21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Буш збiраецца шукаць бен Ладэна ў Пакiстане

Злучаныя Штаты будуць гатовыя правесцi ваенную аперацыю на тэрыторыi Пакiстана, калi разведка ўстановiць, што на тэрыторыi краiны хаваецца кiраўнiк мiжнароднай тэрарыстычнай арганiзацыi «Аль-Каiда» Усама бен Ладэн цi iншыя лiдары экстрэмiстаў. Пра гэта Джордж Буш заявiў у iнтэрв’ю тэлекампанii CNN.

Новая iдэя гаспадара Белага дома выклiкала негатыўную рэакцыю прэзiдэнта Пакiстана Первеза Мушарафа, якi бярэ ўдзел у 61-й сесii Генасамблеi ААН у Нью-Йорку. Як заявiў Мушараф, Iсламабад «не мае намеру дапускаць» удзелу амерыканскiх вайскоўцаў у аперацыi па лiквiдацыi бен Ладэна на пакiстанскай тэрыторыi.

САКРЭТНАЯ СПРАВАЗДАЧА ДЗЯРЖДУМЫ РФ: ЗША БУДУЦЬ ДАБIВАЦЦА «АРАНЖАВАЙ» РЭВАЛЮЦЫI Ў РАСII

У блiжэйшыя гады адносiны памiж Расiяй i ЗША значна пагоршацца незалежна ад таго, якая адмiнiстрацыя прыйдзе да ўлады ў Вашынгтоне.

ЗША будуць дабiвацца iзаляцыi вышэйшага кiраўнiцтва РФ i рэалiзацыi «аранжавага» сцэнарыя праз свайго «стаўленiка» на левым флангу. Акрамя таго, Вашынгтон працягне лiнiю на падрыў энергетычнага суверэнiтэту Расii i актывiзуе падтрымку дэзiнтэграцыйных працэсаў на яе тэрыторыi.

Знешнепалiтычныя намаганнi Масквы ў СНД ЗША пастараюцца падарваць, паскорыўшы прыём Грузii i Украiны ў НАТО. Такiя прагнозы ўтрымлiваюцца ў закрытай справаздачы «Аб верагодным сцэнарыi дзеянняў ЗША ў адносiнах да Расii ў 2006—2008 гадах», якая распаўсюджана на гэтым тыднi ў Дзярждуме. Змест дакумента стаў вядомы «Независимой газете».

У БУДАПЕШЦЕ МОЖА БЫЦЬ УВЕДЗЕНА КАМЕНДАНЦКАЯ ГАДЗIНА

Урад Венгрыi разглядае магчымасць увядзення ў сталiцы краiны каменданцкай гадзiны ў сувязi з беспарадкамi, якiя працягваюцца ўжо некалькi сутак.

Учора ранiцай невялiкая група дэманстрантаў, каля сотнi чалавек, патрабуючых адстаўкi прэм’ер-мiнiстра, зноў паспрабавала прайсцi да будынка венгерскага парламента, але была спынена палiцыяй.

Супраць манiфестантаў быў выкарыстаны слёзатцечны газ. Згодна з папярэдняй iнфармацыяй, некалькi чалавек атрымалi раненнi.

Студэнцкая дэманстрацыя, прызначаная на 21 верасня, па прычыне напружанай сiтуацыi ў Будапешце не адбылася. Аднак апазiцыйная партыя «Фiдзец» усё ж мае намер сабраць шматтысячную дэманстрацыю ў суботу.

Па апошняй iнфармацыi, за тры днi манiфестацый пацярпелi 140 палiцэйскiх, арыштаваны 137 чалавек. Прэм’ер-мiнiстр краiны Ферэнц Дзюрчань заявiў, што будзе праводзiць палiтыку «нулявога цярпення» да бунтаўшчыкоў.

КIТАЕЦ I ПАНДА ПАКУСАЛI АДЗIН АДНАГО

У Пекiнскiм заапарку п’яны наведвальнiк i панда пакусалi адзiн аднаго. Перад экскурсiяй 35-гадовы Чжан Сiньянь выпiў у рэстаране побач з заапаркам чатыры куфлi пiва.

Трэба адзначыць, што кiтайцы ўвогуле вельмi пяшчотна ставяцца да бамбукавых мядзведзяў. Гэты вiд знiкае, што вельмi засмучае жыхароў Паднябеснай. Вiдаць, таму падчас экскурсii, кiтаец вырашыў прылашчыць панду па мянушцы Гу-Гу. Добры мужчына скiнуў свой плашч на зямлю, пералез агароджу вальера i пацягнуўся да мiшкi, каб яго абняць. Аднак пачуццi Чжана Гу-Гу не падзялiў.

Панда спужалася i цопнула кiтайца за правую нагу. Абураны Чжан урэзаў мядзведзю здаровай нагой, аднак панда не разгубiлася — укусiла i за левую.

Завязалася барацьба, у працэсе якой Чжан паспрабаваў укусiць Гу-Гу ў адказ за спiну, — але беспаспяхова — «мех вельмi тоўсты», тлумачыў потым кiтаец. Працiўнiкаў ледзьве ўдалося разлiць вадой.

У вынiку кiтаец апынуўся на бальнiчным ложку, а мядзведзь, паводле слоў прадстаўнiка заапарка, «здаровы i вясёлы».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буш збiраецца шукаць бен Ладэна ў Пакiстане
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика