21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiртуальны Айбалiт, у Iнтэрнэце ён сядзiць...

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Дакладней, доктар сядзiць на сваiм працоўным месцы, а вы знаходзiцеся дома ля камп’ютара. I па нейкай прычыне трапiць да ўрача ў дадзены момант не можаце — тэрмiновы праект «гарыць» або работы дзень даўно скончыўся, або вы не ведаеце, да якога спецыялiста трэба звяртацца i дзе яго шукаць, або проста вы з дзяцiнства цярпець не можаце лекараў i спрабуеце дачакацца, пакуль само пройдзе... А яно — не праходзiць. Балiць, шчымiць, ные i патрабуе ўмяшання неадкладна зараз. Балазе, хоць Iнтэрнэт пад рукамi. Туды i накiруемся.

Калi вы ўжо ведаеце, што балiць, дзе i з якой прычыны, i нават здагадваецеся, чым лячыць, але не ведаеце, дзе патрэбныя лекi знайсцi — вам на http://069.med.by. Гэта кругласутачная онлайн-даведка аб наяўнасцi лекаў у аптэках Мiнска. Пошук можна весцi па назве лекаў, па iх аналагах, краiне-вытворцы, форме выпуску прэпарата i нават па раёну горада. Тут жа можна даведацца, калi адбыўся апошнi завоз лекаў у канкрэтную аптэку. Адрасы, тэлефоны i рэжым работы аптэк прыкладаюцца. Праўда, заказ i дастаўка лекаў на дом не прадугледжаны (хочацца верыць, пакуль што).

Калi вы разумееце, што балiць i дзе, але не ведаеце, як лячыцца... Шукайце онлайн-кансультацыi. У Беларусi iх збольшага практыкуюць псiхолагi — прыкладам, на http://www.diva.by iх нават два, проста псiхолаг i псiхатэрапеўт. Дарэчы, тут жа сваiмi карыснымi парадамi хутка i бясплатна падзеляцца пластычны хiрург i фiтнэс-трэнер; перыядычна кансультуюць наведвальнiкаў афтальмолаг i акушэр-гiнеколаг.

Калi ў сям’i цяжарная жанчына або маладая мацi, ёй на дапамогу прыйдуць спецыялiсты з Мiнскага абласнога раддома — www.rdmo.bn.by. Не трэба лiшнi раз наведваць жаночую кансультацыю, дастаткова адправiць па электроннай пошце пытанне i вельмi хутка атрымаць адказ. Таксама з «дзiцячымi» пытаннямi здароўя дапамогуць справiцца адразу некалькi рэсурсаў: www.rebenok.by, www.kinder.by, www.deti.by. Тут вам i педыятры, i тэрапеўты, i стаматолагi, i спецыялiсты па грудному выкормлiванню, i нават сэксолагi (калi своечасова не прадухiлiць пэўныя адхiленнi, лячыць iх у дарослым i нават падлеткавым узросце будзе значна больш складана).

У тых, хто саромеецца iсцi да ўрача, таксама ёсць выйсце — http://www.vokvd.vitebsk.by/diagnose.html. З лета 2006 года Вiцебскi абласны скурна-венералагiчны дыспансэр праводзiць вiртуальную дыягностыку. Ад вас патрабуецца толькi выслаць фота пашкоджанага ўчастка скуры — i на працягу сутак атрымаць адказ. Адзiнае, што спецыялiсты медыцынскай установы патрабуюць запоўнiць форму, дзе трэба ўказаць ваша iмя i прозвiшча — але гарантуюць ананiмнасць.

Калi ж нiдзе на названых рэсурсах не знайшлося патрэбнага вам спецыялiста — прамой дарогай на http://www.03.ru. Гэты расiйскi «партал для хворых i здаровых» прапануе кансультацыi па больш як 30 накiрунках, сярод якiх i мамалогiя, i ветэрынарыя, i нават «хуткая дапамога» — калi ваша праблема сапраўды неадкладная. Два плюсы: па-першае, сайт пастаянна пашыраецца, па-другое, урачам-кансультантам абсалютна не важна, грамадзянiнам якой краiны вы з’яўляецеся — кансультацыi хуткiя, прафесiйныя i бясплатныя.

Небескарысным можа аказацца i сайт Мiнздрава http://www.minzdrav.by, дзе акрамя спасылак на розныя профiльныя ўстановы ёсць падраздзел даведак, статыстыкi i нарматыўных прававых актаў, а таксама асобны раздзел «iнфармацыя для пацыентаў», дзе можна даведацца пра парадак накiравання на абследаванне, хуткую i платную медыцынскую дапамогу i г.д.

Рэсурс http://www.med.by — зборны, прысвечаны не толькi i не столькi ахове здароўя, колькi ўвогуле развiццю медыцынскай навукi ў Беларусi. Затое на iм вельмi многа карысных спасылак. Напрыклад, вам у прынцыпе не гарыць звяртацца да ўрача, але рана цi позна спатрэбiцца, i хочацца ведаць, дзе каго шукаць. Да вашых паслуг http://healthcare.by — каталог устаноў i спецыялiстаў (4 тысячы i 17 тысяч адпаведна), якiя займаюцца аховай здароўя ў Беларусi. Спiс, зразумела, далёка не поўны — але затое выдаецца дакладны адрас i тэлефоны ўстановы, пайменна называюцца адказныя асобы. Словам, вашай бабулi — iнвалiду вайны, якая жыве ў вёсачцы пад Ваўкавыскам, не спатрэбiцца браць з боем тэлефонна-даведачных хамаў розных узроўняў, каб дазнацца, як трапiць у Рэспублiканскi клiнiчны шпiталь iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны iмя П.М. Машэрава.

Iнфармацыйна-даведачны партал http://minskclinic.boom.ru/ носiць назву «Усе клiнiкi Мiнска». Тут ёсць даведнiк па леках (на дадзены момант змешчана iнфармацыя пра больш чым 850 медыцынскiх прэпаратаў), якi ўтрымлiвае падрабязнае апiсанне: форма выпуску, склад, упакоўка, паказаннi i процiпаказаннi да прымянення, умовы водпуску ў аптэках. Таксама можна даведацца пра цэны (праўда, з паметкай «арыенцiровачныя») на больш як 1500 найменняў лекаў — прычым у расiйскiх i беларускiх рублях. У перспектыве плануецца напоўнiць раздзел (Не)Рэкамендую — водгукi пацыентаў аб рабоце дзяржаўных i камерцыйных устаноў. Таксама ў стадыi распрацоўкi падраздзел «Экстранная медыцынская дапамога». Пакуль што рэальна на сайце працуюць даведнiк па леках i каталог медыцынскiх устаноў — аптэк, дзяржаўных i камерцыйных устаноў (бальнiцы, палiклiнiкi, стаматалагiчныя цэнтры, дзiцячыя бальнiцы i г.д.). Аматары ўсякiх розных дыет, незадаволеныя сваёй фiгурай, не павiнны прайсцi мiма падраздзела «Iдэальная вага», дзе можна зверыцца з таблiцамi максiмальна дапусцiмай вагi для жанчын i мужчын у розным узросце, а можна i самому разлiчыць свой «iндэкс Кетле» па формуле «вага (у кiлаграмах), падзеленая на квадрат росту (у метрах)». Акрамя таго, жадаючыя могуць наведаць раздзел «Нетрадыцыйная медыцына», куды аднесены ароматэрапiя i масаж, або задаць хвалюючае пытанне доктару — тэрапеўту, хiрургу, касметолагу, нарколагу, уролагу, цi iншаму спецыялiсту, запоўнiўшы форму-анкету. Кансультацыя, мяркуючы па ўсiм, адбудзецца ўсё ж па-за межамi Iнтэрнэта, i наконт яе платнасцi нiчога не вядома.

Блукаючы па прасторах «Iнтэрнэта медыцынскага», варта не забывацца на самае галоўнае. Большасць беларускiх тэматычных рэсурсаў сапраўды карысныя i змястоўныя. Але нiводны з iх не адменiць i не заменiць вiзiту да жывога, рэальнага ўрача...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакладней, доктар сядзiць на сваiм працоўным месцы, а вы знаходзiцеся дома ля камп’ютара
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика