ЗАВУШНIЦЫАнталогiя беларускай песнi Уладзiмiр Мулявiн ярка выявiўся як спявак i дырыжор, як гiтарыст-вiртуоз i аранжыроўшчык iнструментальных п’ес. Адметнае месца ў яго разнастайнай дзейнасцi займае кампазiтарская творчасць. Опера-прытча «Песня пра долю» i вакальны цыкл «Я не паэт...» (паводле твораў Янкi Купалы), песенна-iнструментальныя кампазiцыi «Праз усю вайну» (на вершы савецкiх паэтаў), «Вянок Багдановiчу» (на вершы класiка) i iншыя сталi з’яваю ў культурным жыццi краiны. Песнi «Александрына», «Белая Русь», «Слуцкiя ткачыхi», «Чырвоная рута» трывала ўвайшлi ў нацыянальную вакальную скарбнiцу. Разам з iмi — i песня «Завушнiцы», напiсаная на верш народнага паэта Беларусi Максiма Танка. У ёй па-мулявiнску арганiчна перададзена багацце адценняў лiрычных пачуццяў, услаўлена ўсё пераможнае каханне. Мiхась ШАВЫРКIН. Верш Максіма ТАНКА Музыка Уладзіміра МУЛЯВІНА О, колькі раз прасіў я Назначыць мне спатканне. О, колькі раз хацеў я Прызнацца ёй ў каханні. Ды ўсё перашкаджалі Табе, дзяўчыне, верыць То павадак вясновы, То прымаразак-шэрань. Але і я упарты, І каб свайго дабіцца, Прасіў я шчыра майстра Зрабіць ёй завушніцы. На гэтых завушніцах Я напісаў закляцце. Усё, што не сказаў ёй, А ў чым хацеў прызнацца. Сягоння не ўцячэ ўжо Ад слоў маіх гарачых Ні ў час, калі смяецца, Спявае, альбо плача. Ні ў час, калі прыляжа, Змарыўшыся з вяртання, Звіняць ёй завушніцы Ўсё пра маё каханне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзiмiр Мулявiн ярка выявiўся як спявак i дырыжор, як гiтарыст-вiртуоз i аранжыроўшчык iнструментальных п’ес. Адметнае месца ў яго разнастайнай дзей |
|