21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Несправядлiва забытая

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74

Размова пойдзе пра бручку. Яе вырошчвалi з даўнiх часоў. У цяжкiя гадзiны яна не раз выратоўвала нашых продкаў ад галоднай смерцi.

Бручка — раслiна непатрабавальная. Расце хутка, дае багаты ўраджай, добра захоўваецца. У наш час яе сталi неапраўдана забываць, мiж тым правiльна прыгатаваная бручка смачная i карысная. Расце яна на любой глебе, але ж, вядома, на багатай перагноем — лепш за ўсё. Гэтай культуры патрэбная вада, у засуху яе часта паражаюць шкоднiкi. Неадчувальная яна да маразоў. Караняплоды без усякай для сябе шкоды пераносяць панiжэнне тэмпературы да -10 градусаў. Не патрабуе ўнясення арганiчных угнаенняў, патрэбнасць у мiнеральных падкормках таксама невялiкая. Праўда, бручцы неабходна даволi вялiкая колькасць калiю.

Бручку лепш за ўсё вырошчваць як другую культуру. У гэтым выпадку ўраджайнасць знiжаецца, але караняплоды больш смачныя i сакавiтыя. Калi вырошчваць як асноўную культуру, яна вырастае вялiкай, але часта цвярдзее. Папярэднiкам бручкi можа быць любая гароднiна (акрамя капусты), якая да гэтага часу вызваляе градку.

Пры затрымках росту панiжаецца якасць караняплода, ён цвярдзее i ўжо непрыдатны для выкарыстання. Таму трэба палiваць i рыхлiць глебу, асаблiва цяжкую, глiнiстую.

Бручку збiраюць толькi тады, калi чакаюцца моцныя начныя замаразкi. Вядома, яе можна збiраць i раней, але тую, якая пойдзе на зiмовае захоўванне, трэба як можна даўжэй пакiдаць у зямлi. Караняплоды захоўваюць у склепе цi бурце. Пры зборы ўраджаю трэба быць асцярожнымi, бо пашкоджаныя караняплоды хутка загнiваюць. Лiсце зразаюць вострым нажом за 1—2 см ад кораня.

Бручка выдатна захоўваецца, не губляючы сваiх пажыўных рэчываў. Лiчыцца, што па колькасцi вiтамiну С яна можа паспрачацца з буракамi, морквай, капустай. Кашка з бручкi добра загойвае раны, язвы, а пры ўжываннi ўнутр дапамагае пры запорах. Пры ангiне карысна 3—4 разы на дзень паласкаць горла настоем насення бручкi: 1 ст. лыжку насення расцерцi таўкучкай i залiць 1 шклянкай гатаванай вады пакаёвай тэмпературы. Непасрэдна перад паласканнем у настой трэба дадаць гарачую ваду.

Ужыванне бручкi ў свежым выглядзе ўмацоўвае дзясны i з’яўляецца цудоўнай прафiлактыкай парадантозу. А ўжо пра выкарыстанне бручкi ў кулiнарыi можна наогул гаварыць бясконца...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Размова пойдзе пра бручку. Яе вырошчвалi з даўнiх часоў. У цяжкiя гадзiны яна не раз выратоўвала нашых продкаў ад галоднай смерцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика