21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як атрымаць кампенсацыю за нявыкарыстаную пуцёўку?

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я лiквiдатар. Маю пасведчанне па дзевятнаццатаму артыкулу. Хацеў бы пракансультавацца з вамi: цi ёсць у мяне права атрымаць кампенсацыю за нявыкарыстаную пуцёўку за мiнулы год?

В.I. Велiч, г. Гомель

Як паведамiў «Звяздзе» першы намеснiк старшынi Камiтэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Чэрнiкаў, людзi, якiя карыстаюцца льготамi, прадугледжанымi артыкулам 19 Закона «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», маюць права на першачарговае забеспячэнне па месцы працы бясплатнымi пуцёўкамi для аздараўлення i санаторна-курортнага лячэння ў санаторыях i дамах адпачынку.

Кампенсацыя не выплачваецца ў выпадках адсутнасцi пiсьмовага звароту чалавека за атрыманнем пуцёўкi i пры неабгрунтаванай адмове ад яе атрымання. А калi няма медыцынскiх паказанняў на санаторна-курортнае лячэнне, то кампенсацыя налiчваецца як за аздараўленне. Палажэннем аб парадку накiравання на аздараўленне i санаторна-курортнае лячэнне насельнiцтва за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту i сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання i выдачы пуцёвак i курсовак устаноўлена, што пуцёўкi (курсоўкi) выдаюцца па месцы працы (для дзяцей — па месцы працы аднаго з бацькоў). Асобы, якiя атрымлiваюць прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную i вышэйшую адукацыю ў адпаведных установах на дзённай форме навучання (таксама як i аспiрантам дзённай формы навучання) забяспечваюцца пуцёўкамi (курсоўкамi) па месцы навучання.

Iнвалiдам ва ўзросце да 18 гадоў, асобам, якiя iх суправаджаюць, а таксама непрацуючым грамадзянам, што пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, i iх дзецям пуцёўкi выдаюцца па месцы прапiскi спецыялiстамi Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва. Для iх выдзялення неабходна падаць пiсьмовую заяву ў спецыяльныя камiсii па месцы працы (вучобы), да якой трэба прыкласцi медыцынскую даведку ўстаноўленай формы. Калi наш чытач летась адпаведным чынам звяртаўся за пуцёўкай, а яна на працягу года не была прадастаўлена, то ён мае права на атрыманне належнай грашовай кампенсацыi. Рашэнне аб выплаце ў дачыненнi да працуючых грамадзян, iнвалiдаў, а таксама працуючых пенсiянераў прымаецца спецыяльнымi камiсiямi прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў на падставе неабходнай пiсьмовай заявы. Па рашэнню гэтых камiсiй i выдаецца кампенсацыя. Яна выплачваецца прадпрыемствамi, установамi, арганiзацыямi за кошт сродкаў, якiя пералiчваюцца на гэтыя патрэбы абласнымi i Мiнскiм гарадскiм упраўленнямi Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню.

Пенсiянерам, якiя не працуюць, i маюць у адпаведнасцi з Законам «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» права на льготы, прадугледжаныя артыкуламi 18, 19 i 23, выплата кампенсацый за нявыкарыстаную пуцёўку адбываецца па заяўцы арганiзацыi, у якую грамадзянiн звяртаўся за яе атрыманнем. Таксама гэта робiцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм упраўленнямi Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню праз аддзяленнi Ашчаднага банка па месцы жыхарства.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я лiквiдатар. Маю пасведчанне па дзевятнаццатаму артыкулу. Хацеў бы пракансультавацца з вамi: цi ёсць у мяне права атрымаць кампенсацыю за нявыкарыста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика