Пакуль гром не грымнуў...Пісьмо ў нумар Пiшу гэты лiст па даручэнню ўсёй акругi, якая вельмi спадзяецца на дапамогу. Бяда наша ў тым, што за мiнулы год у нашай участковай бальнiцы дактары мянялiся тры разы. I ўсё з-за таго, што няма жылля.Вось i цяпер працуе ў нас пара маладых спецыялiстаў (дарэчы, вельмi чулыя, уважлiвыя людзi), але жывуць яны ў Пiнску. Адтуль кожны дзень едуць на працу i потым назад, што, зразумела ж, i цяжка, i нявыгадна. Вось мы i баiмся, што стомяцца, збрыдзее i знойдуць яны другую бальнiцу, другую работу. А мы зноў застанёмся сам-насам са сваiмi хваробамi. Раней для ўрачоў за кошт трох калгасаў, працаўнiкоў якiх абслугоўвала бальнiца, была куплена кватэра. Але потым яе чамусьцi прадалi, пасялiлi шматдзетную сям’ю. Што ж рабiць урачам? Як варыянт — побач знаходзiцца санаторый «Свiтанак». Там ёсць два пустыя домiкi. Мо, неяк дамовiцца, каб медыкаў пасялiлi там? Выйсце шукаць трэба. I, канешне ж, не пасля таго, як дактары нашы звольняцца. В.М. БЫКОВIЧ, в. Боркi,Пiнскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пiшу гэты лiст па даручэнню ўсёй акругi, якая вельмi спадзяецца на дапамогу. Бяда наша ў тым, што за мiнулы год у нашай участковай бальнiцы дактары мя
|
|