21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтарытэт улады i ўлада аўтарытэта

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля КАРПЕНКА. Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ.

БУДНI СЕЛЬСАВЕЦКIЯ

Хто б мог падумаць, што яшчэ два гады таму Бараўлянскi сельскi Савет, якi адносiцца да Мiнскага раёна i знаходзiцца ў прысталiчнай зоне, быў лiтаральна завалены скаргамi мясцовых жыхароў — на дрэнны стан дарог, дваравых тэрыторый, стаянак, смеццевыя звалкi i г.д. Страцiўшы надзею дабiцца нейкiх зрухаў ад мясцовай улады, людзi звярталiся ў больш высокiя iнстанцыi...




— У Папярнянскiм сельскiм Савеце, адкуль год таму я прыйшоў сюды на работу, i трэцяй часткi гэтай колькасцi скаргаў не было, — прызнаецца старшыня Бараўлянскага сельскага Савета Эдуард Самуйла. — Неабходна было тэрмiнова нешта прадпрымаць...

Што патрэбна, каб справа зрушылася з мёртвай кропкi? Нехта скажа — грошы. Без iх сёння нiкуды... Але паспрабуйце даць грошы чалавеку нерашучаму i безiнiцыятыўнаму — i наўрад цi дачакаецеся станоўчых вынiкаў. Мiж тым, энергiчны i нераўнадушны кiраўнiк, нават не валодаючы стартавым капiталам, заўсёды знойдзе «тысячу i адзiн варыянт», адкуль гэтыя грошы можна ўзяць. Цi (яшчэ адзiн варыянт) як без iх абысцiся.

Што датычыцца Бараўлянскага Савета, ён даўно перарос межы сельскага, хоць фармальна iм застаецца. Нягледзячы на колькасць пастаянна пражываючага насельнiцтва (18 тысяч чалавек, або цэлы райцэнтр!), штат Бараўлянскага выканкама налiчвае ўсяго 7 супрацоўнiкаў. I хоць прыёмныя днi тут падоўжаны да 18.30, гэта амаль не выратоўвае ад чэргаў.

Сам старшыня прыходзiць на работу гадзiн у 7 ранiцы, а пакiдае працоўнае месца позна вечарам. Такi графiк яго не напружвае. Гаворыць, што чалавеку, якi прайшоў праз сельскую гаспадарку (пасля заканчэння агратэхнiчнага унiверсiтэта Эдуард Часлававiч доўгi час працаваў на 1-й Мiнскай птушкафабрыцы), ужо нiчога не страшна. Бо там прывык працаваць з 6 гадзiн i ледзь не да апоўначы, часта без выхадных i адпачынкаў. Так што ў гэтым плане нагрузка не павялiчылася. Толькi думаць i вырашаць цяпер даводзiцца за цэлы раён (фармальна — сельсавет).

Справы ўскладняюцца тым, што на тэрыторыi Бараўлянскага сельсавета няма базавага сельскагаспадарчага прадпрыемства, на якое можна было б хоць крыху абаперцiся (як гэта, дарэчы, робяць усе сельскiя Саветы, якiм з наяўнасцю гаспадаркi пашанцавала). Там можна, калi што, i тэхнiкай разжыцца, i рабочай сiлай, i фiнансавымi сродкамi.

Тут жа даводзiцца, па-першае, iсцi на кантакт з грамадскасцю, зацiкаўленымi людзьмi, якiх шмат сярод супрацоўнiкаў дзевяцi медыцынскiх устаноў, што знаходзяцца на тэрыторыi сельсавета. У будучым Самуйла нават думае стварыць савет кiраўнiкоў, абапiраючыся на «свае» базавыя ўстановы — iнстытуты, бальнiцы, гiмназiю, сярэднюю школу. Яны i сёння дапамагаюць па першай просьбе — тэрыторыю прыбраць, газон падправiць, клумбу разбiць. Дробязi? Але i iх камусьцi трэба рабiць.

Ну а па-другое, старшыня сельскага Савета разлiчвае... на свае сiлы. Пры Бараўлянскiм сельвыканкаме створана камунальнае унiтарнае прадпрыемства — КУП.

***

— Мы ж бачылi, як «задыхаецца» раённы жылкамунгас. Калi «скiнуць» на iх яшчэ i добраўпарадкаванне нашых тэрыторый, не справяцца. Так што само жыццё прымусiла стварыць сваё камунальнае прадпрыемства, каб было каму вывозiць несанкцыянаваныя звалкi ды i ўвогуле наводзiць парадак.

На сёння камунальнае прадпрыемства, якое мае 3 трактары i 4 аўтамашыны (з iх 2 — смеццявозы), не з’яўляецца прыбытковым. На «вялiкiя» грошы выйсцi не ўдаецца. Тут пытанне ставiцца так: або — або. Або толькi аказанне платных паслуг насельнiцтву (нарыхтоўка кармоў, палiва, вываз смецця, арэнда тэхнiкi i г.д.) i ў вынiку — прыбытак. Але пры гэтым усё тыя ж звалкi ў грамадскiх месцах. Або работа на карысць грамадства па добраўпарадкаванню агульнай тэрыторыi, i ў вынiку — стратнасць. Эдуард Часлававiч выбраў другi варыянт.

— У процiлеглым выпадку мы зараслi б брудам i патанулi ў звалках. Вырашылi, пакуль не навядзём парадак, абыходзiцца без прыбытку. Арыентуемся хоць бы на самаакупнасць. I, думаю, здолеем пакрыць затраты КУПа.

Для гэтага сельвыканкам плануе пабудаваць (пры мiнiмальных затратах) невялiкую платную стаянку (вельмi многа ў пасёлку Лясным, цэнтры сельсавета, тэхнiкi, аўтамабiляў, а паставiць яе часам няма дзе). Плата за «пастой» аўто, паводле слоў Эдуарда Часлававiча, будзе сiмвалiчная, затое кожны дзень на рахунак КУПа пачне «капаць капейка». Яшчэ ў планах старшынi — «акультурыць» з дапамогай камунальнага прадпрыемства мясцовы рынак, прывесцi яго выгляд ў адпаведнасць са статусам, каб мець магчымасць здаваць гандлёвыя месцы ў арэнду прадпрымальнiкам i дзякуючы гэтаму атрымлiваць грошы. Зноў жа, на рахунак КУПа. Якая ад гэтага выгада сельвыканкаму? Самая непасрэдная: чысцiня i парадак у пасёлку без прыцягнення бюджэтных сродкаў. У iдэале ўсе неабходныя сродкi КУП (з цягам часу) пачне зарабляць самастойна.

— Галоўная iдэя КУПа — гэта не прыбытак, як, магчыма, нехта думае. Яго прызначэнне — у першую чаргу вырашаць нашы надзённыя праблемы, — лiчыць Эдуард Часлававiч.

***

Калi прыбытак ад КУПа яшчэ толькi ў планах, то аўкцыён па продажу нерухомасцi дае рэальную магчымасць выканкаму зарабiць грошы тут i зараз.

— Указ прэзiдэнта № 58 дакладна рэгламентаваў, каму i якiм чынам мы можам выдзяляць зямельныя ўчасткi. Там вылучаны два накiрункi. Па-першае, зямля выдзяляецца тым, хто стаiць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Па-другое, участкi можна прадаваць праз аўкцыёны, чым мы i скарысталiся сёлета, зарабiўшы даволi прыстойныя сродкi.

Адкуль бяруцца ўчасткi, якiя выстаўляюць на аўкцыён? I цi не лепш размяркоўваць iх сярод чаргавiкоў, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў?

— Свабоднай зямлi ў сельсавеце сёння ўвогуле няма, — тлумачыць Эдуард Часлававiч. — Участкi, выстаўленыя на аўкцыёне, адносяцца да лiку тых, што былi забраныя ў грамадзян за невыкарыстанне iх па мэтаваму прызначэнню. Папросту кажучы, за доўгiя гады гаспадары на ўчастку нiчога не пабудавалi, ён зарос бур’яном... Давялося пайсцi на непапулярныя меры — гэтага, дарэчы, ад нас патрабуе закон.

З чатырох забраных за нямэтавае выкарыстанне ўчасткаў два аддалi чаргавiкам, маючым патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, яшчэ два выставiлi на аўкцыён.

— Мы зразумелi, што, абапiраючыся на ўказ № 58, можам рэальна зарабiць грошы. Прычым легальна i законна. Правялi ўсе неабходныя працэдуры, далi аб’явы ў газеты, стварылi спецыяльную камiсiю... Праўда, абышлiся без традыцыйнага малаточка. У маiм кабiнеце сабралася 7 чалавек — жадаючых удзельнiчаць у таргах. Папярэдне кожны з iх унёс залог — 10 працэнтаў ад стартавай цаны ўчастка, каб пацвердзiць сур’ёзнасць сваiх намераў... Усё прайшло абсалютна спакойна, без эксцэсаў. Два ўчасткi, стартавая цана якiх складала 70 i 80 мiльёнаў беларускiх рублёў, былi прададзены за 80 i 90 мiльёнаў адпаведна. Уся выручка пайшла ў бюджэт сельвыканкама, што таксама адпавядае патрабаванням указа № 58.

Большую частку заробленых грошай, як выказаўся Эдуард Часлававiч, «закаталi ў асфальт» — толькi ў пасёлку Лясным на асфальтаванне дарог пайшло 120 мiльёнаў рублёў. Захацелi зрабiць сваю маленькую «сталiцу» прыгожай, парадаваць яе жыхароў — зрабiлi i парадавалi.

Тым больш, што ўнутраныя дарогi — гэта ўвогуле бяда ўсiх сельсаветаў. Сёння, калi дарога не знаходзiцца на балансе ДРСУ, яна «вiсне» ярмом на сельвыканкаме, i той з апошнiх сiл iмкнецца надаць ёй «таварны» выгляд. Дарога — «балючае пытанне № 2» на тэрыторыi Бараўлянскага сельсавета, таму Эдуард Часлававiч i вымушаны «закатваць» заробленыя грошы «ў асфальт».

А «балючае пытанне № 1» — гэта жыллё.

***

Нягледзячы на тое, што, напэўна, нi адзiн iншы сельсавет не будуецца такiмi паскоранымi тэмпамi, i жыллё тут расце, як грыбы пасля дажджу, чарга жадаючых палепшыць свае жыллёвыя ўмовы не змяншаецца. (Лiчба ў 1700 чалавек апошнiя некалькi гадоў практычна не мяняецца.)

— Летась, дарэчы, нараджальнасць у нас у два разы перавысiла смяротнасць. У адрозненне ад многiх iншых сельсаветаў мы маладзеем. Але гэта адначасова i напружвае. Дзе людзям жыць?

Сапраўды, дзе? Два гады таму, яшчэ да прыходу Эдуарда Самуйлы, у сельсавеце было заснавана 8 жыллёва-будаўнiчых кааператываў. Але калi новы старшыня пачаў унiкаць у сiтуацыю, то ўбачыў, што рэальна чарга не рухалася, бо жыллёвыя кааператывы былi ведамаснымi, iх стваралi медустановы пры сваiх арганiзацыях для сваiх работнiкаў.

— Зараз мы спрабуем гэту праблему вырашыць. Хацелася б сёлета стварыць тры кааператывы менавiта для нашых чаргавiкоў. Першы практычна створаны, праведзены статутны сход, вызначаны кiруючы састаў — цяпер займаемся падборам месца. Самая вялiкая праблема — з месцам. У чыстае поле дом не вынесеш — там павiнны быць камунiкацыi.

I ўсё ж стварэнне ЖБК — аптымальнае вырашэнне жыллёвай праблемы. Канешне, многiм хацелася б жыць у асобным доме, катэджы, але свабоднай зямлi для iндывiдуальнага будаўнiцтва ў сельсавеце няма. (У мiнулыя гады на гэтыя мэты было выдзелена каля 4 тыс. зямельных участкаў — трэба спачатку навесцi парадак там.)

— Ды калi i з’явiцца ў нас прыдатны для будаўнiцтва кавалак зямлi, мы лепш узвядзём там 200-кватэрны дом — гэта будзе больш разумнае i рацыянальнае рашэнне. Да таго ж, сёння вельмi дакладна дзейнiчае сiстэма жыллёвага крэдытавання грамадзян i гэтым грэх не скарыстацца. Калi створаны ЖБК, банк без затрымкi выдае крэдыты забудоўшчыкам. А сам дом будуецца за год.

Увогуле планаў у старшынi сельскага Савета, як кажуць, «громадье». З аднолькавым энтузiязмам ён бярэцца за правядзенне дня пасёлка, арганiзацыю КУПа, будаўнiцтва зоны адпачынку для моладзi i рэканструкцыю клуба... Выбiрае месца для новай школы (адзiны сацыяльны стандарт, якi не выконваецца на тэрыторыi сельсавета — забяспечанасць вучэбнымi плошчамi) i абмяркоўвае з зацiкаўленымi iнстанцыямi магчымасць будаўнiцтва новага Дома культуры...

Калi Эдуард Самуйла прыступiў да сваiх абавязкаў, нiякага «стартавага капiталу» ў сельвыканкама, зразумела, не было. У «спадчыну» ён атрымаў толькi стос скаргаў i процьму праблем. I абапiраючыся на прынцып «не можаш кiраваць як трэба, саступi месца iншаму», узяўся за справу.

Год таму аўтарытэт мясцовай улады ў Бараўлянскiм сельсавеце быў, мякка кажучы, не на вышынi. Сёння, лiчыць Эдуард Самуйла, сiтуацыя пачала выпраўляцца...

Мiнскi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што датычыцца Бараўлянскага Савета, ён даўно перарос межы сельскага, хоць фармальна iм застаецца. Нягледзячы на колькасць пастаянна пражываючага насел
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика