Марыхуане не дачакацца легалiзацыi
Святлана БАРЫСЕНКА
40 працэнтаў студэнтаў перакананыя, што наркаманiя шырока распаўсюджана сярод моладзi.
Яшчэ 40 працэнтаў лiчаць, што гэта праблема часам сустракаецца. Вынiкi аднаго сацыялагiчнага даследавання паказалi таксама, што вопыт прымянення псiхаактыўных рэчываў мелi 17 працэнтаў апытаных. Тыя, хто прызнаўся, курылi марыхуану (79 працэнтаў), прымалi наркотыкi ўнутр (31 працэнт), уводзiлi iн’екцыйным шляхам (6 працэнтаў). Зараз у краiне, паводле афiцыйных даных, звыш 6 тысяч хворых на наркаманiю. Каб атрымаць поўную карцiну па праблеме, спецыялiсты памнажаюць выяўленыя выпадкi на 7. У Беларусi нi «слабыя», нi «моцныя» наркотыкi нiколi не будуць легалiзаваныя. Паводле слоў галоўнага ўрача Мiнскага гарадскога наркалагiчнага дыспансэра Сяргея МАЛОЧКI, дзесятак нарколагаў не ўстане ахапiць усiх школьнiкаў нават адной лекцыяй, ад якой, да таго ж, можа i не быць нiякай карысцi. Такiя важныя пытаннi, як навучанне правiльнай камунiкацыi i бяспецы жыцця павiнны асвятляцца ў межах школьнай праграмы. Прафiлактыка патрэбна i ўнутры нарказалежнага асяроддзя, у якiм канцэнтруюцца такiя цяжкiя захворваннi, як гепатыты цi ВIЧ-iнфекцыя. Для спынення распаўсюджвання гэтых хвароб патрэбны, напрыклад, пункты абмену шпрыцаў. Забеспячэнне шпрыцамi аднаго нарказалежнага на працягу года абыходзiцца бюджэту дзесьцi ў 24 долары, а лячэнне хворага на гепатыт В або С на той жа перыяд — у 12 тысяч. У рэспублiцы пакуль адсутнiчаюць дзяржаўныя рэабiлiтацыйныя цэнтры для нарказалежных. Хворы мае патрэбу ў працяглай — ад паўгода да двух гадоў — рэабiлiтацыi. Па трох рэабiлiтацыйных праграмах працуе сёння УП «Парацэльс». — Мы спрабуем рэканструяваць асабiстую гiсторыю, зазiрнуць у мiнулае i выявiць прычыны ўзнiкнення залежнасцi — наркалагiчнай, алкагольнай цi нават гульнявой, — кажа дырэктар УП «Парацэльс» Iрына Меншчыкова. — Прадугледжаны i ўдзел бацькоў, якiя, з аднаго боку, павiнны дапамагчы блiзкаму чалавеку ў такой сiтуацыi, а з другога, — самi маюць патрэбу ў псiхалагiчнай дапамозе...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
40 працэнтаў студэнтаў перакананыя, што наркаманiя шырока распаўсюджана сярод моладзi
|
|