21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Камаi: сувязь часоў i для людзей!

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МТС — аграгарадкам

Каб убачыць прыгожыя гарады i мястэчкi, не трэба ехаць у далёкiя краiны. Шмат дзiўных мясцiн ёсць i ў нашай у краiне. Багата на iх i Вiцебшчына. У прыватнасцi, абавязкова прыязджайце на Пастаўшчыну. Тут ёсць на што паглядзець! Менавiта ў Паставах прайшоў нядаўна Дзень беларускага пiсьменства. Штогод у першую нядзелю верасня па традыцыi старажытныя гарады Беларусi прымаюць гэтае свята. Некалькi тысяч гасцей прыехалi, каб аддаць данiну роднаму слову, гiсторыi нашай беларускай — слаўнай! Прыезджыя прама з вулiцы па мабiльнай сувязi звязвалiся з роднымi i знаёмымi i гаварылi: «Тут — супер, так усё вакол прыгожа i цiкава!». I вядучы аператар сотавай сувязi МТС нiкога не падвёў: словы здзiўлення, у тым лiку i на роднай мове, перадавалiся на сотнi i тысячы кiламетраў.

«А якiя яшчэ ёсць у вас найбольш цiкавыя месцы?» — пыталi мы мясцовых жыхароў. I часта чулi ў адказ: «Пачакайце, канешне ж Камаi! Гэта ад райцэнтра менш чым у 20 кiламетрах». Дарэчы, менавiта ў Камаях быў створаны першы ў Пастаўскiм раёне аграгарадок. Ён быў афiцыйна адкрыты летась незадоўга да Каляд. Такiм чынам сапраўдныя цуды калядныя збываюцца! А нядаўна яшчэ адзiн сюрпрыз — якасную i надзейную сувязь падарылi Камаям спецыялiсты МТС.

У аграгарадку Камаi ёсць усё дзеля зручнасцi вяскоўцаў. I раней тут было ўтульна: акуратныя сучасныя дамы недалёка ад возера Камайскае, чысценькiя вулачкi — усё радавала вока. А ўнiкальны касцёл святога Iаана Хрысцiцеля ў цэнтры мястэчка проста натхняе i вызывае гонар за талент i стараннасць нашых продкаў, якiя яго пабудавалi. Мiж iншым, касцёл, якому ўжо больш за 400 гадоў, з’яўляецца адным з нямногiх узораў абарончага дойлiдства ў Беларусi, што можна ўбачыць i сёння. Шмат разоў выратоўвалiся тут ад ворагаў. А потым аднаўлялi родныя Камаi.

На думку старшынi Пастаўскага райвыканкама Эдуарда Казуры, Камаi могуць з’яўляцца ўзорам таго, як добра развiваюцца беларускiя вёскi. Захоўваецца i карпатлiва аднаўляецца тое, што дасталася ў спадчыну, ствараецца сучасная iнфраструктура для камфортнага жыцця людзей. Прыгожа ў цэнтральным скверы, заасфальтаваны вулiцы. Працуе пасля капiтальнага рамонту камайскi сельскi Дом культуры, у якiм ёсць добрая бiблiятэка. Папрацавалi будаўнiкi i ў сярэдняй школе, дзiцячым садку. Не горш чым у буйных гарадах, крамы, памяшканнi банка i пошты, а ў вясковай кавярнi можна адпачыць душой.

У камайскай участковай бальнiцы да паслуг насельнiцтва сучаснае стаматалагiчнае i кардыялагiчнае абсталяванне. Больш таго, каб атрымаць кансультацыю лепшых медыкаў, цяпер не трэба ехаць у райцэнтр альбо ў Вiцебск. Нядаўна камайскiя ўрачы пачалi карыстацца Iнтэрнэтам, каб атрымаць дапамогу ў лячэннi хворых з боку больш вопытных калег. Такiм чынам сучасныя тэхналогii ўжо не экзотыка для звычайнай беларускай вёскi. Як i надзейная сувязь ад МТС, якая па якасцi нават наперадзе «правадной», бо тэлефонная станцыя яшчэ толькi будзе мадэрнiзавана. А МТС ужо цяпер дазваляе ўладальнiкам мабiльнiкаў атрымлiваць увесь спектр мабiльных паслуг, якiя ўжо даўно запатрабаваныя гараджанамi.

У аграгарадку больш за 700 жыхароў, i вельмi шмат моладзi. Канешне, хлопцы i дзяўчаты зробяць многае, каб родная вёска стала яшчэ больш прыгожай. СВК «Камайскi» — ужо зараз адзiн з лепшых у краiне, а ў планах — быць сярод лiдараў. I, безумоўна, для дасягнення новых поспехаў неабходна якасная мабiльная сувязь памiж людзьмi. Акрамя гэтага ў Камаях будуць актыўна развiваць турыстычную сферу. Вёска — жамчужына Паазер’я, дзе падчас падарожжа ў мiнулае заўсёды застанешся на сувязi, дзякуючы МТС.

Аўтар i вядучы рубрыкi Аляксандр ПУКШАНСКI.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб убачыць прыгожыя гарады i мястэчкi, не трэба ехаць у далёкiя краiны. Шмат дзiўных мясцiн ёсць i ў нашай у краiне. Багата на iх i Вiцебшчына. У пры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика