Павел КАЛАУР: «Кожны клiент банка павiнен мець права атрымаць поўную i дакладную iнфармацыю па крэды
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
27 кастрычнiка ў Беларусi ўступае ў дзеянне новая рэдакцыя Банкаўскага кодэкса. Учора ў Нацыянальным банку краiны прайшла прэс-канферэнцыя першага намеснiка яго праўлення Паўла Калаура, прысвечаная гэтай падзеi.
У Агульнай частцы новай рэдакцыi Банкаўскага кодэкса істотнае новаўвядзенне датычыцца лiцэнзавання банкаўскiх аперацый. 6 iснуючых сёння асобных лiцэнзiй (агульная, генеральная, на прыцягненне ва ўклады сродкаў фiзiчных асоб i iнш.) заменiць адзiная лiцэнзiя на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасцi. Дадзеная лiцэнзiя будзе ўтрымлiваць пералiк банкаўскiх аперацый, якiя мае права ажыццяўляць банк, i выдавацца будзе адначасова з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгiстрацыi. Гэта дасць магчымасць банку адразу пасля стварэння ажыццяўляць аперацыi ў замежнай валюце за межамi рэспублiкi. Зараз жа такое права банку даецца шляхам выдачы генеральнай лiцэнзii толькi праз год пасля дзяржаўнай рэгiстрацыi. У той жа час права на аперацыi па прыцягненню грашовых сродкаў фiзiчных асоб ва ўклады, па адкрыццю i вядзенню рахункаў такiх асоб, а таксама на аперацыi з каштоўнымi камянямi i каштоўнымi металамi будзе давацца не раней чым праз два гады з моманту дзяржаўнай рэгiстрацыi банка. Гаворачы пра Асаблiвую частку Банкаўскага кодэкса, Павел Калаур адзначыў, што ў яе ўнесены iстотныя змяненнi ў палажэннi, якiя датычацца банкаўскага крэдыту. «Самае важнае тое, што ў новай рэдакцыi мы адыходзiм ад паўсюднага абавязацельства пры выдачы крэдыту прымяняць прынцып яго мэтавага выкарыстання. Мэтавы характар выдачы крэдытаў можа захоўвацца па пагадненню памiж бакамi або калi крэдыты выдаюцца пад дзяржаўныя праграмы на канкрэтныя мэты. Калi ж банк i атрымальнiк крэдыту ў сваiх дагаворных адносiнах не вызначаюць мэтавы характар, то знiкае неабходнасць праверкi з боку банка мэтавага выкарыстання крэдыту». На думку Паўла Калаура, дадзенае новаўвядзенне значна спросцiць узаемаадносiны памiж банкам i клiентам. Таксама новая рэдакцыя Банкаўскага кодэкса абавязвае банк да заключэння крэдытнага дагавору забяспечыць магчымасць крэдытаатрымальнiку азнаёмiцца з поўнай iнфармацыяй пра памер працэнтаў, плату за карыстанне крэдытам. «Мы павiнны рухацца да iнфармацыйнай празрыстасцi, максiмальна абараняць iнтарэсы клiентаў банкаў. I кожны клiент банка (асаблiва гэта датычыцца фiзiчных асоб) павiнен мець права атрымаць поўную i дакладную iнфармацыю для таго, каб вызначыцца, цi варта карыстацца паслугамi таго цi iншага банка». Пэўныя змяненнi ў новай рэдакцыi Банкаўскага кодэкса датычацца пытання змяншэння банкамi ў аднабаковым парадку працэнтных ставак па дагаворах банкаўскага ўклада (дэпазiта). Банкi будуць мець права знiжаць памер выплачваемых працэнтаў па ўкладах у беларускiх рублях пры змяншэннi стаўкi рэфiнансавання, якую ўстанаўлiвае Нацбанк. Пры гэтым такое знiжэнне можа адбывацца ў выпадку, калi гэта прадугледжана дагаворам банкаўскага ўклада i пры ўмове папярэдняга iнфармавання ўкладчыка. У той жа час па ўкладах у замежнай валюце банк па-ранейшаму мае права знiжаць стаўкi працэнтнага ўзнагароджання ў выпадку, калi гэта прадугледжана толькi дагаворам банкаўскага ўклада. Падчас прэс-канферэнцыi Павел Калаур паведамiў таксама, што Нацбанк плануе ў недалёкай будучынi перайсцi да новай сiстэмы гарантавання ўкладаў насельнiцтва ў беларускiх банках. Плануецца, што фiзiчным асобам будзе гарантавацца вяртанне ўкладаў ва ўсiх банках краiны ў межах 4—4,5 тыс. еўра. Паводле iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi, сёння на тэрыторыi нашай краiны налiчваецца 30 дзеючых банкаў. 26 з iх — банкi з удзелам замежнага капiталу (з iх 9 — са 100-працэнтным замежным капiталам). Акрамя дзеючых банкаў, сёння на тэрыторыi нашай краiны тры банкi знаходзяцца ў стадыi банкруцтва або лiквiдацыi. Гэта ЗАТ «БелКамБанк», ААТ «Беларускi Бiржавы Банк», ААТ «ААБ «Ратон». Таксама на тэрыторыi Беларусi сёння знаходзяцца прадстаўнiцтвы 11 замежных банкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павел КАЛАУР: «Кожны клiент банка павiнен мець права атрымаць поўную i дакладную iнфармацыю па крэды 27 кастрычнiка ў Беларусi ўступае ў дзеянне новая рэдакцыя Банкаўскага кодэкса. Учора ў Нацыянальным банку краiны прайшла прэс-канферэнцыя першага нам
|
|