Кошт паслуг для вяскоўцаў па вядзенню асабiстай падсобнай гаспадаркi будзе знiжаны на 21 працэнт
Прэзiдэнт Беларусi сваiм указам зацвердзiў пералiк работ (паслуг), якiя аказваюцца арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi фiзiчным асобам, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi.
Арганiзацыi, якiя аказваюць гэтыя паслугi, вызвалены ад выплаты збору ў рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, прадуктаў харчавання i аграрнай навукi, а таксама ад выплаты падатку з карыстальнiкаў аўтамабiльных дарог у частцы выручкi ад рэалiзацыi такiх паслуг у 2006 годзе. Акрамя таго, арганiзацыi i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя выконваюць работы па вядзенню асабiстай падсобнай гаспадаркi, вызвалены ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць у частцы абаротаў па рэалiзацыi такiх работ на тэрыторыi Беларусi. Указам вызначаны парадак вызвалення такiх арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць названых абаротаў. У сельскай мясцовасцi паслугi па вядзенню асабiстай падсобнай гаспадаркi аказваюцца ў асноўным насельнiцтву пенсiйнага ўзросту з невысокiмi даходамi. Кошт работ для iх не заўсёды з’яўляецца прымальным i даступным, што стрымлiвае развiццё гэтай патрэбнай у вёсцы сферы паслуг. Прадастаўленыя падатковыя льготы па асноўных работах дадуць магчымасць знiзiць кошт паслуг на 21 працэнт. У вынiку дапамога будзе аказвацца значна большай колькасцi сельскiх пенсiянераў, павялiчыцца аб’ём гэтых паслуг. Прынятае рашэнне — гэта яшчэ адна канкрэтная мера праяўлення клопату дзяржавы аб сельскiх жыхарах, адзначылi ў прэс-службе. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi сваiм указам зацвердзiў пералiк работ (паслуг), якiя аказваюцца арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi фiзiчным асобам,
|
|