Асетр мяняе прапiску
Наталля ЗАЯЦ, «Мiнск—Навiны»
Нясвiжскi раён Мiншчыны стане новым месцам прабывання асятра. Унiкальную тэхналогiю iнтэнсiўнага вырошчвання гэтай рыбы, праўда, у закрытых умовах, распрацавалi ў сталiчным акцыянерным таварыстве «Росiч».
У сельскагаспадарчым фiлiяле прадпрыемства «Росiч-Агра» цяпер iдзе рамонт памяшканняў, установяць новае абсталяванне. Аплоднёную iкру даставяць з расiйскага племпрадпрыемства «Канакова». Са студзеня 2007 года плануюць пачаць непасрэднае вырошчванне асятра. За год рыба будзе набiраць вагу 2—3 кiлаграмы. На першапачатковым этапе аб’ём вытворчасцi складзе 50—60 тон у год. Штогод на сталiчныя прылаўкi будзе пастаўляцца 500 кiлаграмаў жывой рыбы. А ў планах пабудаваць цэх, якi дазволiць вырошчваць да 200—300 тон рыбы i атрымлiваць 20 тон харчовай iкры як мiнiмум.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нясвiжскi раён Мiншчыны стане новым месцам прабывання асятра
|
|