21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У штабе толькi Юрыi

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спорт-тайм

Галоўны настаўнiк нацыянальнай футбольнай зборнай Юрый Пунтус адмовiўся ад супрацоўнiцтва ў трэнерскiм штабе з Андрэем Зыгмантовiчам i Паўлам Раднёнкам. У якасцi асiстэнтаў засталiся два Юрыі — Пудышаў i Петухоў. Нагадаем, што наступны адборачны матч да Еўра-2008 памiж беларусамi i румынамi адбудзецца 7 кастрычнiка ў Бухарэсце на стадыёне «Сцяуа». Сустрэчу будуць абслугоўваць iспанскiя арбiтры на чале з Альберта Ундзiана Мальенка. Сярод нашых iгракоў у саставе каманды не будзе нападаючых Вiталя Кутузава i Вiталя Булыгi. Пад пытаннем, цi выйдзе на поле паўабаронца Аляксандр Кульчы.

Не ўсе малодшыя здаюцца

У дзвюх сустрэчах розыгрышу 1/8 Кубка краiны па футболу была парушана субардынацыя: некаторых прадстаўнiкоў вышэйшай лiгi пакрыўдзiлi малодшыя па рангу. Так, «Мiнск» (Д2) упэўнена перамог магiлёўскi «Днепр» — 5:1, а «Полацк» (Д2) — жодзiнскае «Тарпеда» — 1:0. Вынiкi астатнiх першых гульняў: «Спартак» (Шклоў, Д3)—МТЗ-РIПА (Мiнск) — 1:3, «Дынама» (Брэст)—«Лакаматыў» (Мiнск) — 4:1, «Дарыда» (Мiнскi раён)—БАТЭ (Барысаў) — 1:0, «Ведрыч-97» (Рэчыца, Д2)—«Дынама» (Мiнск) — 0:4, «Гомель»—«Нёман» (Гродна) — 0:2, «Лакаматыў» (Вiцебск)—«Шахцёр» (Салiгорск) — 1:1. Матчы ў адказ пройдуць 4—5 кастрычнiка.

«Мiлан» змянiў мiнус на плюс

Мiнiмальнай перамогi над «Асколi» ў трэцiм туры чэмпiянату Iталii хапiла «Мiлану», каб нарэшце вырвацца з мiнусавога балансу ачкоў (-8), з якiм каманда стартавала ў новым сезоне пасля скандалу ў серыi «А». Зараз у «Мiлана» 1 ачко.

«Юнацтва» губляе пазiцыi?

Трохразовы пераможца Адкрытага першынства Беларусi па хакею з шайбай, мiнскае «Юнацтва», знаходзiцца на 9-м месцы сярод 11-i ўдзельнiкаў экстралiгi. Днямi каманда Мiхаiла Захарава прайграла на сваёй пляцоўцы «Нёману» (2:3), дзякуючы чаму гродзенцы перабралiся на другую пазiцыю турнiрнай таблiцы (12 ачкоў). Лiдзiруе ж пасля сямi тураў у чэмпiянаце магiлёўскае «Хiмвалакно» (14 ачкоў), якое на гэты раз адабрала ачкi ў «Гомеля» — 3:1. Пасля перамогi сталiчнага «Дынама» над «Брэстам» (5:1) i жлобiнскага «Металурга» над «Вiцебскам» (4:2) абедзве каманды дзеляць трэцюю прыступку (11 ачкоў). Кiеўскi «Сокал» нечакана справiўся з мiнскiм «Керамiнам» — 1:0.

Беспрацоўны зарабляе царскiя грошы

Гоншчык Мiхаэль Шумахер, якi аб’явiў аб завяршэннi кар’еры пасля гэтага сезона, будзе атрымлiваць царскую пенсiю — звыш 20 мiльёнаў еўра ў год. Вялiкiя грошы сямiразоваму чэмпiёну свету па «Формуле-1» прынясе яго асоба, як рэкламны брэнд. Цiкава, што Шумахер i яго сям’я будуць забяспечаны не толькi грашыма, але i гадзiннiкамi, бо з iм жадае супрацоўнiчаць i буйны iх вытворца Omega. Дарэчы, за час свайго выступлення пiлот зарабiў звыш 700 мiльёнаў долараў, што ў 2,5 разоў перавышае капiтал фiна Кiмi Райканена, якi заменiць нямецкага гоншчыка ў «Ферары» ў наступным годзе. Наогул Мiхаэль Шумахер — самы багаты неамерыканскi спартсмен свету, якi пры гэтым лiчыцца беспрацоўным: у Швейцарыi, дзе зараз жыве немец, аўтагонкi не лiчацца афiцыйным вiдам працоўнай дзейнасцi.

Спартыўны кiраўнiк для алiмпiйскай зборнай

На пасяджэннi выканкама Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта быў зацверджаны кiраўнiк беларускай нацыянальнай каманды на Алiмпiядзе-2008 у Пекiне. На гэту пасаду назначаны мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў. Дарэчы, калi ён знаходзiўся ў саставе афiцыйнай дэлегацыi ў Сiднеi ў 2000-м, у беларускай скарбонцы была рэкордная колькасць узнагарод —17.

Баскетбалiсткi ўступiлi

Жаночая баскетбольная зборная правяла перадапошнi матч групавога турнiру квалiфiкацыйнага раунда чэмпiянату Еўропы 2007 года. На жаль, беларускi ў гасцях уступiлi венгеркам — 47:54. У групе «А» лiдзiруе Грэцыя, у актыве якой 4 перамогi, а ў нашай зборнай i венгерак — па тры.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны настаўнiк нацыянальнай футбольнай зборнай Юрый Пунтус адмовiўся ад супрацоўнiцтва ў трэнерскiм штабе з Андрэем Зыгмантовiчам i Паўлам Раднёнка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика