Сiтуацыя ў знешнiм гандлi паляпшаецца
Iгар ШЧУЧЭНКА
Нягледзячы на тое, што сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi ў студзенi—вераснi склалася адмоўным, да канца года сiтуацыя можа змянiцца ў лепшы бок.
У прыватнасцi, такой думкi прытрымлiваецца Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч. Кiраўнiк галоўнага банка краiны лiчыць, што забяспечыць станоўчае сальда гандлю таварамi i паслугамi магчыма. Нагадаем, што па вынiках дзевяцi месяцаў сальда склалася адмоўным у памеры 308,6 мiльёна долараў ЗША. Гэта не такая ўжо i вялiкая лiчба, i, як мяркуе Пётр Пракаповiч, Беларусь зможа па вынiках года выйсцi на сальда блiзкае да нуля або нават станоўчае. Паводле яго слоў, гэта рэальная задача, i ёсць аб’ектыўныя перадумовы, каб яе выканаць. Тым больш што за апошнiя два месяцы сiтуацыя ў знешнiм гандлi паляпшаецца: нарошчваюцца экспартныя пастаўкi калiйных угнаенняў. З пачатку наступнага года ў краiне пачне працу Нацыянальнае крэдытнае бюро, якое практычна ўжо створана ў рэспублiцы пры галоўным банку. Крэдытнае бюро будзе накоплiваць iнфармацыю аб клiентах, якiя крэдытуюцца банкамi. Прычым iнфармацыя аб клiентах у бюро будзе рознабаковая — не толькi негатыўная, але i пазiтыўная.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое, што сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi ў студзенi—вераснi склалася адмоўным, да канца года сiтуацыя можа змянiцца ў лепшы
|
|