21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiчбы i нiчога звыш?

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Венера СОНЦАВА

Хочаце — верце...

Сёння лiчбы дня, месяца i года выстраiлiся ў паслядоўнасць 06.06.06, цi папросту 666. Усюдыiсныя даследчыкi ўжо ахрысцiлi 6 чэрвеня гэтага года Днём д’ябла i назбiралi розных страшылак-прадказанняў, што будзе далей — ад нараджэння Антыхрыста да Апакалiпсiса.

Хтосьцi ў гэта нядобрае прадвесце шчыра верыць i пачынае адлiчваць днi да пачатку агульнага канца. Многiя цяжарныя жанчыны, якiя чакаюць родаў на пачатку чэрвеня, закiдалi акушэраў пытаннямi, як пазбегчы нараджэння дзiцяцi менавiта ў гэту страшную дату. Агульную нервовасць узмацняе яшчэ i той факт, што на сёння прызначана прэм’ера рымейка знакамiтага мiстычнага трылера «Омен» — гiсторыi пра дзiця д’ябла Дэмiена, якая 30 гадоў таму прымусiла здрыгануцца ўвесь свет.

Iншыя, менш прымхлiвыя людзi, нагадваюць, што канец свету нам прадракалi ўжо неаднаразова — напрыклад, зусiм нядаўна, 4 мая, у гадзiну ночы «з капейкамi». Калi быць дакладнымi, называлася такая паслядоўнасць гадзiн-мiнут-секунд-дня-месяца-года: 01.02.03.04.05.06. I што, заўважыў з вас нехта нешта незвычайнае? Наўрад цi. Думаю, большасць з нас моцна спала. Дарэчы, падобныя паслядоўнасцi лiчбаў зусiм не такiя рэдкiя, як можа здавацца, i зусiм не мiстычныя. Блiжэйшы лiчбавы феномен выпадзе не праз 78 гадоў, як абяцалi многiя СМI, а значна раней — у 1 гадзiну 2 хвiлiны 34 секунды 5 чэрвеня 2007 года. Ну, i потым, калi ўспомнiць матэматыку, падобных паслядоўнасцяў вы сабе знойдзеце на кожны год...

А прафесiйныя нумеролагi наконт 6 чэрвеня кажуць, што нам не толькi няма чаго баяцца, але i больш за тое, можна дасягнуць пэўных поспехаў. Варта толькi падрыхтавацца як след, бо лiчба 6 у нумералогii азначае «адказнасць». Кiтайцы таксама лiчаць шасцёрку спрыяльнай для новых пачынанняў (а калi шасцёрак адразу некалькi, вiдаць, толькi паспявай лавiць удачу). Дрэнная ж слава лiчбы 666 бярэ каранi ў хрысцiянстве, дакладней, у «Откровении от Иоанна Богослова», дзе прадракаецца Апакалiпсiс, а 666 называецца лiчбай Звера. Праўда, мала хто памятае, што гэтую ж лiчбу называюць i «чалавечай». Бо ў нумералогii ўсе лiчбы прыводзяцца да адназначных: 6+6+6=18, 1+8=9, а 9 абазначае «чалавек». Вось такая матэматыка — без анiякай мiстыкi. Калi вас усё ж гэтыя выкладкi не пераконваюць — супакойце душу, зазiрнiце ў царкву ды парайцеся са святаром, як лепей сябе паводзiць. Удалага вам дня — сёння i заўжды!

Дзень як дзень?

Сапраўды, добра вядома, што тры шасцёркi (666) — гэта сатанiнскі лік, таму найбольш схiльныя да панiкi i забабонаў сёння па магчымасцi скарацiлi сваю працоўную актыўнасць, адмянiлi прызначаныя дзелавыя сустрэчы цi проста вырашылi не выходзiць з дому. Пракаментаваць такiя паводзiны з пункту гледжання праваслаўнай царквы мы папрасiлi архiмандрыта айца Аляксея ШЫНКЕВIЧА.

— Гэта стары, вядомы забабон, але ён мае свае прычыны, — тлумачыць айцец Аляксей. — Падобная рэакцыя найперш назiраецца ў людзей веры, якiя больш адказна ўспрымаюць сваё асабiстае жыццё i жыццё грамадства ў цэлым. Магчыма, часам не зусiм адэкватная, такая рэакцыя праяўляецца на тую iнфармацыю, якую нам яўляюць сёння сродкi масавай iнфармацыi, у першую чаргу тэлебачанне i Інтэрнэт. Мы сёння не можам сказаць, што яны духоўна i маральна выхоўваюць гледача. Асаблiва гэта датычыцца расiйскiх СМI, дзе на працягу сутак мы можам бачыць адны крымiнальныя сцэны, рэкi крывi, забойствы, згвалтаваннi i iншую амаральнасць. Вельмi мала праграм пазнавальных, затое шмат фiльмаў на акультныя, мiстычныя тэмы.

Тое ж справядлiва i для Iнтэрнэту, якi сёння стаў не столькi крынiцай ведаў, колькi крынiцай бруду, што разбэшчвае чалавека, падкрэслiў айцец Аляксей. Прычым гэты бруд перашкаджае i нармальным людзям: на любым сайце, куды б вы ні зайшлi за iнфармацыяй, вам прапануецца маральная нечысцiня. Нядзiўна, што рэакцыя людзей на засiлле падобных тэм у электронных СМI менавiта такая.

Архiмандрыт нагадаў, што злом падсiлкоўваецца антыхрыст. «Без усякага сумнення, некалi антыхрыст прыйдзе (слова Боскае iсцiна), аднак ад нас самiх залежыць — цi будзем мы падсiлкоўваць яго, расцiць у сваёй душы, у грамадстве, у свеце». Што датычыцца «сатанiнскага дня» — шостага чэрвеня 2006 года, айцец Аляксей параiў вернiкам не збiвацца на забабоны i правесцi яго, як i звычайны дзень (адказна, смiрна, з надзеяй на Хрыста i ўпэўненасцю, што ўсё ва ўладзе Боскай).

— Самае галоўнае, — адзначыў архiмандрыт, — нiякiх сатрасенняў не павiнна быць у нас унутры, нiякiх надзвычайных хваляванняў. Як сказана ў Евангеллi, без волi Айца Нябеснага i волас не ўпадзе з галавы чалавека. Усе мы жывём пад яго няспыннай апекай i клопатам.

Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння лiчбы дня, месяца i года выстраiлiся ў паслядоўнасць 06.06.06, цi папросту 666
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика