21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Больш магчымасцяў — больш адказнасцi

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

У Вiцебскай вобласцi падчас мiнулых выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў чарговага склiкання былi створаны 215 органаў так званага «пярвiчнага ўзроўню» ўлады. Якiя праблемы на сёння хвалююць iх кiраўнiкоў? Цi складзены рабочыя планы на перспектыву? Што павiнна вырашацца ў першую чаргу? Аб гэтым наш карэспандэнт пагутарыў са старшынямi сельскiх Саветаў Вiцебшчыны.

Марыя АЛЯХНОВIЧ, старшыня Карабкоўскага сельскага Савета дэпутатаў Глыбоцкага раёна:

— Згодна са словамi старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню Анатоля Малафеева, якi сказаў, што «прыйшоў час прызнаць, што мы — улада, таму неабходна патрабаваць дапамогi на розных узроўнях, не баяцца нiчога, калi робiцца гэта не для сабе, а для справы».

На тэрыторыi нашага сельсавета знаходзяцца 36 населеных пунктаў i жывуць больш за 4 тысячы чалавек. Больш за палову з 15 дэпутатаў у сельскiм Савеце працуюць не першы раз, маюць добры вопыт у вырашэннi праблем выбаршчыкаў. Дзякуючы стабiльнаму фiнансаванню адпаведнай праграмы, дамы, дзе нiхто даўно не жыве, разбураем, наводзiм парадак у цэлым. Але ж грошай усё роўна не хапае. Таму арганiзуем санiтарныя днi, суботнiкi, месячнiкi.

Валянцiна СНАПКОВА, старшыня Слаўнаўскага сельскага Савета дэпутатаў Талачынскага раёна:

— Вялiкую ўвагу надаём падтрымцы падсобных гаспадарак. На жаль, у апошнi час у вёсцы гэты занятак не такi прыцягальны, як калiсьцi. Зараз у сельскiх магазiнах шырокi выбар як малочных, так i мясных прадуктаў. Маладыя сем’i не спяшаюцца заводзiць скацiну. Каб зацiкавiць iх, мы арганiзавалi конкурс на лепшы маладзёжны падворак; па ўмовах конкурсу наяўнасць падсобнай гаспадаркi — абавязковая. Гэта акцыя будзе працягвацца.

Каб стымуляваць прыватных гаспадароў, шмат зрабiлi для забеспячэння бесперабойнага закупу малака: калi ў 2001 годзе ў разлiку на адну карову закупiлi трохi больш за 600 лiтраў, то летась — больш за 1940, i тлустасць малака павысiлася. За здадзенае малако людзi атрымлiваюць грошы лiтаральна на даму. Дрэнна, што няма льгот на закуп малака. А быў час, калi калгасам плацiлi надбаўкi за такую справу. Чаму б не аднавiць такi механiзм?

Што датычыцца дапамогi па вядзенню спраў у прыватных падсобных гаспадарках, стварэнню камунальных прадпрыемстваў — няма ў нас навяснога абсталявання, таму пакуль што аказваем толькi транспартныя паслугi. Маем патрэбу i ў тэхнiцы для работы на сметнiках: неабходны бульдозер i пагрузчык.

Алена УРБАН, старшыня Сар’янскага сельскага Савета дэпутатаў Верхнядзвiнскага раёна:

— Сярод 19 населеных пунктаў нашага сельсавета, дзе жывуць усяго 1,5 тысячы чалавек, кожны трэцi — пенсiянер. 15 вёсак — аддаленыя!

Каб такiя «далёкiя» людзi не былi пазбаўлены ўвагi прадстаўнiчай улады, спецыяльна прыязджаем i ходзiм па дварах... Абавязкова падчас такiх нашых «рэйдаў» да вяскоўцаў iдуць страхавы агент, участковы, загадчык ФАПа. Яны цiкавяцца праблемамi, адразу высвятляюць, чым могуць дапамагчы.

Аляксандр АПАНАСЁНАК, старшыня Альшанскага сельскага Савета дэпутатаў Чашнiцкага раёна:

— Мы добра разумеем, што будучыня вёскi — моладзь, таму практыкуем замацоўванне маладых рабочых i спецыялiстаў за больш вопытнымi супрацоўнiкамi, якiя ва ўсiм iм дапамагаюць.

Пры гэтым не забываем на старых. У нас 20 ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, 8 iнвалiдаў, 9 членаў сем’яў удзельнiкаў вайны, дзве сотнi адзiнокiх i адзiнока пражываючых пенсiянераў. Стараемся зрабiць многае, каб кожны з iх адчуваў клопат.

Людмiла ЯБЛОНСКАЯ, старшыня Гарбачэўскага сельскага Савета дэпутатаў Расонскага раёна:

— Я ўжо чацвёрты год працую. I нi адной скаргi «наверх» на дзейнасць Савета за гэты час не было. Канешне, можна шмат гаварыць аб тым, як мы клапоцiмся аб вырашэннi праблем выбаршчыкаў. Але ж адсутнасць незадаволеных — галоўны паказчык.

Мы паставiлi работу наступным чынам. Штомесяц падводзiм вынiкi нашай работы, якой дае ацэнку раённы Савет. Усё неабходнае, што трэба зрабiць для паляпшэння жыцця людзей, «здаём на прыёмку» спецыялiстам райвыканкама, кожны з якiх адказвае за канкрэтны накiрунак. Камiсiю ўзначальвае асабiста старшыня райвыканкама.

Дарэчы, на ўзроўнi раённай улады створана «гарачая лiнiя», на якую са сваiмi праблемамi можа звярнуцца кожны жыхар. I калi будзе скарга з боку нашых выбаршчыкаў — гэта ўжо «мiнус» у рабоце Савета. Значыць, мы недапрацавалi, забылiся на просьбу канкрэтнага чалавека.

* * *

Нядаўна прызначаны на пасаду памочнiка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — галоўнага iнспектара па Вiцебскай вобласцi Леанiд Крупец, звяртаючыся да кiраўнiкоў структур мясцовай улады, шчыра адзначыў, што такi перадавы вопыт Расоншчыны трэба распаўсюджваць па ўсёй краiне. Паводле яго слоў, у iншых рэгiёнах пакуль што недапрацоўваюць у рабоце са зваротамi людзей. Летась у цэлым колькасць скаргаў з раёна на адрас вышэйшых структур улады рэспублiкi павялiчылася прыкладна на 17,5 працэнта. Многiя пытаннi маглi б быць вырашаны ў абласцях, дзе жывуць грамадзяне, незадаволеныя бяздзеяннем мясцовых кiраўнiкоў.

Старшыня Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў лiчыць, што ў апошнiя некалькi гадоў дзякуючы адпаведным указам Прэзiдэнта праблем у кiраўнiкоў Саветаў становiцца меней. У прыватнасцi, вырашаюцца многiя пытаннi: на баланс дарожных арганiзацый перадаюцца дарогi ў сельскiх населеных пунктах, калi раней водаправод i шчылiны былi «безгаспадарчымi», цяпер яны пераходзяць пад адказнасць адпаведных арганiзацый, паступова вырашаюцца праблемы з асвятленнем i iншыя. На думку Аляксандра Ацясава, магчымасцi ў гэтым плане дае Указ Прэзiдэнта № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва», якi быў зацверджаны ў сярэдзiне студзеня гэтага года.

Ад iмя выбаршчыкаў хочацца дадаць: галоўнае, каб прадстаўнiкi органаў улады, якiм мы аказалi свой давер падчас мiнулых выбараў, не забылi на свае абяцаннi i пастаралiся адпрацаваць на «ўсе 100».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебскай вобласцi падчас мiнулых выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў чарговага склiкання былi створаны 215 органаў так званага «пярвiчнага ўзроўню»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика