21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бюджэт-2007: нас чакае вельмi iнтэнсiўная работа па ўсiх напрамках

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў цэлым адобрыў праекты прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця, бюджэту i асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi краiны на 2007 год. Дапрацаваныя праекты гэтых дакументаў разглядалiся 21 лiстапада на нарадзе ў кiраўнiка дзяржавы.

Праекты гэтых асноўных фiнансавых дакументаў рэспублiкi на будучы год ужо абмяркоўвалiся 2 лiстапада на ўзроўнi Прэзiдэнта з удзелам усiх зацiкаўленых асоб. Тады былi агавораны важнейшыя эканамiчныя паказчыкi, якiя павiнны быць дасягнуты ў 2007 годзе. Пры гэтым у час дыскусii выявiлiся некаторыя разыходжаннi думак па асобных момантах. Кiраўнiк дзяржавы таксама крытыкаваў спробы ўрада занiзiць некаторыя паказчыкi развiцця эканомiкi краiны ў 2006 годзе, каб, адпаведна, знiзiць напружанне на 2007 год (паколькi паказчыкi разлiчваюцца ад узроўню, дасягнутага ў папярэднiм годзе).

У сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду прапрацаваць пытаннi, па якiх не было адзiнага пункту гледжання, а затым абмеркаваць усе тры праекты.

Прэм’ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi 21 лiстапада далажыў прэзiдэнту аб тым, што з улiкам рэальных магчымасцяў эканомiкi ў чацвёртым квартале гэтага года перагледжана ў бок павелiчэння ацэнка паказчыкаў вынiкаў развiцця за 2006 год. Пры гэтым кiраўнiк урада дадаў: паказчыкi напружаныя, яны адпавядаюць рэальнаму развiццю беларускай эканомiкi.

Па вынiках 2006 года тэмп росту ВУП павiнен скласцi 109,6 працэнта. Рост прадукцыi прамысловасцi — 112 працэнтаў, вытворчасцi спажывецкiх тавараў — 110,3 працэнта, iнвестыцый у асноўны капiтал — 123 працэнты. Рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi плануецца павялiчыць на 15,5 працэнта.

У лiк важнейшых параметраў праекта прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2007 год уключаны тры новыя паказчыкi: «тэмп росту прадукцыйнасцi працы», «колькасць занятых у эканомiцы» i «сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi».

Прырост валавога ўнутранага прадукту ў 2007 годзе павiнен скласцi 9 працэнтаў да паказчыка 2006 года. Пры гэтым прырост iнвестыцый закладзены на ўзроўнi 12—13 працэнтаў. Гэта ў цэлым забяспечыць дадатнае знешнегандлёвае сальда $500—600 млн. Рост паказчыка аб’ёму знешняга гандлю таварамi i паслугамi прагназуецца па верхняй планцы на ўзроўнi 112 працэнтаў.

У цэлым плануецца задзейнiчаць больш як 280 тэхналагiчных працэсаў i вытворчасцяў у выпуску новай высокатэхналагiчнай прадукцыi. Такiм чынам, галоўная задача ў 2007 годзе — нарошчванне экспартнага патэнцыялу эканомiкi Беларусi пры адначасовай маштабнай мадэрнiзацыi вытворчасцi.

Разам з тым маштабнае тэхнiчнае пераўзбраенне вядзе да росту адпаведных закупак за мяжой, гэта значыць, да росту iнвестыцыйнага iмпарту. А гэта пагаршае агульны паказчык знешнегандлёвага сальда.

Аляксандр Лукашэнка заявiў, што ўвоз iнвестыцыйнага iмпарту (тэхналогiй, абсталявання i iнш.) павiнен быць кампенсаваны за кошт павелiчэння беларускага экспарту. «Абмяжоўваць iнвестыцыйны iмпарт нельга, бо гэта датычыцца, перш за ўсё, высокатэхналагiчнага абсталявання. Але i выносiць за дужкi iнвестыцыйны iмпарт не трэба. Гэта ўсё павiнна «перакрывацца» нашым экспартам. Значыць, дадатнае знешнегандлёвае сальда ў 2007 годзе павiнна прадугледжваць $500—600 млн. Беларускi экспарт на гэту суму павiнен перавышаць увесь iмпарт», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Пры гэтым ён адобрыў намер урада кантраляваць сiтуацыю з тым, каб у пагонi за дадатным знешнегандлёвым сальда мiнiстэрствы i ведамствы не ўрэзалi iнвестыцыйны iмпарт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што калi беларускiя вытворцы будуць прадаваць свой тавар самастойна без пасрэднiкаў, то атрымаюць значны прыбытак без дадатковай вытворчасцi.

Што датычыцца росту прадукцыйнасцi працы, то яе ў будучым годзе плануецца павялiчыць на 7—8 працэнтаў да ўзроўню 2006 года за кошт укаранення менавiта новых высокатэхналагiчных вытворчасцяў.

Паказчык колькасцi занятых у эканомiцы дасць магчымасць пракантраляваць дынамiку стварэння новых рабочых месцаў, што актуальна ў сувязi з рэалiзацыяй мераў па развiццю малых i сярэднiх гарадоў, а таксама выкананнем даручэння Прэзiдэнта аб максiмальным задзейнiчаннi працаздольнага насельнiцтва ў эканомiку краiны.

Паводле слоў Сяргея Сiдорскага, павелiчэнне бюджэту на 2007 год прадугледжана на ўзроўнi 13 працэнтаў за кошт актыўнай мадэрнiзацыi i перааснашчэння вытворчасцяў i росту беларускага экспарту.

З улiкам праведзеных карэкцiровак даходы кансалiдаванага бюджэту на 2007 год, уключаючы сродкi Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва, прагназуюцца ў суме Br40,44 трлн., або 43,9 працэнта валавога ўнутранага прадукту, расходы — у суме Br41,84 трлн., або 45,5 працэнта ВУП. Даходы рэспублiканскага бюджэту ў 2007 годзе павiнны скласцi Br30,61 трлн., а расходы — Br32,01 трлн., што на 13,7 працэнта вышэй за iх чаканае выкананне ў 2006 годзе.

На Дзяржаўную праграму адраджэнння i развiцця вёскi плануецца накiраваць больш як Br3,4 трлн. бюджэтных грошай.

Даходная частка бюджэту ў цэлым вырасце на 12 працэнтаў, яго сацыяльная накiраванасць у 2007 годзе захаваецца. «Даходы насельнiцтва, пенсii будуць расцi, заработную плату плануецца павялiчыць на 12—13 працэнтаў», — падкрэслiў Сяргей Сiдорскi.

Урад прапанаваў кiраўнiку дзяржавы ў 2007 годзе ў малых i сярэднiх гарадах з насельнiцтвам да 50 тыс. чалавек падаткi ад наваствораных вытворчасцяў i прадпрыемстваў пакiдаць на месцах i накiроўваць на развiццё рэгiёнаў.

Аляксандр Лукашэнка згадзiўся з такiм падыходам i адзначыў, што гэты парадак павiнен захоўвацца на працягу бягучай пяцiгодкi. Сродкамi будуць распараджацца мясцовыя ўлады, яны пойдуць, перш за ўсё, на больш актыўнае развiццё сацыяльнай iнфраструктуры. Пры гэтым у мясцовай улады з’яўляецца добры стымул да таго, каб ствараць i развiваць новыя прыватныя вытворчасцi.

«Калi мы ўзнiмем малыя i сярэднiя гарады за гэту пяцiгодку — а менавiта такая стаiць задача, — цудоўна», — сказаў ён.

У снежнi 2006 года ўрад мае намер унесцi цэласную праграму па развiццю сярэднiх i малых гарадоў, дзе будуць агавораны прэферэнцыi для тых, хто будзе развiваць вытворчасцi ў такiх населеных пунктах.

Бюджэт прадугледжвае магчымасць увядзення мясцовых падаткаў у залежнасцi ад рэальнага развiцця эканомiкi на месцах у кожным канкрэтным выпадку. Гэта дасць магчымасць атрымаць у дадатак да кансалiдаванага бюджэту дадатковы даход у памеры Br880 млрд. Iмi будуць распараджацца вобласцi, раёны i гарады. Сродкi пойдуць на развiццё сацыяльнай iнфраструктуры.

У цэлым бюджэт на 2007 год з’яўляецца збалансаваным з улiкам планаў па развiццю эканомiкi ў будучым годзе.

Як праiнфармаваў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч, удакладнена ацэнка грашовых паказчыкаў i параметраў развiцця банкаўскага сектара ў 2006 годзе, дапрацаваны праект асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2007 год. У 2007 годзе захаваецца стратэгiчная накiраванасць грашова-крэдытнай палiтыкi на паслядоўнае знiжэнне iнфляцыi i стабiльную дынамiку абменнага курсу нацыянальнай валюты: iнфляцыя да канца будучага года павiнна скласцi не больш як 6—8 працэнтаў. Прагназуецца, што стаўка рэфiнансавання да канца 2007 года складзе 7—9 працэнтаў гадавых, стаўкi па новавыдаваемых банкамi крэдытах — 10—12 працэнтаў гадавых, па новапрыцягваемых тэрмiновых дэпазiтах — 7—9 працэнтаў гадавых.

Пётр Пракаповiч звярнуў увагу на тое, што Беларусь мае вельмi невялiкi знешнi доўг, i выказаўся за больш актыўнае прыцягненне сродкаў з-за мяжы.

Прэзiдэнт у сувязi з гэтым указаў на важнасць выкарыстання iнвестыцыйных пазыковых сродкаў «выключна на акупныя i перспектыўныя праекты».

Беларускi лiдар асаблiва падкрэслiў, што ў 2007 годзе чакае вельмi iнтэнсiўная работа па ўсiх напрамках. «З 1 студзеня 2007 года я буду самым жорсткiм чынам патрабаваць у частцы выканання ўсiх праграм i прынятых рашэнняў, у тым лiку ў сферы энергетыкi, замяшчэння iмпартнай вуглевадароднай сыравiны ўласнымi палiўнымi рэсурсамi», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка даў канкрэтныя ўказаннi наконт развiцця аграгарадкоў у 2007 годзе. Праграма адраджэння вёскi, паводле яго слоў, будзе пастаянна кантралявацца: сродкi павiнны расходавацца рацыянальна i па-гаспадарску. Адставання ад намечаных тэмпаў быць не павiнна. Асноўны ўпор — на вытворчую сферу аграгарадкоў.

Аляксандр Лукашэнка пазiтыўна ацанiў той факт, што ўзровень будаўнiцтва жылля ў рэспублiцы дасягае амаль 5 млн.кв.м у год. «Гэта добра. Але гэта павiнна быць нармальнае, даступнае для «чаргавiкоў» жыллё. Да пытання аб кошце жылля яшчэ вернемся. Мы паслухаем адпаведных мiнiстраў, членаў урада аб тым, што было зроблена i якiя цэны на жыллё будуць у 2007 годзе. Аж да фiксацыi цэн i давядзення заданняў па будаўнiцтву для тых, хто мае патрэбу», — дадаў беларускi лiдар.

У час нарады былi закрануты пытаннi эканамiчнага ўзаемадзеяння з замежнымi краiнамi. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада i мiнiстэрстваў больш актыўнай прапрацоўкi ўжо iснуючых дамоўленасцяў з шэрагам дзяржаў, у прыватнасцi з Кiтаем.

У блiжэйшы час праекты прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця, бюджэту i асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi краiны на 2007 год будуць накiраваны ў парламент.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў цэлым адобрыў праекты прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця, бюджэту i асноўных напрамкаў грашова-крэдытна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика