Медыкаў крытыкуюць радзей
Надзея НIКАЛАЕВА
За шэсць месяцаў у Мiнiстэрства аховы здароўя нашай краiны паступiла 3450 пiсьмовых зваротаў грамадзян, што на 34 працэнты перавысiла паказчык за аналагiчны перыяд 2005 года.
Кожнага трэцяга заяўнiка хвалявалi пытаннi аказання медыцынскай дапамогi (31,4 працэнта ад агульнай колькасцi, або 1084 звароты). На другiм месцы — пытаннi медыка-сацыяльнай экспертызы (23,6 працэнта, або 813 зваротаў). Даволi iстотнай па-ранейшаму застаецца колькасць лiстоў, у якiх узнiмаюцца праблемы забеспячэння насельнiцтва лекавымi сродкамi (130), вырабамi медыцынскага прызначэння (30), устанаўлення прычыннай сувязi захворвання, якое прывяло да iнвалiднасцi, з наступствамi катастрофы на Чарнобыльскай АЭС — 201. 85 зваротаў утрымлiвалi скаргi на парушэннi медработнiкамi ўрачэбнай этыкi i дэанталогii, а таксама на няўважлiвыя адносiны да пацыентаў. Разам з тым ад насельнiцтва паступiлi 286 лiстоў з удзячнымi словамi ў адрас медыцынскiх работнiкаў, што склала 8,2 працэнта ад агульнай колькасцi зваротаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За шэсць месяцаў у Мiнiстэрства аховы здароўя нашай краiны паступiла 3450 пiсьмовых зваротаў грамадзян, што на 34 працэнты перавысiла паказчык за анал
|
|