У Астроўках можна спаць спакойна?Пасля пiсьма Не варта, мусiць, яшчэ раз нагадваць, што дрэвы ўпрыгожваюць нашы гарады i вёскi, нашу зямлю. Яны ж, на жаль, ствараюць небяспеку.Пра яе ў рэдакцыю «Звязды» напiсалi жыхары вёскi Астроўкi Нясвiжскага раёна. Амаль даслоўна: просiм дапамагчы нам памерцi сваёй смерцю, бо на вулiцы стаяць дрэвы, якiм больш, чым па сто гадоў. А ўнiзе — дамы, электраправады, газавыя трубы... Як паведамiў рэдакцыi в.а. старшынi Нясвiжскага райвыканкама сп. Коршун, калектыўная заява жыхароў разгледжана. Згодна з графiкам, зацверджаным на пачатку года, работы па зносу аварыйных дрэў у Астроўскiм сельсавеце запланаваны на трэцi квартал. Зараз яны распачаты i да канца восенi будуць завершаны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не варта, мусiць, яшчэ раз нагадваць, што дрэвы ўпрыгожваюць нашы гарады i вёскi, нашу зямлю. Яны ж, на жаль, ствараюць небяспеку
|
|