Прэзiдэнт Беларусi выказаў спачуваннi ў сувязi са смерцю Сапармурата Нiязава
У сувязi са смерцю прэзiдэнта Туркменiстана Сапармурата Нiязава кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i ад сябе асабiста выказаў глыбокiя спачуваннi выконваючаму абавязкi прэзiдэнта i Галоўнакамандуючага Узброенымi Сiламi Туркменiстана Гурбангулы Бердымухамедаву, родным i блiзкiм памерлага, усiм жыхарам Туркменiстана.
У спачуваннi гаворыцца, што вестка аб заўчаснай смерцi прэзiдэнта Туркменiстана Сапармурата Атаевiча Нiязава болем адгукнулася ў сэрцах беларусаў. Пайшоў з жыцця вядомы дзяржаўны i палiтычны дзеяч, якi аддаваў усе сiлы служэнню сваёй краiне. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi са смерцю прэзiдэнта Туркменiстана Сапармурата Нiязава кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i ад сябе а
|
|