Галоўная каштоўнасць — моцнае здароўе
Таццяна ГАСЦIЛОВIЧ, БЕЛТА
Аб гэтым сведчаць вынiкi сацыялагiчнага даследавання, праведзенага ў рамках Дзяржаўнай праграмы па фармiраванню здаровага ладу жыцця насельнiцтва абласным цэнтрам гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя.
Як паведамiла загадчыца аддзела грамадскага здароўя Iрына Дубок, у параўнаннi з мiнулым годам колькасць такiх рэспандэнтаў узрасла на 7 працэнтаў. Павялiчылася i колькасць апытаных, якiя лiчаць, што здаровы лад жыцця ўваходзiць у моду: з 51 працэнта ў мiнулым годзе да 62 — сёлета. Штодзённа займаюцца зарадкай 23 працэнты рэспандэнтаў супраць 16 у мiнулым годзе, сочаць за сваёй вагой 22 працэнты супраць 15 працэнтаў па вынiках леташняга даследавання. Як i ў мiнулым годзе, кантралююць свой псiхiчны стан 22 працэнты апытаных, актыўна займаюцца спортам 6 працэнтаў, ёдаваную соль ужываюць 53 працэнты, прытрымлiваюцца рэжыму харчавання 13 працэнтаў, харчуюцца як давядзецца — 36 працэнтаў, кураць 16 працэнтаў апытаных. У сацыялагiчным даследаваннi ўзялi ўдзел 170 рэспандэнтаў (дарослае насельнiцтва Гродна i Гродзенскага раёна). Спецыялiст адзначыла, што аддзелам грамадскага харчавання штомесячна праводзiцца 4—5 сацыялагiчных даследаванняў. Яны дазваляюць вызначыць эфектыўнасць прафiлактычнай работы, якая праводзiцца ў вобласцi. Вынiкi сацапытанняў улiчваюцца i раённымi цэнтрамi гiгiены i эпiдэмiялогii пры планаваннi работы на год. Вынiкi анкетавання даводзяцца i да ведама кiраўнiкоў прадпрыемстваў i арганiзацый, дзе яно праводзiлася.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым сведчаць вынiкi сацыялагiчнага даследавання, праведзенага ў рамках Дзяржаўнай праграмы па фармiраванню здаровага ладу жыцця насельнiцтва абла
|
|