Два ДТЗ — шмат пацярпелых
Iгар ГРЫШЫН
Пяць жыхароў Жлобiна трапiлi ў бальнiцу i адзiн загiнуў у аварыi, якая адбылася на дарозе паблiзу ад вёскi Вялiкiя Рогi.
Непрацуючы кiроўца на «Аудзi» выехаў на паласу сустрэчнага руху i не змог размiнуцца з аўтамашынай «Кiа», за рулём якой знаходзiлася рабочая аднаго з акцыянерных таварыстваў. Для мужа апошняй ДТЗ стала ракавым — ён загiнуў. А вось абодва вадзiцелi, а таксама тры пасажыры «Аудзi» былi змешчаны ў бальнiцу. Яшчэ адно буйнае дарожна-транспартнае здарэнне зафiксавана ў Гомелi. Тут а палове шостай ранiцы ўрач адной з палiклiнiк выехала на БМВ на ўзбочыну, дзе аўтамабiль урэзаўся ў дрэва. У вынiку ДТЗ жанчына загiнула, а дзве жанчыны i мужчына, што ехалi з ёй, змешчаны ў бальнiцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць жыхароў Жлобiна трапiлi ў бальнiцу i адзiн загiнуў у аварыi, якая адбылася на дарозе паблiзу ад вёскi Вялiкiя Рогi
|
|