21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi лiчыць адмову ад СНД недапушчальнай

25.08.2009 22:05 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь не будзе ўдзельнiчаць у разбуральных тэндэнцыях на постсавецкай прасторы ў рамках СНД i настойлiва заклiкае ўсiх узяць гэта за прыклад. Аб гэтым заявiў 16 кастрычнiка Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кiраўнiкамi дэлегацый знешнепалiтычных ведамстваў краiн Садружнасцi, якiя прыбылi ў Мiнск для ўдзелу ў пасяджэннi Савета мiнiстраў замежных спраў СНД.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, «заўтра будзе позна, i развал СНД ляжа самай жорсткай адказнасцю на нас, як на адпаведных палiтыках ляжыць развал Савецкага Саюза. Людзi нас проста будуць праклiнаць за тое, што мы не выкарысталi шанц захаваць наша адзiнства хоць бы ў тым выглядзе, у якiм яно сёння iснуе».

Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, Садружнасць Незалежных Дзяржаў у сучасным свеце — гэта важнейшы iнструмент вырашэння ўсiх пытанняў на постсавецкай прасторы. Адмова ад СНД зусiм недапушчальная, перакананы беларускi лiдар. Наадварот, у рамках Садружнасцi неабходны пастаянны пошук кампрамiсаў.

Паводле яго слоў, у год 15-годдзя арганiзацыi можна канстатаваць: завышаныя чаканнi ад СНД, што iснавалi раней, засталiся ў мiнулым. «Па асобных пазiцыях СНД адстае ад iншых аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, аднак аб’ядноўвае самае шырокае кола ўдзельнiкаў, якiм не заўсёды лёгка знаходзiць агульны алгарытм работы», — адзначыў беларускi лiдар.

Пры гэтым ён падкрэслiў, што народы краiн — удзельнiц СНД падтрымлiваюць пашырэнне супрацоўнiцтва ў рамках Садружнасцi. «Напэўна, людзi не толькi добрым словам згадваюць тое добрае, што было ў нашай сумеснай гiсторыi, але i iнтуiтыўна адчуваюць, што ў сучасным свеце, поўным новых пагроз i выклiкаў, правiльнай стратэгiяй павiнна стаць больш актыўнае аб’яднанне намаганняў у рэалiзацыi як нацыянальных, так i агульных iнтарэсаў. Да гэтага нас падштурхоўвае ўзрастаючая глабалiзацыя з яе не толькi пазiтыўнымi, але часта негатыўнымi праявамi», — сказаў прэзiдэнт.

Практычна ўсе краiны — удзельнiцы СНД гавораць аб недастатковай эфектыўнасцi супрацоўнiцтва ў рамках Садружнасцi, настойлiва прапануюць аптымiзаваць сiстэму яе органаў. Гаворачы аб некаторых прапановах па рэфармаванню СНД, Прэзiдэнт падкрэслiў: «Калi некаму хочацца пад шыльдай рэфармавання Садружнасцi ўвогуле яе загубiць або звесцi супрацоўнiцтва да мiнiмальнага ўзроўню, мы ў гэтым працэсе ўдзельнiчаць не маем намеру».

Выказваючы пазiцыю Беларусi, Аляксандр Лукашэнка заявiў, што рэформа СНД не павiнна зводзiцца да механiчнага скарачэння штатаў органаў Садружнасцi. Неабходна павышаць эфектыўнасць работы iснуючых структур. Важнейшым дадатковым рэзервам умацавання ўзаемавыгадных сувязяў памiж краiнамi СНД, лiчыць Прэзiдэнт, магло б стаць пашырэнне рэгiянальнага супрацоўнiцтва на ўзроўнi абласцей i iншых тэрытарыяльна-адмiнiстрацыйных адзiнак дзяржаў Садружнасцi.

Прэзiдэнт перакананы, што ў СНД ёсць значны патэнцыял у галiне транзiтных перавозак. Як адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы, сукупны гадавы даход ад перавозкi транзiтных грузаў у СНД ужо ў блiжэйшы час можа дасягнуць $15 млрд у год. «Мы ў гэтым крайне зацiкаўлены, паколькi Беларусь у гэтым плане з’яўляецца ключавой дзяржавай», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у СНД ёсць як сябры, так i тыя, хто вельмi зацiкаўлены ў развале арганiзацыi. «Калi мы хочам iм паднесцi вялiкi падарунак, то трэба пайсцi на рэфармаванне, а потым наогул развалiць Садружнасць. Гэта будзе самы вялiкi падарунак працiўнiкам СНД, якiя спяць i бачаць перш за ўсё той рынак, якi iснуе на постсавецкай прасторы, тыя багаццi, якiя маюць сёння дзяржавы — удзельнiцы Садружнасцi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У лiку важнейшых напрамкаў дзейнасцi СНД Аляксандр Лукашэнка назваў процiдзеянне арганiзаванай злачыннасцi, у прыватнасцi, кантрабандзе наркотыкаў, нелегальнай мiграцыi, гандлю людзьмi, карупцыi i адмыванню брудных грошай.

Пры гэтым кiраўнiк беларускай дзяржавы высока ацанiў эфектыўнасць каардынацыi дзеянняў праваахоўных органаў краiн Садружнасцi ў гэтай сферы.

Гаворачы аб гуманiтарным напрамку ў дзейнасцi СНД, Аляксандр Лукашэнка назваў яго адным з найбольш перспектыўных i рэальна адчувальных грамадзянамi краiн, пачынаючы ад магчымасцi вучыцца ў iншых дзяржавах Садружнасцi i завяршаючы сацыяльнымi льготамi i бязвiзавымi паездкамi.

«Вядома, у першыя гады работы Садружнасцi было шмат палiтычнай кан’юнктуры i паспешлівых рашэнняў. Цяпер ужо стала модным крытыкаваць СНД за тое, што ў яе рамках прынята вельмi шмат дакументаў», — сказаў Прэзiдэнт. Аднак нельга забываць аб тым, што напрацоўкi Садружнасцi пакладзены ў аснову стварэння дакументаў у рамках Арганiзацыi дагавора аб калектыўнай бяспецы, Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва i Адзiнай эканамiчнай прасторы (АЭП).

Пры гэтым Прэзiдэнт выказаўся за выпрацоўку мадэлi ўзаемадзеяння СНД з iншымi iнтэграцыйнымi аб’яднаннямi, у тым лiку з ЕўрАзЭС i АДКБ.

Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць супастаўлення iнтарэсаў усiх краiн i вырашэння ў рамках СНД такога актуальнага пытання, як транзiт энергарэсурсаў.

Адзначыўшы лiдзiруючую ролю Расii ў Садружнасцi, Аляксандр Лукашэнка дадаў, што РФ павiнна дакладна i выразна вызначыць сваю пазiцыю па пытанню далейшага развiцця СНД.

На завяршэнне сустрэчы кiраўнiк дзяржавы заявiў: нi аб якiм аднаўленнi СССР размова сёння не iдзе. «Нам трэба таксама адмовiцца ад думкi, якая ёсць у некаторых палiтыкаў, аб тым, што СНД была створана для цывiлiзаванага разводу. Садружнасць стваралася для захавання ўсяго таго, што было выпрацавана чалавецтвам на гэтым вялiкiм кавалку зямлi. I нам трэба прама заявiць: гэта арганiзацыя перспектыўная», — сказаў на заканчэнне беларускi лiдар.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь не будзе ўдзельнiчаць у разбуральных тэндэнцыях на постсавецкай прасторы ў рамках СНД i настойлiва заклiкае ўсiх узяць гэта за прыклад. Аб гэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика