Хроніка апошніх падзей
КНДР ЗГОРНЕ ЯДЗЕРНУЮ ПРАГРАМУ?
У Пекiне ўчора паспяхова завяршыўся чарговы этап шасцiбаковых перамоў па ядзернай праграме Паўночнай Карэi. КНДР пагадзiлася закрыць i апячатаць ядзерны аб’ект у Йонбене пад кантролем МАГАТЭ. У абмен на гэта ўдзельнiкi сустрэчы дамовiлiся прадаставiць Пхеньяну энергетычнае, эканамiчнае i гуманiтарнае спрыянне. Пхеньяну будзе пастаўлена 50 тысяч тон энерганосьбiтаў: мазуту, вугля, газу. Пасля прывядзення ядзерных аб’ектаў у нерабочы стан кампенсацыi ўзрастуць да 950 тысяч тон у год. Выдаткi на дапамогу КНДР у роўных долях будуць несцi Расiя, Кiтай, ЗША i Паўднёвая Карэя. Ананiмная крынiца, блiзкая да расiйскай дэлегацыi, паведамiла журналiстам, што ўдзел Масквы ў мiжнароднай дапамозе КНДР можа выразiцца ў спiсаннi часткi паўночнакарэйскага доўгу Расii. Агульная сума запазычанасцi складае каля 8 млрд долараў. ЕС: САНКЦЫI СУПРАЦЬ IРАНА НЕЭФЕКТЫЎНЫЯ Перашкодзiць Iрану ў стварэннi атамнай бомбы, нягледзячы на ўвядзенне супраць яго санкцый, практычна немагчыма. Пра гэта гаворыцца ў службовым дакуменце Еўрасаюза, якi быў распаўсюджаны перад тым, як мiнiстры замежных спраў ЕС адобрылi iх увядзенне. Такiм чынам, ЕС далучыўся да выканання рэзалюцыi Саўбеза ААН, якая накладвае на Iран эканамiчныя санкцыi. Аднак, як высветлiлася, кiраўнiцтва Еўрасаюза пераканана, што атрыманне Iранам высокаабагачаных радыеактыўных матэрыялаў, прыгодных для стварэння ядзернай зброi, — гэта толькi пытанне часу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пекiне ўчора паспяхова завяршыўся чарговы этап шасцiбаковых перамоў па ядзернай праграме Паўночнай Карэi. КНДР пагадзiлася закрыць i апячатаць ядзер
|
|