21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Дрэнна жыць без цёплай вады, без магчымасцi схадзiць у лазню...»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

НАРОД ГАВОРЫЦЬ...

Якiя праблемы вырашылi б у першую чаргу жыхары беларускiх вёсак i пасёлкаў, калi б у iх з’явiлася такая магчымасць? Сёння на гэтае пытанне адказваюць жыхары Нясвiжскага раёна.

Галiна БIРУКОВА, пасёлак Гарадзея Нясвiжскага раёна (сакратар Гарадзейскага пасялковага выканкама):

— Трэба вырашаць пытаннi добраўпарадкавання пасёлка. У першую чаргу неабходна добраўпарадкаваць вулiцу Кiрава, жыхары якой з нецярпеннем гэтага чакаюць. Справа ў тым, што пэўны час таму на гэтай вулiцы праклалi газ, i брук, якiм была выкладзена вулiца, прыйшлося зняць. А цяпер немагчыма пакласцi там добрае асфальтавае пакрыццё, бо ў блiжэйшай будучынi на вулiцы плануецца правесцi водаправод...

Зрабiць водаправод жыхарам вулiцы Кiрава прапаноўвалi раней, аднак яны адмаўлялiся. А ў апошнiя гады ў Гарадзеi сталi масава скупляць дамы (мы маем вельмi выгаднае размяшчэнне — тут ёсць чыгунка, у нас злучаюцца тры раёны) i нашае насельнiцтва памаладзела, у тым лiку i на вулiцы Кiрава... Таму цяпер жыхары гэтай вулiцы патрабуюць, каб у iх быў водаправод.

Што датычыцца iншых пытанняў добраўпарадкавання пасёлка, то ў нас ставяць новыя агароджы. Праўда, сродкаў на гэтую справу не хапае... Затое з асвятленнем вулiц сёння ў нас усё ў парадку. Таксама ў Гарадзеi спiлоўваюцца сукi велiзарных дрэў, ад якiх могуць пацярпець людзi падчас урагану. У асноўным гэтыя работы ўжо выкананы...

Непадалёк ад чыгуначнага вакзала Гарадзеi плануецца стварыць рынак. Пачалiся работы па ачыстцы тэрыторыi для яго. Зараз жа людзi ездзяць на мiнi-рынак у мiкрараён цукровага камбiната (з’яўляецца часткай Гарадзеi)... Аднак многiя з тых, хто не жыве ў мiкрараёне цукровага камбiната, вырошчваюць агароднiну i хочуць мець магчымасць прадаць яе бліжэй. Ды i гандаль тут быў бы, напэўна, больш бойкi, бо побач — чыгуначны вакзал...

Сяргей ЖУК, вёска Лань Нясвiжскага раёна (дырэктар Ланскай сярэдняй школы):

— Нашай вёсцы патрэбен сучасны Дом культуры. Той будынак, у якiм сёння знаходзiцца такая ўстанова, быў пабудаваны яшчэ да вайны. Ён не адпавядае сучасным патрабаванням. Дарэчы, у савецкiя часы пачалi будаваць новы будынак для Дома культуры, заклалi фундамент. Аднак потым узнiклi праблемы з фiнансаваннем, i будаўнiцтва спынiлi...

Сёння з-за адсутнасцi сучаснага Дома культуры нашай моладзi няма дзе адпачываць. А моладзi ў вёсцы шмат. Бо Лань — гэта цэнтральная сядзiба мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства. Зараз таксама не ажыццяўляецца падача цёплай вады ў грамадскую лазню i ў шматпавярховыя дамы... Калi быў ацяпляльны сезон — вада была. Аднак пасля таго, як гэты сезон скончыўся, цёплую ваду перасталi падаваць. Тлумачаць гэта тым, што лiчыльнiкi цяпла знялi i адвезлi на прафiлактыку. Iх, канешне, абяцалi вярнуць, але сёння без цёплай вады, без магчымасцi схадзiць у лазню — дрэнна...

Будынак нашай школы патрабуе рамонту, бо яму ўжо 30 гадоў. Паступова рамонт праводзiм, з раённага бюджэту на гэтыя мэты сродкi пакрысе нам выдзяляюць... Таксама трэба добраўпарадкаваць вёску: садзiць кветкi i iншае, словам, рабiць так, каб было ўтульна.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiя праблемы вырашылi б у першую чаргу жыхары беларускiх вёсак i пасёлкаў, калi б у iх з’явiлася такая магчымасць?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика