21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЭСТОНЦЫ ВЫБРАЛI ПРЭЗIДЭНТА

Пасля двух месяцаў гучных скандалаў, плётак i iнтрыг Эстонiя нарэшце атрымала новага прэзiдэнта.

Iм стаў дэпутат Еўрапарламента 52-гадовы Тоомас Хендрык Iльвес, якi да 1993 года пражываў у ЗША. Новы эстонскi прэзiдэнт, вылучаны блокам правых партый нацыяналiстычнага толку, з’яўляецца абсалютна празаходнiм палiтыкам. Пры гэтым ён стане першым кiраўнiком Эстонii, якi не валодае рускай мовай.

Для перамогi кандыдату неабходна было атрымаць простую большасць галасоў. З 345 выбаршчыкаў 173 прагаласавалi за Iльвеса, былы прэзiдэнт Арнольд Руйтэль набраў 162 галасы.

У ЭКВАДОРЫ ШКОЛЬНЫ АЎТОБУС САРВАЎСЯ Ў БЕЗДАНЬ

У нядзелю ў вынiку падзення аўтобуса з дзецьмi на скалы загiнула сама менш 46 чалавек, большасць з якiх дзецi.

Шасцёра дзяцей, якiм удалося выжыць, знаходзяцца ў крытычным стане. Аварыя адбылася прыкладна ў 60 кiламетрах ад сталiцы Эквадора. Па неафiцыйнай iнфармацыi, прычынай аварыi сталi дрэнныя дарожныя ўмовы.

БЫЛЫЯ САВЕЦКIЯ ГЕНЕРАЛЫ ПРАГНАЗУЮЦЬ УЦЁКI АНГЛIЧАН З АФГАНIСТАНА

Брытанскiм салдатам давядзецца пакiнуць Афганiстан. Так лiчаць былыя савецкiя камандзiры, якiя бралi ўдзел у вайне супраць маджахедаў, якая вялася ў 1980-я гады, пiша брытанская The Daily Telegraph.

Генерал Руслан Аушаў робiць даволi суровае прадказанне: «Вы пабежыце адтуль». Ён дадае, што многiя ваявалi ў Афганiстане. Першыя, канешне ж, — гэта англiчане. «Дзiўна тое, што сёння нi НАТО, нi каалiцыя нi чаму так i не навучылiся — нi на сваiм, нi на нашым вопыце», — адзначае генерал. Гэтыя словы прагучалi ўсяго праз некалькi дзён пасля таго, як мiнiстр абароны Брытанii Дэс Браўн прызнаў, што «Талiбан» аказаў нечакана моцнае супрацiўленне, i пагадзiўся з нядаўна апублiкаванымi ў The Daily Telegraph звесткамi, згодна з якiмi салдаты знаходзяцца на мяжы «знясiлення» з-за сваёй малой колькасцi i недахопу амунiцыi. Гэтыя словы моцна адрознiваюцца ад таго, што гаварыў падчас свайго красавiцкага вiзiту ў Афганiстан тагачасны мiнiстр абароны Джон Рэйд. Прынамсi, ён сцвярджаў, што будзе вельмi рады, калi брытанскiя войскi «праз тры гады пакiнуць гэту краiну, не зробiўшы нi адзiнага стрэлу».

Генерал Барыс Громаў, якi камандаваў савецкiмi сiламi ў Афганiстане ў 1989 годзе, у пiсьме Sunday Telegraph выказаў меркаванне, што Вялiкабрытанiя, Амерыка i iх саюзнiкi па блоку НАТО сутыкаюцца з такiм жа нечакана магутным супрацiўленнем. Ён узгадаў таксама «вялiкую колькасць ахвяр» з абодвух бакоў, магчыма, маючы на ўвазе амерыканскiя авiяўдары па баевiках, у вынiку якiх загiнулi мiрныя жыхары. Былыя савецкiя генералы таксама адзначылi, што яны ваявалi з апорай на афганскую армiю, якая налiчвала 100 тысяч чалавек. Сёння ж афганская армiя ў чатырв разы меншая i ўсё яшчэ праходзiць падрыхтоўку ў iнструктараў каалiцыi.

УКРАIНЦЫ ЎСТАНОВЯЦЬ ПОМНIК САЛУ

Аматары сала з Украiны аб’явiлi аб намеры правесцi першы ўсеўкраiнскi чэмпiянат пад назвай «З любоўю да сала».

Падчас мерапрыемства, правядзенне якога запланавана на 14—15 кастрычнiка ў Луцку, плануецца правесцi навукова-практычную канферэнцыю па тэмах: «Сала ў свеце — добрая справа» i «Гаспадару на заметку». Пасля навуковай часткi чэмпiянату пройдзе шэраг забаўляльных мерапрыемстваў: парад лепшых свiней i кабанчыкаў, свiны конкурс прыгажосцi, выстаўкi сала. Затым адбудзецца конкурс па хуткаснаму паяданню сала. Арганiзатары мерапрыемства таксама маюць намер устанавiць сусветны рэкорд па стварэнню самага вялiкага бутэрброда з салам. Акрамя таго, плануецца ўстанавiць першы ў свеце помнiк Салу i стварыць музей «Свiных васковых фiгур».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля двух месяцаў гучных скандалаў, плётак i iнтрыг Эстонiя нарэшце атрымала новага прэзiдэнта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика