У кватэрах стане цёпла
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
У Беларусi стартаваў ацяпляльны сезон. Напрыканцы мiнулага тыдня рашэннi аб падключэннi абагрэву ў лячэбна-прафiлактычных стацыянарах, дамах дзiцяцi, школах-iнтэрнатах, спальных карпусах прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, дамах састарэлых i гасцiнiцах былi прыняты ў шэрагу рэгiёнаў. Таксама ацяпленне пачалi «запускаць» i ў дзiцячых дашкольных установах, школах, палiклiнiках.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-цэнтры Мiнскага гарвыканкама, хутка батарэi «падагрэюцца» i ў жыллёвым фондзе. Падключэнне сiстэм ацяплення ў сталiцы будзе адбывацца на працягу пяцi дзён. Таксама адпаведныя рашэннi будуць прымацца i ва ўсiх абласцях. Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Сяргей Сушко, Мiнжылкамгас накiраваў рэгiёнам узгадненне на пачатак ацяплення жыллёвага фонду, пачынаючы з 16 кастрычнiка. Зразумела, тэрмiны будуць залежаць ад таго, калi сярэднясутачная тэмпература паветра на дварэ дасягне ўстаноўленага нарматыву — 8 градусаў. У буйных гарадах ацяпленне, як правiла, падключаюць на працягу 2—3 дзён. А ў невялiкiх населеных пунктах абагрэў пачынаецца яшчэ хутчэй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi стартаваў ацяпляльны сезон. Напрыканцы мiнулага тыдня рашэннi аб падключэннi абагрэву ў лячэбна-прафiлактычных стацыянарах, дамах дзiцяцi,
|
|