21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Апошнi з магiкан

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Вырабленая па дзедаўскай тэхналогii мiхайлаўская цэгла нарасхват i ў ХХI стагоддзi

Дакладная дата ўтварэння цагельнага завода «Мiхайлаўка», якi знаходзiцца ў аднайменнай вёсцы лiтаральна побач з Нёманам, яшчэ патрабуе архiўных пошукаў. Пэўным «арыенцiрам» з’яўляецца 1898 год, якi быў пазначаны на дымавой трубе. Хоць, хутчэй за ўсё, цагельная вытворчасць iснавала там з куды больш даўнейшых часоў, паколькi i зараз то ў адным, то ў iншым месцы можна натрапiць на падземныя каналы, якiя, верагодна, служылi для выхаду дымавых газаў альбо нечага iншага па тэхналогii.

— Наш завод — гэта гiстарычны помнiк, якi амаль нiдзе ўжо не ўбачыш. I, заўважце, не проста помнiк мiнуўшчыны, а вытворчасць, дзе мы i цяпер паспяхова працуем, — з гордасцю гаворыць Кацярына Кiзялевiч, якая кiруе гэтым прадпрыемствам з 1989 года.

I сапраўды, калi раней толькi ў Гродзенскiм раёне было сем падобных цагельняў, а ў цэлым у Прынямоннi — дзесяткi, то сёння ў Мiхайлаўцы застаўся, можна сказаць, адзiн з апошнiх магiкан.

Кацярына Мiкалаеўна запрашае азнаёмiцца з прадпрыемствам. Першая думка: дык гэта ж унiкальны турыстычны маршрут на тэму старадаўняй тэхналогii вырабу глiнянай чырвонай цэглы! Гiсторыя i сучаснасць. Вытворчасць без камп’ютарнага кiравання, аднак з высокiмi якаснымi характарыстыкамi вырабляемай прадукцыi, якую з задавальненнем бяруць больш за сто арганiзацый вобласцi.

— Фундаменты сведчаць, што пабудова тут была манументальная, з таўстасценнымi падвальнымi памяшканнямi, — расказвае Кацярына Кiзялевiч. — Кожная цаглiна выраблялася ў формах уручную згодна з iндывiдуальнымi параметрамi. Як казалi тутэйшыя старажылы, ледзь не на яечных бялках глiну замешвалi. Акрамя цэглы (дарэчы, вельмi моцнай), выраблялi ганчарныя рэчы, грубую керамiку, а ў далейшым i чарапiцу.

Ёсць звесткi, што запасы глiны ў тутэйшых мясцiнах былi адкрыты яшчэ ў 30-х гадах ХIХ стагоддзя. А ў 1946 годзе, калi паўстала пытанне аб павелiчэннi магутнасцяў цагельнi, была праведзена першая геалагiчная разведка рэсурсаў гэтай сыравiны ўздоўж Нёмана. На сёння ўстаноўлена, што лiтаральна побач, за некалькi кiламетраў ад прадпрыемства залягае глiны на дзвесце гадоў. Гэта калi штогод вырабляць 25 мiльёнаў штук цэглы — прыкладна ў чатыры разы больш, чым цяпер.

— Глiна ў нас проста цудоўнай якасцi, адна з лепшых у рэспублiцы, — сцвярджае Кацярына Мiкалаеўна. — Вельмi мала вапняку, якi з’яўляецца галоўным бiчом керамiчных вырабаў. Усё жыццё мы абыходзiмся нават без запаснiка для глiны, каб яна адляжалася i вапняк пагасiўся. Утрыманне жалеза — ад шасцi да дзевяцi працэнтаў, што, як бычыце, дае роўную прыгожую афарбоўку цэглы пры яе абпале. Пры здабычы глiны няшмат цвёрдых уключэнняў. Да таго ж, кар’ерная i фармовачная вiльготнасць глiны аднолькавая, яе не трэба нi дасушваць, нi даўвiльгатняць. Восемдзесят працэнтаў глiны, дваццаць — пяску, крыху вады, намяшалi, наляпiлi i — у печ. Праз 48 гадзiн падсушкi, падагрэву i абпалу (наша глiна лёгкаплаўкая, абпальваецца пры тэмпературы да тысячы градусаў) маем гатовы прадукт — цэглу чырвоную керамiчную паўнацелую для ўнутраных работ. З экалагiчна чыстага матэрыялу.

Што датычыцца энергарэсурсаў для вытворчасцi цэглы, то калiсьцi гэта былi дровы i вугаль, а цяпер — электрычнасць i прыродны газ. З дапамогай трох электрарухавiкоў працуе так званы люлькавы канвеер (агульнай працягласцю 3,5 кiламетра) для транспарцiроўкi цэглы-сырца пад навесы, а адтуль — у кальцавую печ. Калi мы туды зайшлi, то Андрэй Галаўко, Андрэй Захарчук i Алена Рум якраз загружалi цэглу, пасля чаго ўваход замуроўваецца i пачынаецца абпал. I вось тут, каб акуратна вытрымаць усе тэхналагiчныя параметры, шмат што залежыць ад чалавечага фактару. Вопыту i прафесiяналiзму такiм спецыялiстам, як абпальшчык Сяргей Рум, не пазычаць. Дарэчы, на заводзе працавалi яго бацькi, а цяпер — два браты i жонка.

...У 1989 годзе, калi сюды прыйшла Кацярына Кiзялевiч, завод нагадваў развалiны i, здавалася б, ад лiквiдацыi яго нiшто ўжо не выратуе. Па горкаму прыкладу многiх iншых падобных прадпрыемстваў, якiя былi ў структуры мясцовай прамысловасцi, але, не здолеўшы прыстасавацца да новых умоў гаспадарання, адышлi ў нябыт. Ды i палiтыка была такая, што стаўка робiцца на гiгантаў будiндустрыi, а ў гэтых старадаўнiх цагельняў, як кажуць, песенька спета, канец.

Аднак «Мiхайлаўцы», мабыць, пашанцавала, што знаходзiцца на тэрыторыi сельгаспрадпрыемства «Абухава», дзе заўсёды думаюць не толькi пра сённяшнi дзень, але i пра заўтрашнi. Кiраўнiк гаспадаркi Iлья Сянько, прадугадваючы ў перспектыве будаўнiчы бум, узяў завод на калгасны баланс, а Кацярыне Кiзялевiч, якае мае вышэйшую адукацыю спецыялiста па керамiцы, сказаў: «Быць табе тут начальнiкам».

— Такая была тут запушчанасць, што проста жах, — прыгадвае Кацярына Мiкалаеўна. — Я плакала, упiралася. А цяпер удзячная Iльi Пятровiчу, што ён даў мне магчымасць палюбiць сваю работу. Мы навялi элементарны парадак: што было ў зусiм аварыйным стане — разабралi, што можна было — аднавiлi. Навучылi людзей разуменню, што такое глiна i як з ёй працаваць. I сталi вырабляць у год больш за шэсць мiльёнаў штук цэглы.

Мiхайлаўская цэгла сёння выкарыстоўваецца для ўнутраных сцен у будынках, на перагародкi, паветраводы, камiны, печы. Са збытам прадукцыi праблем не iснуе, попыт перавышае прапанову i, здараецца, не могуць задаволiць усе заяўкi. У свой час у планах сельгаспрадпрыемства значылася нават будаўнiцтва на базе гэтага завода новай вытворчасцi на 25 мiльёнаў штук цэглы ў год, ужо быў зроблены праект, аднак па шэрагу аб’ектыўных прычын гэта не ажыццявiлася.

Два гады таму «Мiхайлаўка» стала цэхам «Гроднажылбуда». Адмiнiстрацыйны персанал складаецца ўсяго з чатырох чалавек — начальнiк, два майстры i тэхнiк-лабарант. Колькасць жа рабочых спецыяльнасцяў для вясковай глыбiнкi даволi iстотная — 60, а летам, у найбольш напружаны для цагельнi сезон, набiраюць да 120 чалавек. Рэнтабельнасць вытворчасцi цяпер складае каля шасцi працэнтаў, сярэдняя зарплата — 680 тысяч рублёў.

Усяго гэтага — i маючай попыт прадукцыi, i рабочых месцаў, i даволi прыстойных заробкаў не было б, каб пайшлi шляхам разбурэння. Але добра, што выбралi iншы шлях — аднаўлення, з павагай да дзедаўскiх тэхналогiй i ўлiкам сённяшнiх рэалiй. Пакуль выстаялi, не далi прадпрыемству загiнуць. А заўтра, мажлiва, улiчваючы размешчаныя лiтаральна ў двух кроках вялiзныя запасы цудоўнай сыравiны, справа дойдзе i да пашырэння магутнасцяў. I разам з гэтым — да разнастайнага асартыменту глiняных, экалагiчна чыстых вырабаў : таго ж керамiчнага каменю, паўтарачнай, аблегчанай цэглы i шмат чаго iншага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вырабленая па дзедаўскай тэхналогii мiхайлаўская цэгла нарасхват i ў ХХI стагоддзi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика