Можна... Калi сусед не супраць
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне Я (адзiн) займаю два пакоi ў камунальнай кватэры. У трэцiм — пражывае маладая сям’я. Падкажыце, цi можна мне ў адзiн свой пакой пусцiць кватарантаў? Цi трэба пры гэтым згода суседзяў?I. Будзько. У адпаведнасцi з жыллёвым заканадаўствам наймальнiк жылога памяшкання мае права з пiсьмовай згоды пражываючых сумесна з iм паўналетнiх членаў яго сям’i i наймадаўцы здаваць жылое памяшканне iншым грамадзянам па дагавору паднайму (арт. 85 ЖК). Наймальнiкам могуць быць здадзены па дагавору паднайму частка займаемага iм жылога памяшкання ў выглядзе асобнага пакоя, а пры часовым выездзе наймальнiка i членаў яго сям’i — усё жылое памяшканне. Для здачы жылога памяшкання па дагавору паднайму ў кватэры, у якой жыве некалькi наймальнiкаў, патрэбна ўзаемная згода наймальнiка i паўналетнiх членаў яго сям’i, а таксама згода астатнiх наймальнiкаў, якiя пражываюць у гэтай кватэры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я (адзiн) займаю два пакоi ў камунальнай кватэры. У трэцiм — пражывае маладая сям’я. Падкажыце, цi можна мне ў адзiн свой пакой пусцiць кватарантаў? Ц
|
|