21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пiянiст — гэта харызма i апантанасць

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пакаленне XXI

...Пасля выступлення гэтага юнака на музычным конкурсе сам Уладзiмiр Вiардо, знакамiты сучасны пiянiст i педагог, сказаў яму наступныя словы: «Ты прымусiў мяне слухаць музыку, а такое ў апошнi час са мной здараецца рэдка». Маладога талента, з якiм мы прапануем вам пазнаёмiцца, завуць Мiхаiл Ялецкi.

Аматары музыкi ведаюць гэтае прозвiшча, i напэўна ўжо ўзгадалi, што ёсць яшчэ адзiн пiянiст Ялецкi — Павел. I сапраўды, вы не памылiлiся. Цiкавы факт — i Павел, i Мiхаiл з’яўляюцца роднымi братамi. Старэйшы, Павел, лаўрэат i пераможца разнастайных мiжнародных конкурсаў, паспеў ахапiць сваiмi сольнымi гастролямi амаль паўсвета. Сёння ён вучыцца ў аспiрантуры Маскоўскай кансерваторыi. Малодшы з братоў, дзе бацькi таксама прафесiйныя музыканты, хутка скончыць музычнае вучылiшча iмя М. Агiнскага ў Маладзечне.

Гледзячы на Мiхаiла, думаецца, што праз некалькi гадоў ён будзе вядомы ў Еўропе i свеце не менш за свайго брата. У свае семнаццаць юнак паспеў стаць стыпендыятам спецыяльнага Фонду прэзiдэнта па падтрымцы таленавiтай моладзi, а таксама атрымаў Грант гэтага фонду. Запiсы канцэртаў Мiхаiла ёсць у фондах Беларускага радыё, Кiеўскага i галандскага тэлебачанняў. Юнак атрымаў перамогу ў мiжнародным конкурсе iмя Уладзiмiра Горавiца, з’яўляецца лаўрэатам мiжнародных аўтарытэтных музычных спаборнiцтваў, якiя ў розныя гады праходзiлi ў Гродне, Мiнску, Сiмферопалi, Ялце, Кiеве, нямецкiм Веймары. Спiс можна працягваць, але лепш за ўсё было б пагутарыць з героем. Што мы i зрабiлi. Дамовiцца з пiянiстам было нялёгка — спатрэбiлася некалькi тыдняў — Мiхаiл быў на фестывалi ў Францыi. I вось, нарэшце, мы сустрэлiся ў вучэбным класе музычнага вучылiшча ў Маладзечне.

Першае пытанне я задаў яго мацi, Наталлi Мiхайлаўне:

— У вашай сям’i адны таленты. Старэйшы i малодшы сыны, муж Юрый, якi спачатку вучыў Паўла, а зараз працуе з Мiхаiлам. Цяжка вам, напэўна, з генiямi спраўляцца?

— Яны розныя. Павел ужо дарослы, сталы музыкант. Мiша яшчэ развiваецца як прафесiянал. Ён большы «рэвалюцыянер» у сэнсе музычным. Заўсёды шукае нешта асабiстае, новы падыход, свой стыль выканання... I ў жыццi тое ж самае адбываецца.

Размову адразу ж падтрымаў Мiхаiл: «Канешне ж, сапраўдны музыкант павiнен мець свой «твар», манеру»

— Як гэта?

— Напрыклад, мне нецiкава iграць музычныя творы, якiя досыць папулярныя ў слухача. Я люблю больш працаваць з не вельмi распаўсюджанай у рэпертуарах музыкай. Справа ў тым, што нават у самых вядомых кампазiтараў — Баха, Рахманiнава, Чайкоўскага, Бузонi i iншых — ёсць яшчэ столькi ўсяго цiкавага — жыцця не хопiць. I заўсёды я намагаюся знайсцi сваю манеру, якая б адрознiвала мяне ад iншых. А музыкант, якi iграе трафарэтна, паводле ўсiх канонаў, не вельмi варты як прафесiянал.

— Можа, ты яшчэ малады, юнацкi максiмалiзм або нiгiлiзм прысутнiчае? Вось i намагаешся ўсё змянiць?

— Не. Канешне ж, абапiрацца трэба на падмурак, якi заклалi генiяльныя педагогi i кампазiтары. Але гэта толькi старт для майстра, у астатнiм жа ён павiнен прыслухоўвацца да сябе. Гэта не вельмi лёгка, як падаецца на першы погляд. Трэба вывучаць шмат лiтаратуры, бесперапынна займацца, кожны дзень працаваць над новымi творамi, слухаць запiсы вядомых пiянiстаў. I толькi тады можна знайсцi свой стыль.

— Не было думкi, што музыка аднiмае шмат часу, а астатняе жыццё праходзiць па-за вокнамi твайго класа? Дарэчы, колькi часу ў дзень на заняткi трэба?

— У залежнасцi ад настрою, займаюся тры—шэсць гадзiн у суткi. А наконт астатняга... Я больш нiчога не ўмею (смяецца). Калi ж сур’ёзна, то ў iдэале трэба, каб музыка прыносiла асалоду, а не ператваралася ў прафесiю. Да гэтага я iмкнуся. Зараз атрымлiваецца пяцьдзесят на пяцьдзесят, i гэта ўжо добра.

Мацi дадае:

— Кожны раз усе педагогi, слухачы, члены журы адзначаюць, што ў Мiшы прысутнiчае нейкая свая энергетыка.

— Харызма?

— Вось, трапнае слова. Напэўна, харызма. Калi не так даўно ў Францыi ён iграў другi канцэрт Рахманiнава, слухачы плакалi...

Тут трэба адзначыць, што «фiрмовай», калi можна так сказаць у адносiнах да класiчнай музыкi, рысай Мiхаiла Ялецкага з’яўляецца яго гук. Як ён дасягае свайго, «асабiстага» гучання кожнай ноты, ведае толькi ён сам. Гледачы ў залах замiраюць, падчас выступленняў за мяжой за аўтобусам Ялецкага выстройваюцца чэргi ўдзячных аматараў музыкi. Займаецца Мiхаiл на двух iнструментах — у класе стаiць раяль i фартэпiяна, дома, у звычайнай кватэры таксама ёсць кабiнетны раяль, i пiянiна, якое падарылi яго брату пасля перамогi на конкурсе.

З ахвотай iграе Ялецкi i творы беларускiх кампазiтараў, нашых сучаснiкаў. Ён гаворыць, што яны вартыя ўвагi, i па эмацыянальных рысах, i па тэхнiчнай складанасцi выканання.

— Ледзь не забыў спытаць: што для пiянiста больш значнае, эмоцыi цi тэхнiка iгры на фартэпiяна?

— На сённяшнi момант я лiчу, што эмацыянальны пачатак. Але калi казаць у агульным сэнсе, то тэхнiку i эмоцыi трэба вельмi трапна ўжываць разам. Але ўсё роўна эмоцыi — галоўнае для музыканта. Таму што нашае жыццё — гэта адлюстраванне музыкi.

Наталля Мiхайлаўна таксама пагаджаецца з сынам...

— Ты сказаў, што не любiш пытанне накшталт «хто твой любiмы кампазiтар». I гэта добра. Напэўна, чалавек ты «складаны», у сэнсе творчага пошуку, адносiнаў да жыцця?

— Напэўна так, i гэта дапамагае. Увогуле, я лiчу, што прафесiйна музыкай павiнен займацца толькi апантаны чалавек, тыя ж, хто не адчувае ў сябе такую патрэбу, павiнны выбiраць iншыя шляхi.

Акрамя выканання музыкi, Мiхаiл спрабаваў сябе як кампазiтар. Ён займаўся з беларускiм майстрам Аленай Атрашкевiч. Яшчэ ў адзiнаццацiгадовым узросце яго ўласныя кадэнцыi гучалi на рэспублiканскiм конкурсе юных кампазiтараў «Музыка надзеi-2001», дзе ён стаў лаўрэатам. Аднак зараз майстэрства выканання музыкi займае амаль ўвесь яго час. Наперадзе ў Мiхаiла Ялецкага, ужо зусiм хутка — выступленне з дзяржаўным сiмфанiчным аркестрам Украiны, музычны фестываль у Феадосii. I заўсёды ў яго — поўныя залы i ўражаныя слухачы. Дарэчы, аб залах:

— Хвалюешся перад выступленнямi?

— Калi-нiкалi. Увогуле, градацыя маiх эмоцый перад канцэртам розная. Магу быць сканцэнтраваным, а часам такi жах ахопiць, нават месца не можаш знайсцi. Стараюся «адчуць» залу, яго энергетыку, i намагаюся аддаць сваю, i тады выступленне атрымлiваецца найбольш блiскучае.

— Дзякуй за гутарку! Вялiкiх поспехаў!

Размаўляў Дзмiтрый АЛЬФЕР.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Пасля выступлення гэтага юнака на музычным конкурсе сам Уладзiмiр Вiардо, знакамiты сучасны пiянiст i педагог, сказаў яму наступныя словы: «Ты прым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика