Едзем у Падмаскоўе: i людзей паглядзець, i сябе паказаць...
Надзея НIКАЛАЕВА
З 25 па 30 верасня ў Маскоўскай вобласцi пройдуць Днi Рэспублiкi Беларусь.
Паводле слоў кансультанта ўпраўлення рэгiёнаў Расii Мiнiстэрства замежных спраў Мiкалая Бузо, за пяць апошнiх гадоў тавараабарот нашай краiны з Маскоўскай вобласцю вырас ў 2,2 раза. Летась ён склаў 994,6 млн долараў ЗША. Цэнтральным мерапрыемствам у надзвычай разнастайнай праграме Дзён стане ўдзел беларусаў у выставе «Падмаскоўе-2006». Нацыянальная экспазiцыя Рэспублiкi Беларусь зойме 500 квадратных метраў закрытай выставачнай плошчы i 100 квадратных метраў адкрытай пляцоўкi, дзе будзе размешчана прадукцыя машынабудаўнiчай галiны. Месца ў Нацыянальнай экспазiцыi знойдзецца для ўсiх: як для прадпрыемстваў мiнiстэрстваў сельскай гаспадаркi i харчавання, архiтэктуры i будаўнiцтва, прамысловасцi, iнфармацыi, так i для канцэрнаў «Белнафтахiм», «Беллегпрам», «Беллеспаперапрам», «Белхарчгандаль» i iншых. Мiж iншым, прасоўванне беларускiх тавараў на рынкi Падмаскоўя — не адзiная мэта вiзiту беларусаў. У беларускую дэлегацыю ўвойдуць таксама прадстаўнiкi мiнiстэрстваў спорту i турызму, культуры, адукацыi i аховы здароўя. Для прыкладу, медыкi збiраюцца прэзентаваць на Нацыянальнай выставе Рэспублiкi Беларусь 20 найноўшых навуковых медыцынскiх распрацовак: маюцца на ўвазе доследныя ўзоры, медыцынская тэхнiка, лекавыя сродкi, тэст-сiстэмы i вырабы медыцынскага прызначэння, якiя ўжо знаходзяцца ў серыйнай вытворчасцi. З 26 па 29 верасня ў Маскоўскай вобласцi будуць праходзiць Днi беларускага кiно. А заключным акордам культурнай праграмы стане гала-канцэрт беларускiх майстроў мастацтваў, якi адбудзецца 29 верасня на сцэнiчнай пляцоўцы ў горадзе Краснагорску. У канцэрце возьмуць удзел вядучыя творчыя калектывы нашай краiны, добра вядомыя за межамi Беларусi. Сярод iх —«Харошкi», «Песняры», «Бяседа».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 25 па 30 верасня ў Маскоўскай вобласцi пройдуць Днi Рэспублiкi Беларусь
|
|