21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Жывыя» ёгурты – цудоўны сродак амаладжэння арганiзма

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Прыкладна 10—15 гадоў таму ў рацыёне беларусаў з’явiўся новы малочны прадукт, якi вельмi хутка знайшоў сабе адданых прыхiльнiкаў: па-першае, ён не проста спаталяе голад, але пры гэтым яшчэ i нармалiзуе працэс стрававання, па-другое, утрымлiвае столькi ж калiю, як i банан, плюс з’яўляецца выдатнай крынiцай кальцыю, вiтамiну В, магнiю, жалеза i цынку. Яшчэ ён можа выратаваць скуру ад сонечных апёкаў, зрабiць шаўкавiстымi валасы i нават зняць у экстранным выпадку пахмельны сiндром. Хоць у гэтай якасцi ёгурты, напэўна, мала хто на сабе выпрабоўваў...

А калi сур’ёзна, то карысныя ўласцiвасцi ёгурта залежаць у першую чаргу ад яго складу. Галоўная складовая ёгурта — гэта, зразумела, малако, у якое вытворцы дадаюць закваску, прыгатаваную на аснове малочнакiслых арганiзмаў (балгарскай палачкi i тэрмафiльных стрэптакокаў). Сапраўдны ёгурт, без усялякiх хiмiчных дабавак накшталт фарбавальнiкаў або араматызатараў, засвойваецца амаль без астатку: прыкладна праз гадзiну пасля яго спажывання наш арганiзм засвойвае 90 працэнтаў ёгурту.

Натуральны ёгурт мае малочна-белы колер i кiславаты смак, як i любы iншы кiсламалочны прадукт. Аднак натуральны ёгурт нячаста сустракаецца на гандлёвых прылаўках. Самыя папулярныя сярод пакупнiкоў — ёгурты з садавiнай i ягадныя, хоць апошнiм часам увайшлi ў моду таксама ёгурты з мюслямi, злакавымi, арэхамi, сухафруктамi i лёгкiм рысам. Для таго каб скрылёчкi ягад i садавiны «вiселi» i не апускалiся на дно, пры прыгатаваннi напаўняльнiка выкарыстоўваюцца стабiлiзатары. Больш танныя для пакупнiка — мiксiраваныя ёгурты, для якiх выкарыстоўваюцца не лустачкi садавiны, а пюрэ з ягад цi садавiны.

Асаблiвы вiд ёгуртаў — бiяёгурты, якiя насычаны бiфiда- цi лактабактэрыямi. Для здаровых людзей — гэта цудоўны прафiлактычны сродак дысбактэрыёзу, а для людзей, у якiх ужо ёсць праблемы са страваваннем, — сапраўднае лякарства. Вялiкi фiзiёлаг-мiкрабiёлаг Iлья Мечнiкаў яшчэ сто гадоў таму выказаў гiпотэзу, паводле якой асноўнай прычынай старэння чалавека з’яўляецца атручэнне арганiзма таксiнамi, якiя выдзяляюць хваробатворныя мiкраарганiзмы, што жывуць у тоўстым кiшэчнiку. Але iх можна нейтралiзаваць з дапамогай карыснай мiклафлоры. Бiяёгурты якраз i ўтрымлiваюць патрэбныя для здароўя i маладосцi мiкраарганiзмы — лактабацылы i бiфiдабактэрыi...

У залежнасцi ад колькасцi тлушчаў ёгурты падзяляюцца на нятлустыя (тлустасць не больш за 0,1 працэнта), панiжанай тлустасцi (ад 0,3 да 1 працэнта), паўтлустыя (ад 1,2 да 2,6 працэнта), класiчныя (ад 2,7 да 4,5 працэнта), малочна-сметанковыя (ад 4,7 да 7 працэнтаў), сметанкова-малочныя (ад 7,5 да 9,5 працэнта) i сметанковыя (не менш за 10 працэнтаў). Тым, хто сочыць за фiгурай, зразумела, лепш спынiцца на ёгуртах з нiзкай тлустасцю. Калi ж праблема залiшняй вагi для вас неактуальная, а вы хочаце хуценька падсiлкавацца, вазьмiце якi-небудзь са сметанковых гатункаў ёгурта. Яны вельмi пажыўныя i могуць забяспечыць арганiзм энергiяй на працягу ўсяго рабочага дня.

Тэрмiн годнасцi — самы важны якасны паказчык ёгурта: чым ён больш працяглы, тым меншая верагоднасць таго, што ў ваш арганiзм трапяць карысныя для здароўя мiкраарганiзмы. Перашкодзiць размнажэнню шкоднай мiклафлоры i спынiць у кiшэчнiку гнiласныя працэсы могуць толькi «жывыя» бактэрыi, якiя, трэба заўважыць, вельмi недаўгавечныя. Для таго, каб павялiчыць тэрмiны рэалiзацыi сваёй прадукцыi, вытворцы падвяргаюць ёгурты тэрмiчнай апрацоўцы. Але пры высокiх тэмпературах падчас стэрылiзацыi гiнуць тыя карысныя мiкраарганiзмы, вывучэнню якiх былi прысвечаны шматлiкiя навуковыя эксперыменты. Японцам, напрыклад, удалося даказаць, што з дапамогай ёгуртаў можна вылечваць лёгкiя выпадкi радыеактыўнага апраменьвання. А нямецкiя навукоўцы ўстанавiлi, што спажыванне ёгурта штодня папярэджвае ўтварэнне ў арганiзме ракавых клетак i спрыяе ўмацаванню iмуннай сiстэмы.

Трэба навучыцца адрознiваць «жывыя» ёгурты ад ёгуртаў-«доўгажыхароў». Звяртайце ўвагу на лiчбы на этыкетцы цi ўпакоўцы: калi тэрмiн захоўвання перавышае месяц, значыць, прадукт асаблiвай карысцi вам не прынясе. Фактычна перад вамi — малочны кактэйль з тлушчаў, вугляводаў i бялкоў. Хоць вiтамiны, мiнеральныя рэчывы i карысныя малочныя кiслоты там усё ж такi прысутнiчаюць.

Дарэчы, у Беларусi з сёлетняга года быў уведзены дзяржаўны стандарт, згодна з якiм тыя прадукты, якiя не ўтрымлiваюць «жывыя» мiкраарганiзмы, ёгуртамi называцца не могуць. Таму не варта здзiўляцца, што месца ёгуртаў занялi на магазiнных палiцах «ёгуртныя дэсерты», «ёгуртавiчы», «фруктовiчы», «эрмiгурты», «ёгуртныя крэмы» i iншыя прадукты, якiя маскiруюцца пад натуральныя ёгурты.

Ёгурт — прадукт капрызны i патрабуе акуратнасцi пры захоўваннi. Купляць ёгурты лепш у буйных магазiнах, дзе ёсць гарантыя таго, што яны захоўвалiся ў халадзiльнiку, а не побач з iм. А калi вы прызвычаiлiся набываць гэтыя прадукты на рынках, то абавязкова пераканайцеся ў наяўнасцi ў гандлёвай палатцы халадзiльнага абсталявання. I напрыканцы яшчэ некалькi карысных парад для спажыўцоў:

— для людзей, якiя не любяць малако, ёгурты могуць стаць цудоўнай альтэрнатывай, паколькi валодаюць усiмi карыснымi ўласцiвасцямi малочных прадуктаў;

— на ўпакоўцы ёгурта павiнна змяшчацца iнфармацыя аб прысутнасцi ў прадукце «актыўных культур», такiх, як Lactobacillus acidophilus, Bifidus, ActiRegularis. Менавiта гэтыя тыпы культур дапамагаюць захаваць стрававальную сiстэму ў добрым стане i павышаюць iмунiтэт;

— лепш аддаваць перавагу ёгуртам з найменшай колькасцю цукру, у калорыях гэта будзе не больш за 250 ккал;

— калi вы не любiце малочныя ёгурты, зрабiць iх больш смачнымi дапамогуць кавалачкi свежай садавiны цi натуральны мёд;

— ёгурты можна дадаваць у мюслi i кашы замест малака;

— нятлустыя ёгурты без усялякiх дабавак можна таксама выкарыстоўваць у якасцi запраўкi для салатаў цi соусу для смажання курыцы i рыбных страў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыкладна 10—15 гадоў таму ў рацыёне беларусаў з’явiўся новы малочны прадукт, якi вельмi хутка знайшоў сабе адданых прыхiльнiкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика