Рамашчанка пакiнуў зборную?Спорт-тайм Паўабаронца маскоўскага «Дынама» i нацыянальнай футбольнай зборнай Максiм Рамашчанка вырашыў больш не выступаць за галоўную каманду Беларусi, бо «яго не паважаюць», i нiякага задавальнення ад гульнi ён не атрымлiвае. Нагадаем, што ў такiм выпадку свой апошнi матч Рамашчанка завяршыў прынцыповым сыходам у раздзявалку пасля замены на 50-й хвiлiне гульнi супраць Славенii. Аднак i Сяргей Гурэнка некалi развiтваўся са зборнай назаўжды, але вярнуўся. Магчыма, Рамашчанка пагарачыўся.Цi апране РАМАШЧАНКА футболку нацыянальнай каманды зноў? Павержаныя чэмпiёнам У групавым турнiры Лiгi чэмпiёнаў брэсцкi гандбольны клуб прайграе трэцi матч запар. На гэты раз беларуская каманда ўступiла iспанскаму «Сьюдад-Рэалю» (27:34), якi быў пераможцай турнiру летась. Дарэчы, за сапернiка гуляў i экс-беларус Сяргей Рутэнка. «Рысь» прынесла «золата» У Гомелi завяршыўся мiжнародны турнiр па фiгурнаму катанню «Залатая рысь». Удзел у спаборнiцтвах узялi звыш 200 спартсменаў з 12 краiн. Прыемна, што большасць першых месцаў — за беларусамi. Сярод адзiночнiкаў на верхнюю прыступку ўзышоў Сяргей Давыдаў. На трэцяй пазiцыi ў мужчынскiм катаннi таксама наш фiгурыст — Аляксандр Казакоў. Сярод жанчын мацнейшай стала беларуска Крысцiна Мiхайлава. У парным катаннi наш дуэт Яўгенiя Мельнiк i Алег Крупень стаў трэцiм. Першы аўтсайдар вядомы У 23-м туры чэмпiянату Беларусi па футболу вызначыўся першы няўдачнiк сезона. Пасля паражэння ад «Дарыды» (0:1) канчаткова бiлет у першую лiгу атрымала бабруйская «Белшына». За тры туры да фiнiшу першынства лiдзiруе БАТЭ (50 ачкоў): на гэты раз барысаўчане спынiлi мiнскi «Лакаматыў» (4:2). А вось леташнi чэмпiён, салiгорскi «Шахцёр», прайграў жодзiнскаму «Тарпеда» (0:1), уступiў другую прыступку МТЗ-РIПА i асеў на трэцiм месцы (42 ачкi). Каманда Юрыя Пунтуса без праблем выйграла ў магiлёўскага «Дняпра» (3:1) i зараз мае 45 ачкоў. Праўда, столькi ж набралi сталiчныя дынамаўцы, якiя перамаглi «Гомель» (4:1). Такiм чынам, барацьба за сярэбраныя i бронзавыя медалi чэмпiянату вельмi ўзмацнiлася. Вынiкi астатнiх матчаў: «Дынама» (Брэст) — «Лакаматыў» (Вiцебск) — 0:0, «Нёман» (Гродна) — «Нафтан» (Наваполацк) — 2:3. Непрытомнасць i перамога I зноў перамогу ў чарговым туры Адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакею святкуе мiнскi «Керамiн». На гэты раз каманда Андрэя Гусава перагуляла жлобiнскi «Металург» — 7:3. На жаль, матч быў занадта грубым. Напрыклад, нападаючы «Керамiна» Вiктар Гоман у сутыкненнi з Паўлам Воўчакам атрымаў цяжкую траўму i таму 15 хвiлiн знаходзiўся ў непрытомнасцi. «Керамiн» лiдзiруе ў першынстве з 34 ачкамi ў актыве. Вынiкi астатнiх матчаў: «Дынама» (Мiнск) — «Гомель» — 3:2, «Вiцебск» — «Нёман» (Гродна) — 2:1, «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — «Брэст» — 4:1. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўабаронца маскоўскага «Дынама» i нацыянальнай футбольнай зборнай Максiм Рамашчанка вырашыў больш не выступаць за галоўную каманду Беларусi, бо «яго
|
|