21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Разам — мы сiла!

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРАВIЦКАЯ

Працоўнае лета-2006

У кiнатэатры «Цэнтральны» прайшла святочная праграма для студэнтаў БДУ, якiя прымалi актыўны ўдзел у працоўным семестры «Лета-2006».

Усе цяжкасцi работы забываюцца, у памяцi застаюцца светлыя ўспамiны аб праведзеных днях у дружным i вясёлым калектыве.

— У будаўнiчы атрад я запiсаўся, каб зарабiць грошай, — расказвае студэнт 3 курса факультэта радыёфiзiкi i электронiкi Дзмiтрый РАДЗЮК. — Канешне, класцi бетонную падлогу было нялёгка. Затое даведаўся, як гэта робiцца. Для мяне сталi галоўнымi тыя адносiны, тая калектыўная атмасфера, якая панавала ў нашым атрадзе. I загарэлi мы на будаўнiчых пляцоўках, быццам з курорта прыехалi.

— Гэта былi адны з самых лепшых дзён у маiм жыццi, — дзелiцца студэнтка факультэта журналiстыкi пяцiкурснiца Ганна ЦIМАФЕЕВА. — У мяне з’явiлася шмат сяброў i знаёмых. Я разлiчвала на большы заробак. А цяпер разумею, што гэта не самае галоўнае. Асабiста для сябе я набыла значна большае, зразумела, што калi мы разам — мы сiла!

У БДУ традыцыя наладжвання працоўных семестраў налiчвае ўжо пяць дзесяцiгоддзяў. Сёлета на розных аб’ектах працавалi каля 800 студэнтаў. Яны дапамагалi будаваць гасцiнiцу «Еўропа», працавалi на цяплiчным комплексе ў вёсцы Багатырова Мiнскай вобласцi, падрыхтоўвалi да новага навучальнага года студэнцкiя iнтэрнаты БДУ, упарадкоўвалi тэрыторыю каля спарткомплексу па вулiцы Кастрычнiцкай i спартыўна-аздараўленчага комплексу «Брыганцiна» i многае iншае. Iнiцыятарамi такiх мерапрыемстваў выступiлі штаб працоўных спраў БРСМ БДУ, студэнцкi саюз i ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю ўнiверсiтэта. Цырымонiю падвядзення вынiкаў семестра «Лета-2006» адкрыў рэктар БДУ прафесар Васiль Стражаў. Ён павiншаваў усiх студатрадаўцаў i ўручыў граматы i падарункi тым, хто найбольш актыўна праявiлi сябе на працоўных пляцоўках. Сярод запрошаных гасцей былi ветэраны будатрадаўскага руху, прадстаўнiкi Рэспублiканскага штаба студэнцкiх атрадаў Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, гарадскога камiтэта БРСМ i адмiнiстрацыi Маскоўскага раёна Мiнска. Быў названы лепшы будаўнiчы атрад — атрад студэнтаў iнтэрната № 4. Ім быў уручаны Кубак пераможцаў працоўнага руху. Пасля цырымонii ўзнагароджання гасцей чакала невялiкая канцэртная праграма.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кiнатэатры «Цэнтральны» прайшла святочная праграма для студэнтаў БДУ, якiя прымалi актыўны ўдзел у працоўным семестры «Лета-2006»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика