёна.

...Але ж сярод мужчын ёсць i такiя, што хочуць без ўсялякiх там запiсаў, па-сучаснаму:

Сэксуальная жанчына...

Музыкант, не будзь вахлак, —

Натрубi ёй розных гiмнаў,

Паспытаеш райскi смак! —

падбухторвае Юрый Вiнаградаў з Бабруйска. Туды ж — сп. Гарбачоў:

Курсант, направа паглядзi!

Во дзе пост нумар адзiн!

Твой «дызайн» i твой

узрост —

Каралева ў поўны рост!

Але ж хлопец гэты — не промах, людзей, мо, i слухае, але свой розум мае. Так, прынамсi, думае пра яго (дакладней — канешне — за яго...) Таццяна Вялiчка з в. Выганiчы Валожынскага раёна:

Не шапчы больш на вушка

Слоў гарачых, Наташка,

Не саб’еш мяне з толку,

Апранай камбiнашку.

Тую ж несапсаванасць цяперашнiм светам прачытала на твары юнака i сп. Чыгрынава. Паводле яе меркавання, хлопец марыць цяпер:

Каб жа толькi пакахала...

Твораў — я б стварыў

нямала!

I адной, адной табе

Век iграў бы на трубе!

Ход яго светлых думак (па версii сп. Каваленкi) перапыняе гераiня здымка, якая, i якраз цяпер, гаворыць:

Кожны раз адно мне трубiш,

Што мяне — так моцна

любiш...

Я прыйшла. Уся твая.

Ты ж стаiш, як статуя!

Вось на гэтай шчымлiвай ноце i хацелася б завяршыць чарговы агляд, але...

Яшчэ чатыры актуальныя радочкi да здымка. Ад сямейкi Астроўскiх:

I чаго не выдумлялi,

Каб сабраць людзей у зале.

Пэўна будзе канец свету,

Як прыесца нават гэта...

Што не прыесца, не абрыдне — нiколi! — гэта яркi, iскрысты народны гумар, для якога было i заўсёды будзе месца на старонках старэйшай беларускай газеты. Так што чытайце. I выпiсвайце...

А вось Нiне Iванаўне i Iвану Iванавiчу Астроўскiм з Мiнска рабiць гэта не трэба. Падпiскай на дарагую сэрцу газету гэта сям’я ўзнагароджана за перамогу на мiнулым этапе. На здымку (помнiце?) заснежанае поле было, сеялка i на ёй — мужык з задранымi нагамi...

То лепшымi радкамi пра яго — i вялiкае чытацкае, i маленькае рэдакцыйнае журы — прызнала гэтыя:

Што на хлопцаў наракаць,

Так працуюць, як умеюць.

Што ўзыдзе — будуць жаць,

А не ўзыдзе? Перасеюць!

Хто яшчэ ў лiдарах? Любоў Чыгрынава з Вiлейшчыны, Уладзiмiр Томкавiч з Вiлейкi... I аж тры Мiкалаi — Старых з Гомеля, Гарбачоў з Сенненскага раёна i Румянцаў з Жыткавiцкага... Калi ж шчыра — усе ўдзельнiкi, бо кожны з iх падарыў усмешку. А значыць, варта было пiсаць. Цi не так?




Фота (яно ж новае хатняе заданне) Анатоля КЛЕШЧУКА.

P.S. Дасылаючы свае варыянты подпiсаў да новага здымка, калi ласка, не забудзьце ацанiць старыя — пра Музу з музыкам.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За што купiў, як кажуць. Дзве жанчыны ўчора сустрэлiся. Адна адной спавядаецца: — Ты ведаеш, кумачка, такая бяда ў мяне, такая бяда... З мужыком. Ход
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика