21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi буслы саўюць гняздо...

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЦЁПЛЫ ДОМ

Калi Яўген i Марыя Пяткевiчы з Ляхавiч узялi з iнтэрната дваiх дзяцей, то нехта паскардзiўся мясцоваму начальству, што дзецi недагледжаныя. Гаспадыня напiсала ў нашу газету лiст. На месца выехаў карэспандэнт i высветлiлася, што нiякай праблемы няма. Марыя Вацлаваўна з удзячнасцю ўспамiнае нас i гадуе ўжо дзевяць прыёмных дзяцей. Яны жывуць у дзiцячым доме сямейнага тыпу.

ДВУХПАВЯРХОВЫ АСАБНЯК ХОЦЬ I ПАБУДАВАНЫ НА ЎСКРАIНЕ РАЙЦЭНТРА, АЛЕ ЗНАХОДЗIЦЦА НА САМАЙ ПРЭСТЫЖНАЙ ВУЛIЦЫ — ТУТ ЖЫВУЦЬ НЕ АПОШНIЯ ЛЮДЗI Ў РАЁНЕ. ДОМ УЗВЯЛА ДЗЯРЖАВА, I ЁН ДОБРА ВЫГЛЯДАЕ НЕ ТОЛЬКI З ФАСАДУ — IНТЭР’ЕР У ДОМЕ ТАКСАМА ВЫДАТНЫ. ПРАЎДА, СЯМ’I ДАВЯДЗЕЦЦА ВЯРНУЦЬ ДЗЯРЖАВЕ 42 МЛН РУБЛЁЎ. КРЭДЫТ ПАД 3 ПРАЦЭНТЫ ВЫДАДЗЕНЫ НА 40 ГАДОЎ, АЛЕ Ў СЯМ’I ЛIЧАЦЬ, ШТО ВЫПЛАЦIЦЬ ЯГО БУДЗЕ НЕ СКЛАДАНА.

Дзяўчынка Надзя — круглая сiрата, а астатнiя дзецi маюць бiялагiчных бацькоў, якiя пазбаўлены бацькоўскiх правоў. Калi Пяткевiчы з iнтэрната ў Лiдзе бралi Наташу Саўрас, то высветлiлася, што ў яе яшчэ ёсць старэйшая сястра Насця i брат Максiм. Вось i давялося забраць iх усiх у сям’ю. (Бацькi дзяцей жывуць у вёсцы Заброеўцы Лiдскага раёна, але п’янствуюць).

— Дзецi многага не разумеюць, але гавораць, што дамоў нiколi не вернуцца i сваiх бацькоў бачыць не хочуць, — расказала Марыя Вацлаваўна. — Iм прыходзiцца тлумачыць, што асуджаць бацькоў яны не павiнны, бо ў жыццi ўсякае бывае...

Самы старэйшы ў сям’i — Андрэй Божык, яму ўжо пятнаццаць гадоў i ён любiць меншымi пакамандаваць. Аднойчы, калi ўбiралi буракi, на яго прыкрыкнулi, бо ў рабоце быў не першы. Хлопец пакрыўдзiўся i заявiў: «Вы ўзялi мяне, каб потым, пасля школы, адправiць у турму».

— Мяне гэта моцна пакрыўдзiла, нават паплакала i два днi з iм не гаварыла, а на трэцi дзень Андрэй папрасiў прабачэння, — пра такi выпадак паведала мне гаспадыня.

Дарэчы, Марыя Пяткевiч па спецыяльнасцi педагог i, акрамя прыёмных дзяцей, выхоўвае яшчэ i навучэнцаў мясцовага тэхнiкума — працуе выхавальнiцай у iнтэрнаце. Таму i не дзiўна, што да дзяцей заўсёды знаходзiць падыход. Хоць, як гаворыць Марыя Вацлаваўна, стараешся да ўсiх ставiцца аднолькава, але сэрцу не загадаеш. Да iншага дзiцяцi душа больш ляжыць — яно да цябе цягнецца, а ты да яго.

А малыя вельмi розныя. Вось Надзi можна даверыць усё. Яна на кухнi гаспадыня, умее варыць, шыць i малодшых дагледзiць. Андрэй малюе i ў камп’ютары разбiраецца. Анюта хоча быць доктарам, хоць добра iграе на скрыпцы, Насця марыць стаць настаўнiцай, а Лена як спартсменка разважае пра кар’еру трэнера. I толькi ў Iгара Карповiча мара асаблiвая — ён хоча быць конюхам.

У Пяткевiчаў ёсць два гектары зямлi, ёсць карова i конь. Якраз да каня i «прыкiпеў» трынаццацiгадовы хлопчык.

...А на першым часе ўсё было iнакш. Напрыклад, пасля абеду дзецi хавалi хлеб у кiшэнi ды пад падушкi i нават у школу неслi акрайцы. Iм неабходна было растлумачыць, што паесцi яны заўсёды могуць, а ад iнтэрнацкiх звычак трэба адвыкаць.

Калi я зайшоў у дом, мне падалося, што малых тут вельмi многа. Запомнiць iх iмёны цяжкавата, а яшчэ ў кожнага свой характар... Увогуле, захацелася спытаць: а навошта вам дзевяць дзяцей? Гэта — душэўная патрэбнасць цi чысты прагматызм, жаданне спрасцiць фiнансавыя праблемы?

— Давайце пачнём з грошай. На кожнае дзiця нам плацяць па 120 тысяч, муж атрымлiвае яшчэ 700 тысяч у месяц i мая зарплата пад 500 тысяч — у цэлым атрымлiваецца за 2 мiльёны. Здавалася б, многа, але ж гэта на адзiнаццаць чалавек i пры раскладцы атрымаецца крыху больш за пражытачны мiнiмум, — растлумачыла Марыя Пяткевiч. — А ўсiх трэба апрануць ды i накармiць так, каб хлеб пад падушку не хавалi.

— Марыя Вацлаваўна, а што дзецi елi сёння на абед?

— На першае — капусту з грыбамi, на другое — грэчку з мясам i кампот. Але апрануць, накармiць i абмыць — гэта яшчэ не ўсё. Успомнiм, з якiх сем’яў прыйшлi дзецi, у некаторых ёсць праблемы са здароўем i выхаваннем. Але цяпер яны жывуць у нармальнай сям’i i жыццё могуць успрымаць у рэальным свеце.

Да заканчэння школы дзецi будуць знаходзiцца ў сям’i. А далей... Я стараюся растлумачыць iм, што многае залежыць ад iх самiх. Трэба добра вучыцца, умець працаваць, старацца знайсцi сваю дарогу ў жыццi. Месца для iлюзiй тут няма. I якая рознiца — свае дзецi цi прыёмныя? Калi ўдалыя ды разумныя, то ад iх толькi радасць.

Пахадзiўшы па кабiнетах райвыканкама, давялося пачуць: «А Пяткевiч свайго не ўпусцiць. Ён у дзверы грукае iмем дзяцей, як некалi iмем рэвалюцыi».

— А я нiчога не патрабую звыш таго, што дазволена па закону. Скажам, дзецям неабходна спартыўная пляцоўка, на якой стаяў бы баскетбольны шчыт, турнiк, арэлi, каб малыя маглi тут жа, пры доме, пагуляць, — выказаўся Яўген Пяткевiч.

Дзяржава апошнiм часам купiла для сям’i пральную машыну, аплочвае камунальныя паслугi. Напэўна, спартыўную пляцоўку маглi зрабiць спонсары. У райцэнтры ёсць некалькi прадпрымальнiкаў, якiя без цяжкасцi дапамаглi б Пяткевiчам. Ва ўсякiм разе паспрабаваць папрасiць можна.

Здавалася б, у дзіцячым доме сямейнага тыпу — дарэчы, адзiным у раёне — ёсць усё, але Марыя Вацлаваўна кажа: «Хацелася б, каб буслы на вiльчыку дома зрабiлi гняздо, а мы змаглi ўзяць яшчэ дваiх дзяцей».

Сымон СВIСТУНОВIЧ,

г. Ляхавiчы.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi Яўген i Марыя Пяткевiчы з Ляхавiч узялi з iнтэрната дваiх дзяцей, то нехта паскардзiўся мясцоваму начальству, што дзецi недагледжаныя. Гаспадыня
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика