Стаянка каля рынкаў будзе бясплатнай
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Як паведамiў генеральны дырэктар Мiнскага унiтарнага прадпрыемства «Гаражы, аўтастаянкi i паркоўкi» Павел Дубовiк, падрыхтаваны дакумент, якi прадугледжвае бясплатную паркоўку аўтамабiляў каля гандлёвых прадпрыемстваў ва ўсёй краiне. Новыя правiлы стаянкi для аўтатранспарту каля рынкаў, буйных супермаркетаў ужо ўзгоднены з адмiнiстрацыямi абласных i раённых гарадоў. У выпадку падiсання дакумента — а гэта хутчэй за ўсё адбудзецца ў блiжэйшы час — у iм, акрамя новых прынцыпаў паркоўкi, будуць змешчаны i iншыя правiлы карыстання аўтастаянкамi.
Адначасова Павел Дубовiк падкрэслiў, што «ўсталяванне шлагбаўмаў перад бальнiцамi, палiклiнiкамi, спробы збору грошай за паркоўку перад гэтымi аб’ектамi — процiзаконныя». Новыя правiлы будуць абавязковымi для выканання. Акрамя таго, для разгрузкi аўтамабiльнага патоку ў Мiнску пабудуюць некалькi новых паркiнгаў: на вулiцы Старавiленскай, перад Тэатрам оперы i балета, у раёне музея Вялiкай Айчынанай вайны, на скрыжаваннi вулiц Нямiгi i Гарадскога Вала. Плануецца таксама, што на плошчах Кастрычнiцкая i Юбiлейная з’явяцца дзве падземныя аўтастаянкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адначасова Павел Дубовiк падкрэслiў, што «ўсталяванне шлагбаўмаў перад бальнiцамi, палiклiнiкамi, спробы збору грошай за паркоўку перад гэтымi аб’екта
|
|