Варона бывае куслiвай...
Людмiла ПРЫХОДЗЬКА, «Мiнск—Навiны»
У сталiцы апошнiм часам усё часцей фiксуюцца выпадкi нападу птушак на людзей. Асаблiвую агрэсiўнасць праяўляюць вароны.
Звычайна гэта здараецца, калi чалавек спрабуе «выратаваць» птушанят, якiя выпалi з гнязда, — расказаў супрацоўнiк па кампанiях i экалагiчнай адукацыi «Ахова птушак Беларусi» Руслан Шайкiн. Iх бацькi часта аказваюцца побач, падаюць сiгналы небяспекi, часам сапраўды нападаюць на чалавека. Птушкi сямейства крумкачоў могуць нават дзеўбануць або ўдарыць крылом, пiкiруючы з вялiкай хуткасцю. Менавiта з абаронай патомства i звязана вясенне-летняя агрэсiя шэрых варон i галак, накiраваная на людзей. Крумкачовыя могуць нападаць на чалавека, нават калi птушаняты знаходзяцца дзесьцi воддаль. Вельмi ўжо ўзбуджаныя яны ў гэты час i абараняюць сваiх дзiцянят «авансам», на ўсякi выпадак. Хоць сур’ёзных пашкоджанняў чалавеку вароны нанесцi не могуць, трэба хутчэй мiнуць месцы збiрання птушак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiцы апошнiм часам усё часцей фiксуюцца выпадкi нападу птушак на людзей |
|