Iран зноў не выканаў патрабаванне аб спыненнi абагачэння урану
Iран праiнфармаваў «шасцёрку» мiжнародных пасрэднiкаў аб тым, што не прымае iх галоўнае патрабаванне аб спыненнi абагачэння урану, у сувязi з чым ЗША маюць намер дабiвацца ўвядзення эканамiчных санкцый супраць Тэгерана i ўжо атрымалi згоду ў гэтым пытаннi з боку трох еўрапейскiх краiн, паведамiла газета «Вашынгтон пост».
Як паведамляе выданне, галоўны прадстаўнiк Iрана на перагаворах па ядзернай праблеме Алi Ларыджанi праiнфармаваў вярхоўнага камiсара ЕС па пытаннях знешняй палiтыкi i бяспекi Хаўера Салану аб тым, што Iран адмаўляецца пайсцi на замарожванне сваёй ядзернай праграмы ў якасцi папярэдняй умовы, вылучанай «шасцёркай». У абмен на аднаўленне Iранам мараторыя на абагачэнне урана прадстаўнiкi Расii, ЗША, Кiтая, Вялiкабрытанii, Германii i Францыi распрацавалi для гэтай краiны пакет «заахвочвальных» мераў, якiя прадугледжваюць, у прыватнасцi, пашырэнне гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва з Ісламскай Рэспублiкай, прадастаўленне ёй гарантый бяспекi, дапамогу ў развiццi авiяцыi i аўтамабiльнага транспарту, пастаўку рэактараў на лёгкай вадзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iран праiнфармаваў «шасцёрку» мiжнародных пасрэднiкаў аб тым, што не прымае iх галоўнае патрабаванне аб спыненнi абагачэння урану, у сувязi з чым ЗША
|
|