Моладзь у пошуках працы, альбо Дзе набрацца вопыту?
Надзея ДРЫЛА
Вiця, студэнт 4 курса БНТУ, пастаянна знаходзiцца ў пошуках працы. Чым ён толькi не займаўся ў вольны ад вучобы час: i вагоны разгружаў, i мэблю пераносiў, нават анкетаванне праводзiў за межамi горада, каб вызначыць, якi сродак супраць каларадскiх жукоў карыстаецца найбольшай папулярнасцю ў пакупнiкоў. I гэты хлопец — не адзiны прадстаўнiк студэнцтва, якi не хоча сядзець на бацькоўскай шыi ўсе пяць гадоў навучання.
Вытворча-турысцкае камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства «Маладзёжная сацыяльная служба» Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама дзейнiчае на беларускiм рынку ўжо 14 гадоў. Але, на жаль, не кожны ведае аб iснаваннi там аддзела студэнцкага бюро паслуг, якi дапамагае працаўладкавацца ў вольны ад вучобы час. Паводле слоў кiраўнiка гэтага аддзела Кацярыны Груздовай, па дапамогу ў арганiзацыю могуць звяртацца дзецi, пачынаючы з 16 гадоў. Толькi вось заказчыкi не гараць жаданнем браць на працу непаўналетнiх, якiм трэба абавязкова мець дазвол бацькоў. — Мы толькi даём рэкамендацыi i характарыстыкi, а заказчык сам вызначае тых людзей, якiя яму падыходзяць, — адзначае Кацярына. Так, за 8 месяцаў гэтага года, паводле даных Мiнскай гарадской службы занятасцi, на часовую працу было ўладкавана 5869 школьнiкаў, маладых людзей, якiя вучацца ў вучылiшчах i тэхнiкумах, i студэнтаў ВНУ. Дарэчы, КУП «Маладзёжная сацыяльная служба» шчыльна супрацоўнiчае з Мiнскай гарадской службай занятасцi. Доказам гэтага з’яўляецца правядзенне летам гэтага года абаронча-спартыўнага палатачнага лагера для забеспячэння занятасцi i развiваючага вольнага часу дзяцей, схiльных да дэвiантных паводзiнаў. I вось якiя вынiкi: тры вучнi зняты з улiку i зараз навучаюцца ў кадэцкай школе. Нядаўна патэлефанавала бабуля i сказала, што яе ўнук таксама адпачываў у лагеры i зараз хацеў бы вучыцца ў кадэцкай школе. Для студэнтаў жа менеджары кадравага агенцтва праводзяць кансультацыi з 9 да 18 гадзiн. Каб папоўнiць базу даных, трэба запоўнiць анкету, заплацiць за рэгiстрацыю тысячу беларускiх рублёў, прынесцi адзiн фотаздымак. У дадатак да гэтага трэба прадставiць даведку з месца вучобы, рэкамендацыйныя лiсты, даведку з папярэднiх месцаў працы, «корачкi», якiя сведчаць аб заканчэннi якiх-небудзь курсаў. На некаторыя вiды працы патрэбна медыцынскае заключэнне ўрача. Студэнты могуць аказваць розныя вiды паслуг: рэпетытараў па школьных прадметах, няняў, гувернантак, офiснага персаналу, прамоўтэраў, кур’ераў. Прычым попыт на фiзiчную працу значна большы, чым на iнтэлектуальную. — Фiзiчную працу часцей выбiраюць хлопцы, таму што яна нядрэнна аплачваецца i не мае цвёрдага раскладу, — удакладняе мая субяседнiца. — Групы студэнтаў часта выязджаюць на пагрузачна-разгрузачныя работы, аказваюць транспартныя паслугi, паслугi хiмчысткi, прыбiраюць памяшканнi, мыюць вокны, чысцяць мяккiя вугалкi. Кантакт з заказчыкам адбываецца праз пасрэднiцтва брыгадзiра, якiм можа быць адзiн са студэнтаў. Аплата, часцей за ўсё, залежыць ад колькасцi адпрацаваных гадзiн, а таксама ад грузу, якi пераносiцца. Згадзiцеся, ёсць рознiца памiж ватай i раялем, напрыклад. Сярэдняя зарплата за гадзiну складае прыкладна 4500 беларускiх рублёў. Акрамя часовай, прадстаўляецца i пастаянная праца. Напрыклад, нашы маладыя людзi працуюць зараз кур’ерамi i нават касiрамi ў адным салiдным банку. Нашу размову з Кацярынай перапынiў тэлефонны званок заказчыцы. Людмiла (так прадставiлася жанчына) хоча знайсцi няню для сямiгадовай дачкi. Паводле яе слоў, гэта павiнна быць студэнтка 4-5 курса, ураўнаважаная i спакойная, пажадана, каб жыла паблiзу i мела практыку працы з дзецьмi. Няня павiнна будзе ў працоўныя днi вадзiць дзяўчынку ў школу, перад гэтым разбудзiць, дапамагчы сабрацца i накрыць на стол прыгатаваны сняданак. Акрамя гэтага, у сем гадзiн вечара мацi хацела б, каб няня правярала хатнiя заданнi дачушкi. Сярэднi памер зарплаты звычайнаму студэнту за гадзiну па Мiнску складае каля 2000 беларускiх рублёў. Паслуга вопытнага студэнта ацэньваецца прыблiзна ў 4500 беларускiх рублёў, у такую ж суму ацэньваецца i дадатковая «нагрузка» (напрыклад, праверка хатняга задання). Для таго, каб быць запатрабаваным на рынку працы, студэнту трэба валодаць вольным часам i фiзiчнымi данымi. Але гэтага недастаткова. Пачытайце любую аб’яву — паўсюль патрэбны спецыялiсты з вопытам працы не менш як тры гады. А дзе браць гэты вопыт студэнту? Менавiта, студэнцкае бюро паслуг i прадстаўляе гэты неад’емны шанц. — Зараз, напрыклад, нашы студэнты працуюць на рэканструкцыi Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы i балета: выносяць смецце, здымаюць плiтку. Зарплату iм выплачваюць два разы на месяц. За час працы клiентамi прадпрыемства сталi Беларуская Акадэмiя музыкi, Палац Рэспублiкi, Першы музычны канал, ЦУМ, Мiнскi метрапалiтэн i шэраг iншых арганiзацый сталiцы. — Звяртаюцца i асобныя грамадзяне, сярод якiх шмат незвычайных заказчыкаў з такiмi ж просьбамi, — расказвае Кацярына. — Днямi, напрыклад, прыйшоў мужчына са словамi: «Я хачу павiншаваць любiмую з хрустальным вяселлем. Мабiльная яна ў мяне. Не мае нармаванага графiку працы. Патэлефануйце ёй i прадстаўцеся супрацоўнiкам мiлiцыi. Скажыце, што яна сёння стала сведкай дарожна-транспартнага здарэння, таму вы прыедзеце да яе праз 15 хвiлiн за паказаннямi. Заiнтрыгаваўшы жонку, адправiце прыгожа апранутага студэнта з букетам кветак i цыдулкай «адзiнай тваёй памылкай было тое, што ты сустрэла мяне 15 гадоў таму». Мужчына застаўся задаволеным аператыўнасцю i якасцю выканання заказу. Ты таксама студэнт? Хочаш самастойна зарабляць грошы на кiшэнныя расходы? У цябе да таго ж ёсць дзяўчына, якую няблага было б запрасiць у кiно альбо падарыць кветкi?.. Ты даўно нагледзела сукенку на вiтрыне, аб якой марыць кожная моднiца? Тады звяртайся ў КУП «Маладзёжная сацыяльная служба» па тэлефонах 3544542 i 5774542. Магчыма, i твая мара наблiзiцца да рэальнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiця, студэнт 4 курса БНТУ, пастаянна знаходзiцца ў пошуках працы. Чым ён толькi не займаўся ў вольны ад вучобы час: i вагоны разгружаў, i мэблю перан
|
|