21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рыхтуй печ увосень...

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Першыя замаразкi яшчэ толькi аб’явiлi аб сабе, а некаторыя вяскоўцы ўжо распачалi чарговы ацяпляльны сезон. У прыватным доме тут сродак вядома якi — печ. Вяскоўца ў халодную пару года яна, як кажуць, i абагрэе, i накормiць. Словам, у дбайнага гаспадара печ — незаменная рэч. Праўда, па статыстыцы, у сталiчнай вобласцi пажары з-за пячнога ацяплення стаяць на трэцiм месцы пасля неасцярожнага абыходжання з агнём i ўзгаранняў з-за няспраўнай электраправодкi. Толькi з пачатку года на Мiншчыне адбылося 385 пажараў, якiя ўзнiклi як з-за парушэнняў процiпажарнай бяспекi пры ўстройстве печаў, так i з-за няправiльнай iх эксплуатацыi. Самаробнае пячное ацяпленне, зманцiраванае без улiку нормаў i правiлаў бяспекi, стала прычынай гiбелi чатырох чалавек, яшчэ дзевяць загiнулi з-за незахавання правiлаў пажарнай бяспекi пры карыстаннi iм.

— Рамонт i кладку печаў можна давяраць толькi асобам i арганiзацыям, якiя атрымалi спецыяльную лiцэнзiю на правядзенне такiх работ. Сёння ў вобласцi практычна ў кожным раёне ёсць патрэбныя спецыялiсты, — уводзiць у курс справы на шляху ў Смалявiцкi раён прэс-сакратар Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС Настасся Клебан. — I сама печ, i комiны павiнны быць толькi з паўнацелай цэглы з глiны маркi, не нiжэйшай за М150. Печ павiнна мець самастойны фундамент i не прымыкаць да драўляных канструкцый. Падлога абавязкова павiнна быць абароненая перадтопачным лiстом памерам 70х50 сантыметраў — або з бляхi, або з выкладзенай на глiняным растворы цэглы.

Спецыялiсты па кладцы печаў у раёне ёсць, тлумачыць нам ужо на месцы наш своеасаблiвы гiд — iнспектар Iнспекцыi дзяржаўнага пажарнага нагляду Смалявiцкага раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях Мiкалай Скуратовiч. Праўда, у сезон да iх бывае чарга працягласцю да месяца (сама кладка печы займае прыкладна тыдзень), затое работы потым абавязкова кантралююцца спецыялiстамi Дзяржаўнага пажарнага нагляду. Зрэшты, для большасцi вяскоўцаў дастаткова адрамантаваць печ, якая ўжо маецца. Тут, канешне, найпершая ўвага — да адзiнока пражываючых састарэлых людзей, дапамогу якiм аказваюць i мясцовыя органы ўлады (фiнансавую), i Добраахвотнае пажарнае таварыства (правядзенне ўласна самiх работ).




...Лiзавеце Антонаўне Зайцавай 83 гады, яна колiшнi вязень канцлагера. Муж, удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны, нядаўна пайшоў з жыцця, памерла i дачка. Лiзавета Антонаўна жыве ў Смалявiчах па завулку Пуцейскаму ў драўляным доме 1958 года пабудовы. Печы ў хаце, кажа, ужо 26 гадоў. Нядаўна яе падрамантавалi, устанавiлi ў доме аўтаномны пажарны апавяшчальнiк. На сваё пячное ацяпленне гаспадыня цяпер не можа нарадавацца. Дзякуе за клопаты ўсiм, хто дапамог, у тым лiку i гарпалiву — дроў у двары жанчыне хопiць нават на самую халодную зiму.

— Печ я заўсёды прапальваю асцярожна, нiколi ў гэты час не сыходжу з хаты, калi крыху прагарыць, зачыняю часткова юшку, потым паварушу ўсё ў топцы i толькi тады зачыняю цалкам, — дзелiцца з веданнем справы 83-гадовая жанчына.

За кошт сродкаў раённай улады Добраахвотнае таварыства пажарных адрамантавала печ i адзiнока пражываючай у вёсцы Куркава Усяжскага сельскага Савета Нiне Дзям’янаўне Граковiч, якую мы таксама наведваем падчас рэйду па раёну.

— Усяго з пачатку года ў вобласцi было адрамантавана больш за 22 тысячы печаў, у тым лiку 5 тысяч — у дамах маламаёмных грамадзян, — гаворыць Настасся Клебан.

А што ж iншыя домаўладальнiкi — тыя, каму на дапамогу разлiчваць не даводзiцца? Разам з Мiкалаем Скуратовiчам крочым па вясковых вулiцах у пошуках незачыненых дамоў: будны дзень — хто на працы, хто, скарыстаўшы цёплае надвор’е, завiхаецца на агародах. Менавiта за такiм заняткам заўважаем на ўчастку Мiкалая Аляксандравiча Бялевiча. Крыху збянтэжыўшыся ад такой колькасцi нечаканых гасцей, гаспадар запрашае ў хату. З агарода ж падыходзiць i гаспадыня Нiна Васiльеўна. Мiкалай Скуратовiч супакойвае: маўляў, правяраем процiпажарную бяспеку пячнога ацяплення, у вас усё зроблена правiльна. Адзiная заўвага: на прапаленай печы сушацца яблыкi, а над ёю развешана бялiзна. Трэба быць вельмi асцярожнымi, папярэджвае пажарны iнспектар.

У доме на суседняй вулiцы нас сустракае кватарантка — зусiм маладая дзяўчына, якая прыехала з Мiнска па размеркаванню ў вёску ўсяго некалькi тыдняў таму. Гаспадынi жылля дома няма. Заўважаем, што з пячным ацяпленнем ёсць пэўныя праблемы: шчылiны побач з плiтой для прыгатавання ежы. Але жанчына iмкнецца ў меру сiл i магчымасцяў самастойна выправiць хiбы: у некаторых месцах печ ужо замазана глiнай. Затое нечакана пачынае скардзiцца дзяўчына-кватарантка. Яна працуе ў мясцовым клубе, дзе, паводле яе слоў, цэнтральнае ацяпленне адключана ўжо гадоў 15.

Мы шчыра спачуваем нашай суразмоўцы, але, на жаль, у кампетэнцыю пажарнага нагляду гэта пытанне не ўваходзiць. Карыстаючыся выпадкам, адрасуем скаргу маладога спецыялiста мясцовым органам улады. Тым больш што ў дзяржаўнай установе адукацыi «Куркаўскi вучэбна-педагагiчны комплекс. Дзiцячы сад—сярэдняя агульнаадукацыйная школа», якая знаходзiцца за нейкi дзесятак-другi метраў ад клуба, праблем з ацяпленнем, як зазначыла яе кiраўнiцтва, няма.

Для вучняў 4-га класа Настасся Клебан i Мiкалай Скуратовiч праводзяць кароткую лекцыю-апытанне: як паводзiць сябе ў надзвычайнай сiтуацыi, у тым лiку i пры пажары. Хлопчыкi i дзяўчынкi вельмi актыўныя i па большасцi даюць правiльныя адказы.

— Нiчога дзiўнага, — гаворыць Мiкалай Скуратовiч. — У школе рэгулярна выступаюць нашы iнспектары, праводзяцца месячнiкi пажарнай бяспекi, дэманструюцца спецыяльныя фiльмы. Апошнi раз мы сустракалiся з вучнямi ў пачатку навучальнага года.

Смалявiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя замаразкi яшчэ толькi аб’явiлi аб сабе, а некаторыя вяскоўцы ўжо распачалi чарговы ацяпляльны сезон. У прыватным доме тут сродак вядома якi — п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика