21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пытанне — адказ

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наш пастаянны чытач з Мiнска Аляксандр Фiлiпавiч папрасiў расказаць пра такую раслiну, як каланхоэ i пра карысць, якую яна прыносiць.

Выконваем вашу просьбу, паважаны Аляксандр Фiлiпавiч.

Радзiма каланхоэ — цёплыя тропiкi Паўднёвай Афрыкi, востраў Мадагаскар. Сустракаецца i ў Азii. Дарэчы, вучоныя-батанiкi да гэтай пары не могуць прыйсцi да адзiнай думкi, як гэта раслiна з’явiлася на тэрыторыi нашай краiны.

Каланхоэ адносiцца да роду трапiчных сакавiтых раслiн з сямейства таўсцянкавых. У Расii ёсць «родзiчы» каланхоэ, г.зн. раслiны з таго ж сямейства, але больш цярпiмыя да нашых клiматычных умоў. Гэта скочкi (молодило), расходнiк (очиток). Але ў адрозненне ад каланхоэ нiводнае з гэтых раслiн не валодае такой колькасцю лекавых уласцiвасцяў.

Мабыць, мала каму вядома, што iснуе больш за 100 вiдаў гэтай раслiны. I толькi адзiн лiчыцца лекавым i дэкаратыўным. Астатнiя толькi знешне нагадваюць каланхоэ лекавы.

У каланхоэ лекавага (пёрыстага) тоўстае мяккае сцябло i такое самае лiсце, завостранае на канцах. Па краю лiста праходзiць «дарожка» дробных кроплепадобных адросткаў, напоўненых вiльгаццю. Здаровы каланхоэ павiнен быць насычанага светла-зялёнага колеру. У хатнiх умовах каланхоэ звычайна вырастае не больш за 35—50 см.

Сок каланхое прадаюць у аптэках, але яго таксама лёгка прыгатаваць i дома. Свежыя парасткi i лiсце здрабняюць, адцiскаюць сок, якi потым трэба прафiльтраваць праз марлю. Атрыманы сок прымаюць для лячэння ран, якiя доўга не загойваюцца, розных язваў (напрыклад, пасля траўмаў цi пры варыкозным расшырэннi вен), пры запаленнi дзяснаў (гiнгiвiтах) i слiзiстай абалонкi поласцi рота (стаматытах). Добра дапамагае ён i пры лячэннi танзiлiту i хранiчнага гнойнага запалення сярэдняга вуха. Сок каланхоэ — выдатны прафiлактычны сродак пры ўзнiкненнi трэшчын саскоў у кормячых мацi.

Пры лячэннi ран сок прымяняюць наступным чынам: рану акрапляюць сокам (1—3 мл) пры дапамозе шпрыца i накладваюць марлевую павязку (4—5 слаёў), шчодра змочаную сокам. Павязку мяняюць спачатку штодня, потым праз дзень. Адзiн раз на дзень дадаткова змочваюць нiжнiя слаi павязкi сокам (зняўшы верхнiя слаi). Сярэдняя працягласць курса лячэння 15—20 дзён.

Пры стаматытах да дзясны на 10 хвiлiн прыкладваюць жгуцiкi з ваты, змочаныя сокам. Паўтараюць 3—4 разы на дзень.

Добра дапамагае сок каланхоэ i пры апёках i траўмах вачэй.

Дарэчы, вырошчваць каланхоэ ў сябе дома карысна не толькi таму, што iм можна лячыцца. Гэта раслiна паглынае ўсе шкодныя выпраменьваннi, якiя назапашваюцца ў пакоях у вынiку карыстання электрабытавой тэхнiкай. Асаблiва карысна ставiць вазоны з каланхоэ побач з тэлевiзарам. Паглынаючы ўсе шкодныя выпраменьваннi, раслiна назад iх не выпускае дзякуючы асаблiваму рэчыву, якое пакрывае яе i не дазваляе выпарацца вiльгацi.

У рэдакцыю патэлефанавала Антанiна Пятроўна з Мiнска, якая просiць расказаць, як захаваць зiмой хрызантэму.

Выконваем вашу просьбу, паважаная Антанiна Пятроўна.

Iснуе дзве групы хрызантэм: карэйская i iндыйская. Карэйская хрызантэма мае вялiкую колькасць гатункаў з самымi рознымi па колеру, форме i памеру суквеццямi. Вышыня раслiны — ад 30 да 100 см. Яна адносна холадаўстойлiвая i зiмуе ў грунце пры лёгкiм укрыццi. Раслiну можна акучыць цi накрыць лапнiкам.

Хрызантэма iндыйская ў адрозненне ад карэйскай — цеплалюбiвая культура. Яе вырошчваюць у цяплiцах. Масавае цвiценне большасцi дробна- i буйнакветкавых яе гатункаў у нашых умовах прыпадае на лiстапад—пачатак снежня. Цвiценне некаторых раннiх гатункаў можна атрымаць i ў адкрытым грунце, але на зiму iх звычайна выкопваюць, перамяшчаюць з камяком зямлi ў вазоны цi скрынi i захоўваюць да вясны. Аптымальныя ўмовы захоўвання — светлае памяшканне з тэмпературай паветра 4—6 градусаў цяпла, але часам iх захоўваюць i ў падвалах, якiя не прамярзаюць, перыядычна правяраюць стан раслiн.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш пастаянны чытач з Мiнска Аляксандр Фiлiпавiч папрасiў расказаць пра такую раслiну, як каланхоэ i пра карысць, якую яна прыносiць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика