Прыгажуня-бяроза
У старажытныя часы, калi славяне верылi ў духаў, яны пакланялiся багiнi Берагiнi ў вобразе Бярозы, iстоты, здольнай выконваць жаданнi. Бяроза сiмвалiзавала прыход лета, у гэтую пару года яна валодала найбольшай сiлай. Казалi, што бяроза выбарачна адносiцца да тых, каму яна хоча дапамагчы — яе больш прыцягваюць дабрыня i шчырасць. Яна служыла сiмвалам адраджэння i ўсяго новага, людзi бачылi ў ёй i сiмвал дзявочай прыгажосцi, пяшчоты, атаясамлiвалi дзявочы стан са стройным дрэўцам. Можа таму бяроза — самае папулярнае i любiмае дрэва, апетае ў песнях.
Здаўна выкарыстоўвалi ў лячэбных мэтах бярозавыя пупышкi, лiсце, сок, вугаль, дзёгаць. Пупышкi збiраюць уручную ў сакавiку-красавiку. Выкарыстоўваюць як мачагонны сродак пры запаленнi мачавога пузыра, ацёках сардэчнага паходжання, як жаўцягонны пры халецыстыце, а таксама як раназагойвальны. Радзей, але прымяняюць бярозавыя пупышкi i для лячэння язвы страўнiка i дванаццацiперснай кiшкi, гастрыце, бранхiце, туберкулёзе, як глiстагонны сродак, пры вострай i хранiчнай экзэме. Настоi i адвары лiсця бярозы прымяняюць пры атэрасклерозе, нервовых расстройствах, выкарыстоўваюць у якасцi кампрэсаў i ваннаў пры захворваннях скуры, радыкулiце, рэўматызме, iмi рэкамендуецца мыць галаву пры выпадзеннi валасоў. Ранняй вясной, як толькi вада пачынае паступаць у каранi бярозы, запасы крухмалу, адкладзеныя ў каранях i ствале, пачынаюць растварацца i ўзнiмацца па сасудах драўнiны да пупышак. Пупышкi, спажываючы цукровы раствор, распускаюцца, вырастаючы ў маладыя парасткi. А пакуль не з’явiлiся зялёныя лiсцiкi, бяроза i дае нам салодкi сок. Больш за ўсё соку выдзяляецца з 12 да 18 гадзiн. Не рабiце ў ствале бярозы вялiкiя адтулiны. Як толькi збераце патрэбную колькасць бярозавага соку, замажце адтулiну смалой сасны, воскам цi нават пластылiнам. Бярозавы сок змяшчае шмат карысных рэчываў. Яго сiстэматычны прыём аказвае агульнаўмацавальнае, танiзуючае дзеянне. Каб зрабiць бярозавы квас, у бочку з сокам спускаюць на вяровачцы мяшэчкi з падсушанымi скарынкамi жытняга хлеба. Праз двое сутак са скарыначак у сок пяройдуць дрожджы i пачнецца браджэнне. Затым у бочку змяшчаюць дубовую кару (кансервуючы, дубiльны сродак), а для духмянасцi — вiшнёвыя галiнкi. Бочку зашпунтоўваюць. Праз два тыднi квас гатовы, ён можа захоўвацца да вясны. Вясной можна ўжываць у ежу бярозавыя пупышкi i маладое лiсце. Яны змяшчаюць да 23 працэнтаў бялковых рэчываў, да 12 працэнтаў тлушчу i галоўнае — з’яўляюцца процiцынготнымi рэчывамi. Чагу з бяроз збiраюць вясной (у сакавiку) i ўвосень (у кастрычнiку), але лiчаць, што чага, якую нарыхтавалi вясной, мае найбольшую сiлу. Бяроза — незаменнае дрэва ў сялянскiм побыце. Лепшыя дровы — бярозавыя. Найбольш моцныя сялянскiя прылады — тапарышчы, калёсы — з бярозы. Незаменныя ў лазнi венiкi таксама бярозавыя. Дзёгаць i сажу для фарбы атрымлiваюць з бярозы. Старажылы заўважалi, што калi з бярозы цячэ многа соку — да дажджлiвага лета. Калi бяроза пачне распускацца — сей авёс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У старажытныя часы, калi славяне верылi ў духаў, яны пакланялiся багiнi Берагiнi ў вобразе Бярозы, iстоты, здольнай выконваць жаданнi. Бяроза сiмвалiз
|
|