21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы нiколi нiкому не сказалi: «Прыходзьце заўтра!»

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запiсала Iлона IВАНОВА

«АДНО АКНО»

Людмiла ПРЫЛУЦКАЯ, старшыня Паршынскага сельскага Савета Горацкага раёна:

— Сiстэма «адно акно» ў нас укаранёна. На стэндах ёсць уся iнфармацыя наконт афармлення розных дакументаў — i ў Савеце, i ў iншых iнстанцыях. Так i атрымлiваецца на практыцы: прыйшоў, паклаў заяву i потым забраў дакументы. Прэтэнзii на гэты конт людзi нам не прад’яўляюць.

Мы сумесна працуем з натарыяльный канторай i службай землеўпарадкавання. I менавiта з апошняй звязаны складанасцi. На два Саветы працуе адзiн землеўпарадчык. I ён у асноўным увесь час займаецца афармленнем папер для «аднаго акна». А вось праца Савета з зямельнымi ўчасткамi, iх пераафармленнем, перарэгiстрацыяй зямель затрымлiваецца, на яе проста не хапае часу. I гэты цяжар кладзецца на старшыню i сакратара.

Такая праблема, я ведаю, ёсць i ў iншых Саветах. Таму маю прапанову: трэба кожнаму сельскаму Савету даць свайго землеўпарадчыка. Мы ўвогуле новаўвядзеннi вiтаем, але трэба iх «абкатаць», зрабiць карэктывы, i тады ўсё будзе правiльна.

Людмiла ШАГУН, старшыня Цяцерынскага сельскага Савета Круглянскага раёна:

— Прынцып «аднаго акна» для нас, прызнацца, некалькi дзiўны, таму што мы, лiчы, заўсёды працавалi паводле яго. У нашым сельскiм Савеце i, думаю, у iншых таксама, прымаюць людзей не па азначаных прыёмных днях i часах, а заўсёды. Калi я на месцы, абавязкова прыму чалавека з любой праблемай, нават калi спяшаюся альбо моцна занятая. I не важна, 7 ранiцы альбо 8 вечара. Мы нiколi нiкому не сказалi: «Прыходзьце заўтра!»

Напрыклад, ёсць такая даведка — пра асабiстую падсобную гаспадарку. Яна патрэбная вяскоўцу, калi ён забiвае жывёлу i прадае мяса. Добра, калi апошняе запланавана. А калi не, i гаспадару давялося дзейнiчаць тэрмiнова? Без даведкi нiхто мяса не прыме, а выдаваць мы яе можам, паводле новай iнструкцыi «аднаго акна», праз некалькi дзён. А гэта даведка часцей за ўсё патрэбна сёння! I насамрэч сакратарка нават у выхадны дзень можа выйсцi, каб выпiсаць гэту даведку i дапамагчы чалавеку. Так што ў нас тут даўно «адно акно».

Крыўдна, калi хто-небудзь гаворыць пра нас як пра бюракратаў. Але людзi таксама павiнны разумна ставiцца да «аднаго акна». Вось прыйшоў чалавек i паклаў на стол заяву: аформiць групу iнвалiднасцi. Добра, я дакумент адвязу ў раён, але ехаць на камiсiю яму ўсё роўна давядзецца самому, нават калi чалавек стары i хворы. I прэтэнзii наконт «аднаго акна» тут не да месца. Ёсць такiя справы, калi нельга аддаць заяву i сядзець склаўшы рукi. Усё роўна давядзецца наведаць некалькi кабiнетаў.

«Адно акно» — добрая iдэя. Людзям, асаблiва старым i iнвалiдам, трэба дапамагаць. Але нельга ўжываць «адно акно» ў кожным выпадку без разбору, трэба падыходзiць да гэтага прынцыпу разумна i ўзважана.

Вячаслаў КАПУСЦIН, старшыня Мсцiслаўскага раённага Савета дэпутатаў:

— «Аднаму акну» ў нас надаецца вялiкая ўвага. У кожным сельвыканкаме на бачным месцы — пералiкi даведак: што платнае, а што бясплатнае. Ёсць папкi, куды складаюцца ўсе паперы для натарыусаў i землеўпарадчыкаў.

Дарэчы, ёсць i такiя дакументы, якiя не ўвайшлi ў афiцыйныя пералiкi сiстэмы «адно акно», але гэта зусiм не азначае, што сельвыканкамы iх не выдаюць. Напрыклад, цяпер вельмi актуальная даведка для выпускнiкоў школ аб прапiсцы ў сельскай мясцовасцi ў апошнiя два гады — для паступлення ў навучальныя ўстановы. Усе паперы выдаюцца аператыўна.

Складанасць бачу ў тым, што сёння кладзецца вялiзная нагрузка на плечы старшынi сельскага Савета i яго нешматлiкiх супрацоўнiкаў. Я ведаю, што такiя праблемы ёсць i ў iншых сельскiх раёнах. У большасцi сельвыканкамаў штатны расклад — 2,5 стаўкi, а гэтага яўна недастаткова. На супрацоўнiках ляжыць добраўпарадкаванне, сацыяльныя стандарты, праца з людзьмi i цяпер яшчэ «адно акно».

Я мяркую, што трэба ўводзiць новыя пасады: напрыклад, спецыялiста для працы з насельнiцтвам. Яшчэ хоць бы дзве стаўкi. I сельскай уладзе было б лягчэй...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прынцып «аднаго акна» для нас, прызнацца, некалькi дзiўны, таму што мы, лiчы, заўсёды працавалi паводле яго
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика