21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цана чэка

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як правiла, простага абывацеля пытанне аб выдачы чэка пры набыццi таго цi iншага тавару не цiкавiць. Аднак, знайшоўшы брак, няўдачлiвы грамадзянiн пачынае задумвацца над тым, якiм чынам абмяняць тавар або вярнуць заплачаныя грошы. Добра, калi прадавец акажацца добрапрыстойным i пойдзе насустрач пакупнiку. А як быць у сiтуацыi адмаўлення прадаўца абмяняць тавар цi вярнуць грошы?

Факт набыцця тавару ў прадаўца можна даказаць пры пэўных абставiнах: наяўнасцi ў прадаўца аналагiчнага тавару, сведкаў, падпiсанай прадаўцом гарантыi з датай набыцця i г.д., пасля чаго звярнуцца ў таварыства абароны правоў спажыўцоў. Аднак збор доказнай базы патрабуе ад пакупнiка ўжо спецыяльных ведаў як мiнiмум у сферы абароны правоў спажыўцоў i юрыспрудэнцыi, а галоўнае — траты свайго часу. А як быць у сiтуацыi, калi тавар набыты ў прадаўцоў-нелегалаў? Каму ў гэтым выпадку прад’яўляць прэтэнзii?

Зыходзячы з жыццёвых сiтуацый выснова напрошваецца адназначная: чэк пазбавiць пакупнiка ад вышэйпералiчаных праблем. Акрамя таго, чэк дапаможа пракантраляваць свае расходы як непасрэдна пры здзяйсненнi пакупкi, так i пасля яе, напрыклад, пры складаннi падатковай дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе.

Выдача чэкаў пры рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг) — гэта адзiн з крытэрыяў аднясення дзяржавы i грамадзян, якiя ў ёй пражываюць, да разраду цывiлiзаваных. Практычна ва ўсiх краiнах Еўропы выдача касавага чэка з’яўляецца звычайнай справай. У адной з дзяржаў за рознiчныя аперацыi з кантрафактнымi таварамi, якiя, як правiла, здзяйсняюцца без выдачы чэкаў, адказнасць ускладзена не толькi на прадаўца, але i на пакупнiка.

Беларуская дзяржава паступова i планамерна праводзiць палiтыку ў галiне станаўлення гандлю з выкарыстаннем сучасных тэхналогiй. Яшчэ ў пачатку i на працягу 90-х гадоў мiнулага стагоддзя, у перыяд «ларочнага» бiзнэсу, выдаць або патрабаваць чэк пры продажы тавару лiчылася непрыстойнай справай. Сёння ж выдача чэка гаворыць нам хутчэй аб добрай дзелавой рэпутацыi гандлёвай арганiзацыi.

Рэспублiка Беларусь заняла жорсткую пазiцыю ў барацьбе з парушальнiкамi Парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалiзацыi тавараў (работ, паслуг). За 9 месяцаў 2006 г. падатковымi органамi па пытанню выканання парадку праведзена 11 705 рэйдавых праверак, з iх у 5447 выпадках выяўлены парушэннi заканадаўства.

Адмiнiстрацыйны штраф за парушэнне парадку складае ад 20 да 50 базавых велiчынь, эканамiчная адказнасць за парушэнне парадку выкарыстання касавых падсумоўваючых апаратаў на юрыдычную асобу ўскладаецца ў памеры ад 25 да 200 базавых велiчынь, а на iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — ад 20 да 100 базавых велiчынь.

Акрамя таго, органы, якiя выдаюць лiцэнзii, у двух i больш выпадках парушэнняў суб’ектамi гаспадарання парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў або выкарыстання касавых апаратаў на працягу каляндарнага года па прадстаўленню падатковых органаў i iншых дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць кантроль за выкананнем парадку, на працягу двух тыдняў абавязаны прыняць рашэнне аб ануляваннi лiцэнзii, на падставе якой ажыццяўляецца дзейнасць. Прадстаўленняў на ануляванне лiцэнзiй за 9 месяцаў гэтага года ў органы, якiя выдаюць лiцэнзii, iнспекцыямi МПЗ накiравана ў адносiнах да 172 суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Грашовыя сродкi (выручка), атрыманыя ў парушэнне парадку, спаганяюцца ў даход рэспублiканскага бюджэту.

Заканадаўствам устаноўлена, што нараўне з iншымi дакументамi, якiя пацвярджаюць факт набыцця тавару (выканання работы, аказання паслугi) з’яўляюцца касавы (таварны) чэк або квiтанцыя да прыходнага касавага ордэра, квiтанцыя да адрыўнога талона. Гэтыя ж дакументы ў абавязковым парадку павiнны быць выдадзены прадаўцом пакупнiку.

Выкананне простых пастулатаў абараняе правы не толькi пакупнiкоў, але i эканамiчныя iнтарэсы, дзелавую рэпутацыю гандлёвых арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

P.S. Падрабязную iнфармацыю аб парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў пры продажы тавараў, выкананнi работ i аказаннi паслуг з выкарыстаннем касавых падсумоўваючых апаратаў i спецыяльных камп’ютарных сiстэм можна знайсцi на сайце Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь www.nalog.by

Ю. КАНАВАЛАЎ,

намеснiк начальнiка аддзела iнфармацыйна-тлумачальнай работы — прэс-сакратар Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як правiла, простага абывацеля пытанне аб выдачы чэка пры набыццi таго цi iншага тавару не цiкавiць. Аднак, знайшоўшы брак, няўдачлiвы грамадзянiн пач
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика