21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прасвятлiся родным словам

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прасвятлiся родным словам

У гэтых пранiкнёна-шчымлiвых радках толькi маленькая кропелька пачуццяў i думак, што сабраны ў кнiзе, пра якую маё слова. Да свята беларускага пiсьменства i друку, якое сёлета пройдзе ў Паставах, выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” выпусцiла ў свет змястоўную кнiгу пад назвай “Дзе Мядзелка песнi пяе”, прысвечана яна Пастаўшчыне лiтаратурнай. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу i пры фiнансавай падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi. Аўтары праекта – Уладзiслаў Мачульскi, Вiктар Праўдзiн, Вiктар Шнiп.

— Кожны раз наша выдавецтва прымае самы актыўны ўдзел у Днях беларускага пiсьменства i друку, — расказвае Уладзiслаў Мачульскi, дырэктар выдавецтва “Мастацкая лiтаратура”.  — Пяць гадоў назад мы i задума-лiся: чым найбольш адметным i цiкавым можам адзначаць такiя святы? Тады i ўзнiкла iдэя: да кожнага такога дня выдаваць кнiгу, аўтары якой – пiсьменнiкi i паэты, што нарадзiлiся, пiсалi i жылi раней, жывуць цяпер у тым месцы, дзе праводзiцца чарговае свята. Такое выданне – своеасаблiвая лiтаратурная энцыклапедыя канкрэтнага краю. 

З таго часу кожны год наша выдавецтва абавязкова выпускае ў свет кнiгу, прысвечаную таму раёну, у якiм праходзiць Дзень пiсьменства. Плюс адно-два выданнi па якому-небудзь iншаму рэгiёну. Так нарадзiлася i ствараецца серыя “Беларусь лiтаратурная”. Мэта ставiцца, на мой погляд, вельмi важная:  пазнаёмiць шырокiя колы беларускай грамадскасцi з лiтаратурным жыццём нашай перыферыi. Пра сталiчных жа творцаў мы пiшам шмат, iм куды лягчэй i выдавацца. А пiсьменнiкi, паэты ў раёнах, асаблiва пачынаючыя? Напачатку творчага шляху iм проста неабходна падтрымка i дапамога, што мы i робiм. Мяркуем у самыя кароткiя тэрмiны выдаць такiя кнiгi па ўсiх раёнах Беларусi. 

Што датычыцца выдання пра Пастаўшчыну, якое ўбачаць i змогуць набыць удзельнiкi i госцi свята, то адзначу галоўнае. Кнiга знаёмiць чытачоў з аўтарамi, жыццё i дзейнасць якiх звязана з гэтым краем. Ад класiчнай беларускай лiтара-туры В.Дунiна-Марцiнкевiча i Ф.Багушэвiча да тых, хто сёння ўжо прызнаны пiсьменнiк i хто робiць першыя крокi ў паэзii i прозе. Тут знайшоў адлюстраванне багаты пласт грамадскага i лiтаратурнага жыцця цiкавага непаўторнага краю. 

Так, Пастаўшчына — край паэтычны, песенны, высокая i чыстая духоўнасць дайшла да нас з сiвой мiнуўшчыны, жыве цяпер. I перш за ўсё – у памкненнi мясцовых творцаў гаварыць пра сваю малую радзiму ўзнёсла i хвалююча, ганарыцца яе багатымi набыткамi. А людзi, якiя жывуць тут, узбагачаюць яе, робяць прыгажэйшай сваёй самаадданай працай, далучаюцца да яе iснасцi сэрцам i розумам сваiм. 

У невялiкай газетнай рэцэнзii, вядома ж, немагчыма ахапiць усю надзвычай багатую i цiкавую тэматыку даволi аб’ёмiстага выдання. Таму спынюся толькi на некаторых момантах. Яны добра сведчаць, як творча, адказна i разам з тым рацыянальна падышлi аўтары да свайго праекта. Гэта дазволiла iм змясцiць у кнiзе шмат цiкавых, падчас рэдкiх твораў. Лiтаратурнае жыццё ўзнiкла на Пастаўшчыне даўно, у сярэднявеччы. Творы, якiя былi напiсаны ў тыя часы, мелi ў асноўным публiцыстычны, навуковы, педагагiчны характар. 

Толькi адзiн, вельмi адметны, з кнiгi прыклад. Уладальнiк пастаўскага маёнтка Канстанцiн Тызенгаўз (1786—1853) апантана займаўся вывучэннем птушак. Ён атрымаў еўрапейскую вядомасць як натуралiст-навуковец пасля публiкацыi грунтоўных даследаванняў “Асновы арнiталогii, або навукi пра птушак” (1841) i “Усеагульная арнiталогiя, або Апiсанне птушак усiх частак свету» (1843—1846). Удзячныя нашчадкi не забылi свайго славутага земляка: 2 верасня ў Паставах будзе адкрыты помнiк Канстанцiну Тызенгаўзу. 

Самы багаты “ўраджай” на лiтаратурнай нiве краю – апошнiя дзесяцiгоддзi ХХ i пачатак новага стагоддзя. Гэта вынiк тых значных перамен, што адбывалiся ў нашым грамадстве. Пры раённай газеце “Пастаўскi край” гуртуецца лiтаратурнае аб’яднанне “Свiтанак”, з-пад цёплага крыла якога выйшла шмат паэтаў, празаiкаў, публiцыстаў. Убачылi свет чатыры паэтычныя альманахi. А дзевяць творцаў, якiя жывуць цяпер на Пастаўшчыне, маюць свае выда-дзеныя кнiгi – добры паказчык для сельскага раёна. 

“Я тут жыву, i тут мой рай” – найбольш змястоўны раздзел кнiгi. Ужо сама яго назва гаворыць, пра што аповяд. Найперш — шчырае замiлаванне сваёй малой радзiмай, светлая i чыстая любоў да яе. Паслухайце: 

Ёсць яшчэ i ў нас мясцiны тыя: 

на бярозах – нi сляда нажа. 

На свiтанку вербы залатыя 

над вадой пазяблыя дрыжаць. 

(Алесь Касцень) 

Альбо: 

Глянь, раса ад марозу застыла. 

А насустрач вясёламу дню 

Восень клёнамi лес запалiла 

I пагрэцца прыйшла да агню. 

(Пётр Лiтвiновiч) 

Гэта што датычыць паэзii. А вось невялiчкi нарыс “Сiкораў сад”  пра земляка, самаадданага працаў-нiка, выдатнага садавода. Аўтар Алёна Латыш прыводзiць толькi некалькi фактаў з бiяграфii знака-мiтага вучонага. Але якiх! “Ён дабiўся такiх вынiкаў, якiх не змаглi дасягнуць на доследных станцыях ЗША, Англii, Францыi, Iталii... За сваё жыццё выпрабаваў звыш 500 сартоў яблынь, звыш 500 сартоў агрэсту, 118 сартоў i форм фундука i ствараў свае высока-ўраджайныя культуры... Вяршыняй з’яўляецца гiбрыд 1377, якi карыстаецца вялiкiм попытам ад Прыбалтыкi да Сiбiры. У 1984 го-дзе дзяржаўнай камiсiяй гiбрыд названы “памяць Сiкоры”. Як успамiнае яго дачка Лiдзiя Iванаўна, тата правяраў якасць, смак яблыкаў на дзецях: пускаў iх у сад i сачыў, пад якую яблыню яны пабягуць, дзе плады смачнейшыя. Бо ў дзяцей, ён лiчыў, несапсаваны густ”. 

Каштоўнасць кнiгi ў тым, што ў ёй арганiчна спалучаецца цiкавая iнфармацыя з гiсторыяй Пастаўшчыны. Тонкая паэзiя i неблагая публiцыстыка. Ва ўсiм — поклiч роднага краю, на якi аўтары адгукаюцца сваiм хвалюючым вершаваным словам, сваiм  глыбокiм роздумам. Галоўны змест у наступным: чалавек прыходзiць у жыццё, каб здзейснiць нешта добрае, патрэбнае людзям. А дасягне такога толькi тады, калi яго ўчынкi i дзеяннi будуць напоўнены дабрынёй i любоўю да людзей, да зямелькi-кармiцелькi, да бацькоўскага парога, да сваёй радзiмы. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” выпусцiла ў свет змястоўную кнiгу пад назвай “Дзе Мядзелка песнi пяе”, прысвечана яна Пастаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика