21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Майстар крочыць у нагу...

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль МЯСНIКОЎ

Вядомаму беларускаму пiсьменнiку, лаўрэату Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Генрыху ДАЛIДОВIЧУ — 6О гадоў

...Пабачылiся нядаўна: на мiнулым тыднi. Ранейшы ён, Генрых Вацлававiч: светлыя пранiкнёныя вочы; разважлiвы, памяркоўны тон i голас; упэўнены i ранейшай моцы поцiск рукi... Тыя ж, ранейшыя, i тэмы, накiрункi гаворкi: пра жыццё-быццё, справы творчыя i працоўныя, планы-задумы...

Я запрыкмецiў даўно: заўсёды ён менавiта такi, Генрых Далiдовiч! Быў раней: у студэнцтве i паслястудэнцкiя гады. Застаўся i потым: падчас рэдактарства ў часопiсе «Маладосць» — асаблiва. Ведаю: колькi прыхвасняў ад лiтаратуры не супраць былi прыладкавацца да тагачаснага, самага вядомага i папулярнага, лiтаратурна-мастацкага выдання Беларусi! Але ж не: i галоўны рэдактар, i яго каманда давалi ўсялякiм тым прыстасаванцам i невукам ад варот паварот. Затое якi размах, якое раздолле мелi тады маладыя, насамрэч таленавiтыя лiтаратары-творцы-пачаткоўцы! Гэта менавiта тады, у «эпоху» Далiдовiчавай «Маладосцi», атрымалi вiзiтоўкi ў вялiкую лiтаратуру дзесяткi тых, хто не толькi друкаваўся на старонках выдання, а найперш «выдаваўся» асобнымi кнiжкамi ў лiтаратурным дадатку да яго — «Бiблiятэцы часопiса «Маладосць», якая, заснаваная яшчэ ў 1988 годзе, выйшла ў свет звыш 150 разоў! Тыя дэбютанты, не сумняваюся, рана цi позна будуць вызначаць сутнасць i змест беларускай нацыянальнай лiтаратуры.

Што ж, як казаў вядомы лiтаратурны герой: «Быў час, быў век, была эпоха!..»

Дзякуй Богу, i сам Генрых Далiдовiч не драмаў, не спачываў на лаўрах. Хоць, здавалася, i мог бы... Дэбютаваўшы ў беларускай лiтаратуры яшчэ ў 1966 годзе апавяданнем у стаўбцоўскай раённай газеце, а потым выдаўшы адзiн за другiм зборнiкi аповесцяў i апавяданняў «Дажджы над вёскай», «Цяпло на першацвет», «Маладыя гады», ён ужо да Хрыстовага ўзросту быў вядомы ў лiтаратурных колах, аднак жа не спынiўся, пайшоў далей. А калi ў другой палове 80-х мiнулага ўжо стагоддзя да чытача прыйшлi раманы Далiдовiча «Гаспадар-камень», «Пабуджаныя» i «Свой дом», усе аднагалосна засведчылi: лiтаратар iдзе верным i праведным шляхам!

Аднаго разу, падчас споведнай гутаркi, Генрых зазначыў: тварыць бы, ды часу не стае... Трэба ж i маладым дапамагаць!

Простыя словы? Не скажу. Бо ў iх — увесь ён: i як творца, i як настаўнiк, i як звычайны чалавек...

Выслухаць iншага, задумацца над словамi суразмоўцы, паразважаць разам з iм, падыскутаваць — гэта таксама ён, Генрых Далiдовiч. Ён гатовы ўважыць любую думку, пагадзiцца з табой... I толькi ў адным выпадку «ўзарвецца» яго душа: калi ты схiбiш, скажаш няпраўду, пойдзеш на падман... Тады ад Генрыха Вацлававiча не чакай нiчога: нi спагады, нi паразумення, нi падтрымкi — тым больш!

Такiя людзi — сапраўдныя, правераныя i адназначна надзейныя!

Мне больш за ўсё даспадобы ў яго творчасцi — гiстарычныя творы. I згаданыя вышэй тры раманы, i наступны — «Клiч роднага звона», i артыкулы, дыялогi i iнтэрв’ю з iм аб падзеях i справах далёкай беларускай мiнуўшчыны, як i згадкi i развагi пра ролю i месца ў нашай айчыннай гiсторыi неардынарных асоб — усё гэта i шмат што iншае ў творчасцi лiтаратара для мяне — як пуцяводная зорка. Бо там — i праўда, i глыбiня аналiзу, i загадкi-арыенцiры на будучыню... Такiм, несумненна, i павiнен быць творчы абшар пiсьменнiка, якi дбае i пра мiнуўшчыну, i пра сённяшнi дзень, i пра будучыню — аднолькава шчыра, з болем на душы i сэрцы, са святой верай у лепшае.

Шэсцьдзесят — гэта вышыня! Тая, з якой можна (i трэба!) азiрнуцца назад, паразважаць над зробленым, задумацца над будучым. Толькi нi ў якiм разе нельга маркоцiцца над тым, што не атрымалася, цi атрымалася — ды не так, як таго хацелася; не шкадаваць аб зробленым цi, наадварот — не зробленым; не раскайвацца над тым, чаго ўжо не паправiш... Што было — тое было! Наперадзе ж — усё новае: Творы з вялiкай Лiтары; радасцi сустрэч з новымi людзьмi — добразычлiўцамi i аднадумцамi, якiх у цябе, дарагi Генрых Вацлававiч, было, ёсць i будзе так многа!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомаму беларускаму пiсьменнiку, лаўрэату Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Генрыху ДАЛIДОВIЧУ — 6О гадоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика