На конным Кубку — рэкордная колькасць удзельнiкаў
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Самыя буйныя за апошнiя дзесяць гадоў конныя спаборнiцтвы адбылiся днямi ў Палачанах, што ў Маладзечанскiм раёне. Адкрыты кубак Мiнскай вобласцi па пераадоленню перашкод сабраў рэкордную колькасць удзельнiкаў.
Паводле слоў галоўнага суддзi, першага намеснiка старшынi федэрацыi коннага спорту Леанiда Юшкевiча, у спаборнiцтве прынялi ўдзел наезнiкi ўсiх узростаў i катэгорый. У барацьбе былi задзейнiчаны 20 каманд i 129 наезнiкаў. Прызавы фонд склаў 29,1 мiльёна рублёў. Гэтыя сродкi выдаткаваў Мiнскi абласны выканаўчы камiтэт. За рэкордныя тэрмiны на конна-спартыўнай базе СВК «Палачаны» была праведзена поўная рэканструкцыя. Як расказаў выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыi коннага спорту Генадзь Кецко, выдаткаваны 1 мiльярд рублёў дазволiў зрабiць рэканструкцыю гасцiнiцы i поля для канкура, усталяваць глядацкiя трыбуны, адрамантаваць зiмовы конны манеж.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самыя буйныя за апошнiя дзесяць гадоў конныя спаборнiцтвы адбылiся днямi ў Палачанах, што ў Маладзечанскiм раёне
|
|