Уклады беларусаў у Br — больш за 5,1 трлн
Iгар ГРЫШЫН
За дзесяць месяцаў гэтага года рублёвыя ўклады i ўклады грамадзян у замежнай валюце павялiчылася амаль на 1,9 трыльёна рублёў, паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Нацыянальнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.
Уклады беларусаў у нацыянальнай валюце ў студзенi—кастрычнiку 2006 года павялiчылiся амаль на 1,5 трыльёна рублёў, цi на 40,3 працэнта. Дэпазiты ў замежнай валюце за гэты перыяд узраслi амаль на 195 мiльёнаў долараў ЗША, або на 22,6 працэнта. На пачатак лiстапада ўклады грамадзян у нацыянальнай валюце дасягнулi больш за 5,1 трыльёна рублёў, а ў замежнай — амаль 1,1 мiльярда долараў ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За дзесяць месяцаў гэтага года рублёвыя ўклады i ўклады грамадзян у замежнай валюце павялiчылася амаль на 1,9 трыльёна рублёў
|
|