Францыя i Беларусь абмяркоўваюць пытаннi супрацоўнiцтва ў галiне будаўнiцтва АЭС
Алiна ГРЫШКЕВIЧ, БЕЛТА
Гэта адзначыла ў iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Французскай Рэспублiкi ў Беларусi панi Мiрэй Мюсо, якая ўручыла даверчыя граматы кiраўнiку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку.
Кiраўнiк французскай дыпламатычнай мiсii падкрэслiла, што Францыя гатова развiваць кантакты з Беларуссю па ўсiх напрамках. «Францыя, як i iншыя краiны ЕС, пацвердзiла сваё жаданне развiваць адносiны з Беларуссю,— адзначыла панi Мiрэй Мюсо. — Спадзяёмся, што Беларусь зойме сваё дастойнае месца ў сям’i еўрапейскiх краiн». Мiрэй Мюсо выказала надзею, што з часам будуць створаны ўмовы для развiцця больш цеснага супрацоўнiцтва Беларусi i Францыi. «Мы падтрымлiваем незалежнасць Беларусi», — адзначыла пасол Францыi. Яна выказала надзею, што Беларусь прыме ўдзел у палiтыцы добрасуседства, якую праводзiць Еўрасаюз.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта адзначыла ў iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Французскай Рэспублiкi ў Беларусi панi Мiрэй Мюсо, якая ўручыла даверчыя |
|